Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Госці і гаспадары падчас святкавання 25-годдзя музея баявой і працоўнай славы.

У лістападзе музею баявой і працоўнай славы сярэдняй школы № 2 горада Паставы споўнілася 25 гадоў. Пра яго гісторыю, святкаванне юбілейнай даты і дзень сённяшні расказвае нязменны кіраўнік музея Рэгіна Норбертаўна ЛАСТОЎСКАЯ:

— Дата нараджэння нашага школьнага музея баявой і працоўнай славы — 4 лістапада 1987 года. Адкрылі мы яго да 70-годдзя Вялікага Кастрычніка. Безумоўна, гэтаму папярэднічала вялікая работа вучняў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў. Кожны клас меў заданне па асобных раздзелах і збіраў патрэбныя матэрыялы. Потым я іх аналізавала, апрацоўвала тэксты. Рыхтаваліся фотаздымкі і экспанаты. Вялікі ўклад у стварэнне музея ўнёс тагачасны дырэктар школы Віктар Рыгоравіч Крэскіян. Аформілі музей мастакі.

На адкрыцці прысутнічала шмат гасцей: ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, аддзела адукацыі, настаўнікі, вучні. Чырвоную стужку на ўрачыстасці перарэзаў мой бацька Норберт Касперавіч Ластоўскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, актыўны ўдзельнік калектывізацыі сельскай гаспадаркі на Пастаўшчыне. Фотаздымак гэтага моманту ёсць у дакументальнай хроніцы “Памяць”.

Мінула 25 гадоў. За гэты перыяд сотнямі экскурсаводаў праведзена каля тысячы экскурсій, якія праслухалі дзясяткі тысяч экскурсантаў. У музеі пабывалі кіраўнікі раёна і вобласці, ветэраны вайны і працы, вучні, студэнты, настаўнікі, культработнікі, медыкі, прадстаўнікі самых розных прафесій. Мы прымалі дэлегацыі не толькі з Пастаўшчыны і Віцебшчыны, але і з Міншчыны, са сталіцы рэспублікі і абласнога цэнтра, іншых гарадоў. Сустракалі гасцей з Польшчы, Літвы, Германіі, Галандыі. Падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь музей наведала дэлегацыя АБСЕ і пакінула добры водгук.

Цяпер у музеі каля 5 тысяч экспанатаў. Музей удзельнічаў у шматлікіх конкурсах. Узнагароджаны раённымі і абласнымі граматамі і дыпломамі. У 1999 годзе заняў першае месца ў вобласці. У 2004-ым атрымаў Памятны знак і Дыплом, падпісаны міністрамі адукацыі і абароны Рэспублікі Беларусь, за першае месца ў рэспубліканскім конкурсе летапісаў воінскіх фарміраванняў, якія вызвалялі наш край. Мы аформілі летапіс 145-ай Віцебскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, якая вызваліла родны горад і ўсю Пастаўшчыну.

Каля школы адкрыта памятная дошка, устаноўленая каля Дрэва Героя, якое ў 1967 годзе пасадзіў наш ганаровы госць — Герой Савецкага Саюза Васіль Аляксеевіч Сідарэнка. Гэта высокае званне ён атрымаў за гераізм, праяўлены ў баях за вызваленне Пастаўшчыны.

Пра музей расказваюць раённыя радыё, тэлебачанне, газета “Пастаўскі край”. У 2009 годзе абласное тэлебачанне на базе нашага музея падрыхтавала перадачу пра Пастаўскі раён з цыкла “Цана Перамогі”. Пра ваенныя падзеі на Пастаўшчыне расказвала я. Сюжэт ужо некалькі разоў дэманстраваўся па 2-ой праграме  БТ.

На святкаванні 25-годдзя з дня ўтварэння музея прысутнічалі нашы паважаныя госці: ветэраны вайны і працы, намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, былыя экскурсаводы, маці воіна-інтэрнацыяналіста А. П. Гарлуковіч, вучні і настаўнікі школы, прадстаўнікі СМІ.

Былі выставы, экскурсіі, справаздачы аб паходах, хвіліна маўчання, выступленні гасцей, канцэрт, падрыхтаваны самадзейнымі артыстамі, салодкі стол. Цяжка выдзеліць тых, каму мне хацелася б ад усяго сэрца сказаць добрыя словы за вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы да музейнага свята. У першую чаргу вельмі ўдзячна раённаму выканаўчаму камітэту, адміністрацыі, усім настаўнікам, работнікам, вучням нашай школы, прафкаму, спонсарам. Асобная ўдзячнасць бацькам вучняў 5—11-ых класаў за іх добразычлівасць, бескарыслівасць і выдатныя кулінарныя здольнасці. Нізкі паклон сям’і Камышавых. Мікалай Мікалаевіч — адзіны ветэран вайны, які застаўся ў жывых з тых, хто прысутнічаў на адкрыцці музея. Шчыра ўдзячна ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці і іх кіраўніку Я. Ф. Савіцкай. Не магу абмінуць словамі самай цёплай і сардэчнай удзячнасці маіх першых памочнікаў — экскурсаводаў музея, на плячах якіх у дзень свята ляжала вельмі вялікая адказнасць. Гэта вучаніцы 10 класа Караліна Скіпар, Алена Татарчук, Анжэла Заўгародняя, Кацярына Пісук, Караліна Смірнова, Анжаліка Кастрова. Дапамога і добразычлівасць усіх гэтых людзей кранаюць сэрца. Нізкі ўсім паклон!

Музей уступае ў другую чвэрць свайго жыцця. Будзем працаваць, працягваць заставацца цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.


Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 53

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 50

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 48

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 46

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 60

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 76