Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

События, которые изменили мир

События, которые изменили мир

Слово — ветерану:

Гісторыя ведае нямала рэвалюцый, але ўсе яны блякнуць перад Вялікім Кастрычнікам па сваім характары і гістарычных наступствах, а таксама масавасці ўдзелу ў іх працоўных. Карэнным адрозненнем з’яўляецца і тое, что гэта рэвалюцыя прывяла да ўлады рабочы клас і вызваліла працоўных ад усіх відаў эксплуатацыі і прыгнёту. У гэтым глыбінны сэнс рэвалюцыйнага гуманізму Кастрычніка.

У свеце гэта рэвалюцыя ўспрымаецца неадназначна, але яна сыграла вялікую ролю ў лёсах народаў, у грамадскім развіцці вытворчых сіл, навукі і культуры, стала ўзорам вырашэння карэнных сацыяльных праблем, устанавіла дыктатуру пралетарыяту, ператварыла прыватную і буржуазна-панскую ўласнасць у грамадскую, у аграрным пытанні справядліва зрабіла выбар на карысць сялянства. Было абвергнута сцвярджэнне эксплуататараў пра няздольнасць рабочага класа, працоўных да дзяржаўнага кіравання і пабудовы новага грамадства. Народжаная рэвалюцыяй савецкая ўлада не толькі адстаяла свае заваёвы, але і карэнным чынам змяніла Расію, вывела яе ў сусветныя лідары з высокаразвітымі прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, навукай і культурай. Толькі за першую пяцігодку было створана 2400 новых прадпрыемстваў. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі дала магчымасць змяніць жыццё сялян. Была ліквідавана малаадукаванасць насельніцтва. У вёсках з’явіліся школы, праводзіліся навучальныя курсы для дарослых. СССР стаў першай краінай у свеце, якой скарыўся космас.

У вялікай адзінай краіне расквітнелі культура і дружба народаў, адышла ў мінулае міжнацыянальная варожасць, якую распальвалі цары і памешчыкі. Менавіта гэта згуртаванасць у далейшым дазволіла нам абараніць Радзіму і выратаваць свет ад фашысцкага рабства.

Перамогу Кастрычніцкай  рэвалюцыі ўсім сэрцам успрынялі народы Заходняга краю, пераважную большасць якога складалі беларусы. У Мінску, Віцебску, Маладзечне, Бабруйску і іншых гарадах праходзілі стыхійныя сходы і мітынгі ў падтрымку савецкай ўлады. Вестка пра перамогу рэвалюцыі выклікала радасць і на Пастаўшчыне. Адбыліся стыхійныя мітынгі ў Андронах, Цёплых, Васілінах, Чарэмушніках Падзісенных, Кураполлі, Бараўках, Варапаеве, Паставах і іншых населеных пунктах. Паўплывала на рэвалюцыйны настрой пастаўчан і тое, што вярнуліся дадому многія з тых, хто ў пошуках заробку вымушаны быў пакінуць родныя мясціны. А нашы землякі працавалі ў Пецярбургу, на шахтах Данбаса, заводах Украіны. Мой бацька Яўстафій Пятровіч Зубовіч тры гады працаваў на рудніку “Галубоўка” ў Данецкай вобласці. Ён вярнуўся дамоў у 1918-ым і, як і многія іншыя былыя рабочыя, якія шчыра ўспрынялі пралетарскую ідэалогію, распаўсюджваў яе сярод сялян, расказваў ім пра рэвалюцыйны рух працоўных.

У першай палове 1917 года ў Паставах быў створаны Савет салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У вёсках пачалі з’яўляцца сялянскія камітэты, якія потым сталі асновай Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Да сярэдзіны лістапада ўся ўлада ў вайсковых часцях Пастаўскага гарнізона, у гора­дзе, а таксама па ўсёй лініі фронту 3-яй арміі перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, які назначаў камісараў ва ўсе аддзелы штаба арміі, у тым ліку і ў Пастаўскую воласць. У канцы лістапада адбыліся перавыбары валаснога Савета, у якім да гэтага часу пераважалі эсэры і меншавікі. У сваім новым складзе пры перавазе бальшавікоў ён пачаў нацыяналізацыю панскай маёмасці. Для падтрымання парадку была створана міліцыя, штат якой складаў пяць чалавек.

Аднак перабудова вялася нядоўга. 18 лютага 1918 года пачалося наступленнне германскіх войск. Адна з армій, 10-ая, рухалася ў напрамку Мінск — Смаленск і ліквідавала савецкую ўладу ў Паставах. Была адноўлена валасная ўправа, асноўныя пасады ў якой занялі людзі з антысавецкімі настроямі. Акупанты адмянілі ўсе дэкрэты савецкай улады.

Восенню 1918 года ўзброеная  барацьба ў тыле нямецкіх войск набыла масавы характар. У дадатак незадаволенасць працоўных і салдат зацяжной вайной выклікала ў лістападзе 1918 года рэвалюцыю ў Германіі. На заходнім фронце паміж рускімі і нямецкімі салдатамі пачалося братанне, многія кідалі зброю і вярталіся дадому. Неўзабаве Брэсцкае пагадненне было анулявана, а ў другой палове лістапада 1918 года часці Чырвонай Арміі ўступілі ў Паставы, Маладзечна, Ліду, Баранавічы. Насельніцтва з радасцю сустракала сваіх вызваліцеляў. Так, 15 снежня 1918 года ў Андронах на сход сабралася каля 4 тысяч чалавек з навакольных вёсак. З прывітальным словам да іх звярнуўся прадстаўнік рэвалюцыйнага Петраграда Іван Новікаў. Ён расказаў людзям пра задачы савецкай улады, яе першыя дэкрэты. Паведамленне, што зямля перадаецца сялянам без усякага выкупу, сустрэлі дружнымі апладысментамі. Ад мясцовага сялянства на мітынгу выступілі Пётр Раманавіч Дзіковіч з вёскі Чарэмушнікі Падзісенныя, Цімафей Валяр’янавіч Собаль з вёскі Цёплыя, Даніла Максімавіч Райчонак з вёскі Алашкі, Ганна Вікенцьеўна Дэйніс з вёскі Янчыха. Яны заклікалі падтрымаць савецкую ўладу, разам з чырвонаармейцамі весці барацьбу супраць яе знешніх і ўнутраных ворагаў. На мітынгу абралі рэвалюцыйны камітэт Пастаўскай воласці ў скла­дзе Цімафея Собаля, Пятра Дзіковіча, Іосіфа Райчонка і іншых, прынялі рэзалюцыю, накіраваную на ўмацаванне савецкай улады, тэкст тэлеграмы на імя старшыні Савета народных камісараў у Маскву, у якой прасілі назваць Пастаўскую воласць Ленінскай. Просьба была задаволена.

Падчас нацыяналізацыі камітэты падзялілі памешчыцкую зямлю. Першымі атрымалі надзелы беднякі вёсак Вінаграды, Полава, Янчыха і іншых. Адной з задач была ліквідацыя непісьменнасці. У валасным рэвалюцыйным камітэце стварылі аддзел народнай адукацыі на чале з Іосіфам Райчонкам. У Варапаеве, Алашках, Полаве, Чарэмушніках Падзісенных і іншых вёсках былі адкрыты першыя савецкія школы.

У канцы лютага 1919 года войскі Польшчы пачалі наступленне на адным са стратэгічных напрамкаў — Вільня — Ліда — Маладзечна. Вясной палякі прарвалі фронт, і пад іх націскам Чырвоная Армія вымушана была адступіць. Разлік на слабасць Польшчы як ваеннага праціўніка з боку савецкага камандавання паказаў сваю неабгрунтаванасць. А з новымі падмацаваннямі польскія войскі прымусілі чырвонаармейцаў адступаць і далей. У кароткі тэрмін фронт з-пад Варшавы перамясціўся да Мінска. Аднак ні Польшча, ні савецкая Расія не мелі магчымасці прадоўжыць вайну. На перамовах у Рызе, якія прайшлі 18 сакавіка 1921 года, быў падпісаны мірны дагавор. Пастаўскі край і ўся заходняя частка Беларусі зноў апынуліся пад уладай акупантаў. Але ў выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года адбылося заканамернае ўз’яднанне Беларусі.

Заваёвы Кастрычніка беларускі  і рускі народ адстаялі цаной вялікіх намаганняў, разам абаранілі першую ў свеце дзяржаву працоўных. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка арга­нічна ўлілася ў адзіную вялікую сям’ю. І як падкрэсліў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка на нядаўняй сустрэчы з журналістамі Расійскай Федэрацыі, калі б не было Савецкага Саюза, то не было б і Беларусі. Гэта павінна назаўсёды застацца ў памяці кожнага беларуса. І сёння, як і ў мінулым, Беларусь і Расія разам, вядуць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, знаходзяцца ў адзі­ным мытным саюзе і адзінай эканамічнай прасторы. А самае галоўнае, па словах кіраўніка нашай краіны, у тым, што мы пераканаліся ў правільнасці фундаментальнага тэзіса — Беларусі і Расіі неабходна быць разам.

Як ветэран Вялікай Айчыннай вайны хачу падкрэсліць, што ў гады суровых выпрабаванняў беларусы разам з прадстаўнікамі іншых народаў мужна змагаліся з ворагам, абараняючы Радзіму. І мы яе адстаялі. Але не па нашай віне Савецкі Саюз перастаў існаваць.

Глыбокі аналіз сусветнай капіта­лістычнай сістэмы паказвае, што ідэі Кастрычніка і сёння заваёўваюць розумы і сэрцы народаў на прасторах Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі, ім няма альтэрнатывы. Яны будуць жыць вечна і перамагаць.

М. ЗУБОВІЧ, ветэран вайны і працы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 18

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 32

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36