Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 лістапада ў Паставах адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і пера­працоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. На ім прысутнічалі кіраўнікі, галоўныя спецыялісты, перадавікі вытворчасці, ветэраны працы сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў, госці: былыя старшыні  райвыканкама, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. Ф. Януковіч і Э. П. Казура.

Cтала добрай традыцыяй, адзначаючы прафесійнае свята працаўнікоў вёскі і перапрацоўшчыкаў, частаваць яго ўдзельнікаў прадукцыяй, якую вырабляюць у раёне. Вось і на гэты раз побач з будынкам раённага Дома культуры размясцілася палявая кухня. Рыбакі з Навінак  гасцінна прапаноўвалі наварыстую юшку, прыгатаваную па фірменным рэцэпце. У фае ўстановы багатымі выглядалі сталы, сервіраваныя для дэгустацыі харчовых вырабаў, якія пастаўляюць у гандлёвую сетку ААТ “Пастаўскі малочны завод”, “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра”, філіял “Каапнарыхт­прамгандаль” райспажыўтаварыства”, ТАА “Заазёрнае” і “Біакрус”. А галоўны прадукт, сімвал хлебаробскай працы — духмяны каравай — пад апладысменты ўдзельнікаў сходу быў уручаны на сцэне Дома культуры старшыні райвыканкама Віктару Сяргеевічу Гутараву. Тут і разгортваліся далейшыя дзеі свята.

Пасля харэаграфічна-музычнай кампазіцыі, якая ўслаўляла хлебаробскую працу, людзей, хараство прыроды і багацце зямлі беларускай, выступіў кіраўнік раённай вертыкалі  В. С. Гутараў. Ён адзначыў, што сельскагаспадарчая галіна спецыфічная. Людзі і тэхніка працуюць у непрадказальных кліматычных умовах. Але вяскоўцы не спасылаюцца на дрэннае надвор’е, а супрацьпастаўляюць яму новыя тэхналогіі, арганізаванасць, майстэрства і ініцыятыву. Пацвярджэннем гэтага стаў і сёлетні год.

У грамадскім сектары вытворчасці намалочана 77,4 тысячы тон збожжа, што на 16 тысяч тон больш, чым летась. Асабліва ўрадзіла хлебная ніва ў ААТ “Хацілы-агра”, дзе ўраджайнасць зерневых склала 52,3 цэнтнера з гектара. Па 40 цэнтнераў збажыны атрымалі на круг у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, больш за 30 цэнтнераў — у ААТ “Камайскі-агра”. Упершыню 27 камбайнераў намалацілі па тысячы і больш тон зерня і столькі ж вадзіцеляў перавезлі яго з поля на ток. Гэта яскравы прыклад таго, як можна пры належным тэхнічным забеспячэнні з меншай колькасцю людзей выконваць боль­шы аб’ём работ.

Такая тэндэнцыя назіраецца і ў жывёлагадоўлі, што дазволіла давесці вытворчасць малака  за дзесяць месяцаў да 43 тысяч тон, а жывёлы — больш  чым да 8 тысяч тон.  Сёлета ў раёне  мадэрнізавана 12 жывёлагадоўчых ферм, на якіх устаноўлены малакапровады, халадзільнікі, механізавана раздача кармоў, выкананы іншыя работы. У гэта ўкладзена больш за 26 мільярдаў рублёў уласных, бюджэтных і крэдытных сродкаў. Сёння задача ставіцца так, каб у кожнай гаспадарцы мець сучасныя малочнатаварныя фермы з даільнымі заламі.  Буйны робатызаваны малочны комплекс узво­дзіцца ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”.  Пачаты работы яшчэ ў чатырох гаспадарках. З абласнога бюджэту ўжо выдзелена 18 мільярдаў рублёў. Іх трэба асвоіць да канца года.

Рост валавой вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі абумоўлены ўзрастаючымі патрэбнасцямі перапрацоўчых прадпрыемстваў. На малаказаводзе вядзецца будаўніцтва буйнога цэха па вырабе 20 тон сыру за суткі. Каб выйсці на такія аб’ёмы, запатрабуецца шмат малака. Для гэтага неабходна павялічваць колькасць кароў, павышаць прадуктыўнасць.

На старэйшым прадпрыемстве раёна — ільнозаводзе — неўзабаве пачнецца будаўніцтва сучаснага памяшкання, дзе будзе ўстаноўлена новая высокапрадукцыйная бельгійская  лінія па выпрацоўцы валакна. Каб павялічыць аб’ёмы нарыхтоўкі трасты і палепшыць яе якасць, трэба карэнным чынам мяняць адносіны да вырошчвання льну.

У сельскагаспадарчай вытворчасці за дзесяць месяцаў атрымана валавой прадукцыі на суму 227 мільярдаў рублёў (104% да адпаведнага перыяду мінулага года). Такое стала магчымым дзякуючы дапамозе дзяржавы. Але ўкладанне сродкаў у развіццё аграпрамысловага комплексу бу­дзе змяншацца. Гаспадаркі абавязаны нарошчваць уласны вытворчы патэнцыял, самастойна ўмацоўваць сваё фінансавае становішча. Рэзервы і магчымасці для гэтага ёсць, аб чым сведчаць дасягненні перадавых гаспадарак.

Урачыстай і хвалюючай атрымалася цырымонія ўшанавання калектываў, якія дабіліся лепшых вынікаў у вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, выйшлі пераможцамі і прызёрамі раённага спабор­ніцтва. Тры першыя месцы — па вытворчасці зерня, кармоў і малака — на рахунку ААТ “Хацілы-агра”. Яшчэ  большы “ўра­джай” узнагарод у ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Калектыў гаспадаркі заняў першыя месцы па ўраджайнасці бульбы, масланасення рапсу і вытворчасці мяса,  другое і трэцяе  — адпаведна па вытворчасці зерня і малака. Важкія набыткі ў курапольцаў і камайцаў. А ўсяго пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва ў розных намінацыях стала 10 сельгаспрад­прыемстваў з 15-ці. Іх пералік папоўнілі ААТ “Паставымэбля”, лясгас і прафтэхкаледж, якія прызнаны лепшымі па аказанні шэфскай дапамогі. Пераможцы і прызёры раённага спабор­ніцтва ўзнагароджаны пераходнымі вымпеламі, Ганаровымі граматамі, грашовымі прэміямі.

Поспехі папярэдніх гадоў замацавалі сёлета калектывы малочнатаварных ферм “Хацілы”, “Навасёлкі” і “Дзедкава” з ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай” і “Курапольскі-агра”. Прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў іх загадчыкаў А. В. Мініча, Я. У. Гродзь і Г. Л. Піскуновіч каштоўнымі падарункамі. Вышэйшая адзнака Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — Ганаровая грамата — была ўручана трактарысту-машыністу ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрыю Гваздову. У раёне ён вядомы як непераўзыдзены майстар нарыхтоўкі кармоў. Не было роўных сёлета і Юрыю Сіваму з ААТ “Кураполле-агра”, які скасіў травы больш чым на тысячы гектарах. Яго шчырая праца адзначана Граматай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК.

Аператар Валянціна Таяновіч працуе на робатызаваным малочнатаварным комплексе “Волахі” ААТ “Хацілы-агра”, дзе сярэдні надой малака ад каровы за дзевяць месяцаў склаў 5346 кілаграмаў. Сваё узнагароджанне Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта яна расцэньвае як адзнаку працы ўсяго дружнага калектыву.

Вітаючы ўдзельнікаў урачыстага сходу, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў адзначыў, што галоўным скарбам на вёсцы былі і застаюцца людзі, іх працоўныя дасягненні. 50 работнікаў розных галін і прафесій былі ўшанаваны на свяце раённым выканаўчым камітэтам. Першымі такога гонару ўдастоіліся камбайнеры Віктар Сінкевіч, Сяргей Дунец і Аляксандр Парневіч з ААТ “Камайскі-агра”, райаграсэрвісу і СП “Дунілавічы-агра”, якія на сёлетнім жніве апярэдзілі па намалотах многіх прызнаных майстроў уборкі.

А ўшчыльную за імі ішлі маладыя камбайнеры Валерый Ярашэвіч, Дмітрый Кузняцоў і Вадзім Дуброўскі. Наогул, дзякуючы маладым, пра поспехі пастаўскіх хлебаробаў стала вядома ў вобласці і рэспублі­цы. Так, вадзіцель ААТ “Камайскі-агра” Віктар Хведзевіч першым на Віцебшчыне перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа і стаў уладальнікам каштоўнага падарунка аддзела па справах моладзі аблвыканкама. Міхаіл Ярашэвіч заняў другое месца ў рэспубліканскім спаборніцтве  і ўдзельнічаў у “Дажынках-2012”, адкуль таксама вярнуўся з каштоўным прызам.

Рэкорднага ў раёне сутачнага прыбаўлення ў вазе буйной рагатай жывёлы на адкорме, якое склала 1307 грамаў, дабіўся разам з сябрамі па працы Міхаіл Лашук з ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Высокія дасягненні і ў іншых работнікаў масавых прафесій і спецыя­лістаў, якія ўдастоены Падзяк старшыні райвыканкама.

Дзень работнікаў  сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў нашай краіне з’яўляецца сапраўды ўсенародным святам, бо з працай, гаспадараннем  на зямлі звязаны вельмі многія прадпрыемствы і арганізацыі, навучальныя ўстановы, шэфы з гарадоў і гарпасёлкаў. Урэшце, большасць з нас таксама выхадцы з вёскі, і ўсе аднолькава зацікаўлены ў тым, каб  калектыўныя вынікі былі вышэйшыя. Таму і мацуюцца сувязі паміж вытворцамі і перапрацоўшчыкамі. На свяце кіраўніцтва льнозавода адзначыла ААТ “Сцяг Перамогі-агра”, аддзелы адукацыі і культуры райвыканкама, прафтэхкаледжа, райбыткамбіната, УП ЖКГ. Для малочнага завода ўсе  партнёры важныя, але самымі надзейнымі з’яўляюцца ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”, філіял “Нафтазаводмантаж-агра”. На хлебапрыёмным прадпрыемстве такімі з’яўляюцца ААТ “Кураполле-агра” , “Навасёлкі-Лучай” і “Парыж-агра”, у філіяле “Каапнарыхтпрамгандаль” райспажыўтаварыства” — ААТ “Блакітныя азёры”. Кіраўніцтва філіяла ААТ “Аграпрамбанк” у г. Паставы найбольш плённымі ў 2012 годзе ацаніла сувязі з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Актыўным вытворцам сельгаспрадукцыі былі ўручаны памятныя сувеніры і падарункі. Аддзел па справах моладзі райвыканкама і райкам ГА “БРСМ”  прызналі лепшымі на ўборцы сёлетняга ўраджаю групы №№ 201, 203 і 202 дзяржаўнага прафтэхкаледжа і ўзнагародзілі іх Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі.

Усе ўдзельнікі сходу атрымалі выдатны музычны падарунак. Іх вітаў самабытны калектыў “Прымакі” з польскага Беластока.


16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

16 ноября в Поставах чествовали работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 21

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 33

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 38

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 44

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 55

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 46

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 58

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 44