Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

У мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства прайшоў традыцыйны асенні сельскагаспадарчы кірмаш. Яго шматлікіх удзельнікаў і пакупнікоў вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Ён адзначыў, што на сёлетнім кірмашы у вялікім асартыменце прадстаўлена ў асноўным прадукцыя сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна. Да яе вытворчасці непасрэднае дачыненне маюць і гараджане. Яны аказалі вяскоўцам вялікую дапамогу на ўборцы зерневых, бульбы і іншых культур. Асаблівую ўдзячнасць Віктар Сяргеевіч выказаў работнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія ў гэтыя дні ратуюць ураджай ільну. А таксама пажадаў вытворцам паспяховага гандлю, пакупнікам  — удалых пакупак, а ўсім разам — прыемнага адпачынку, добрага настрою.

Чым прываблівае сельскагаспадарчы кірмаш? Вядома ж, разнастайнасцю прадукцыі і даступнымі цэнамі на яе. А лепшай рэкламай сталі чэргі. Шмат хто жадаў купіць агародніну і зерне. Многія яшчэ прыцемкам завіталі на рынак і прыемна здзівіліся: бульбу ў залежнасці ад гатунку  прадавалі па 900 і 1100 рублёў за кілаграм. Бойка ішоў гандаль ля аўтамашын ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, СП “Дунілавічы-агра”, фермерскай гаспадаркі Аляксандра Гаўрыленкі і іншых вытворцаў. І калі ў папярэднія гады попыт перавышаў прапановы, то сёлета бульбы хапіла ўсім.

Не было прычын хвалявацца і тым, хто прыйшоў па капусту, моркву, сталовыя буракі. Гэту прадукцыю прапаноўвалі фермеры з нашага і Мядзельскага раёнаў, прафтэхкаледж, Казлоўшчынская, Камайская і  Навасёлкаўская сярэднія школы. Быў попыт і на зерне.

Нібы вулей, выглядаў мясны павільён, дзе ў шырокім асартыменце былі  прадстаўлены гатовыя вырабы, а таксама субпрадукты, мяса птушкі, свініна і ялавічына. Першым апусцеў прылавак, за якім гандлявалі прадстаўніцы ААТ “Блакітныя азёры-агра”. Прывезеная з гаспадаркі ялавічына разышлася ўмомант. Людзі ахвотна куплялі каўбасы, мяса, фарш і іншую прадукцыю філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” райспажыўтаварыства, ААТ “Камайскі-агра”.

А самая доўгая чарга выстраілася  ля аўтамашыны ТАА “Заазёрнае”. Прыватнае прадпрыемства прывезла на кірмаш прадукцыю ажно 28 найменняў. Прыцягвалі не толькі шырокі асартымент, якасць, але і цэны. “Заазёрнае” пакідала рынак у ліку апошніх, рэалізаваўшы больш за 800 кілаграмаў вырабаў.

Як заўсёды, багатымі, прыгожа аформленымі выглядалі гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства. Кааператары ў шырокім асартыменце прапаноў­валі прадукцыю мяснога і квасільна-засолачнага цэхаў, свежую агародніну, фрукты. Пастаўчане ахвотна куплялі вырабы новага кандытарскага цэха, частаваліся шашлыкамі, набывалі білеты бяспройгрышнай латарэі. Намнога прыба­вілася пакупнікоў у магазіне, які гандлюе  рыбнай прадукцыяй. Побач са  свежамарожанай тут прадавалі салёную, вэнджаную рыбу, прэсервы.

Да апошняга стаяла чарга за карпам і таўсталобікам, вырашчанымі ў рыбгасе “Навінкі”. Калі звычайна па серадах і нядзелях на рынку рэалізоўвалі да 500 кілаграмаў свежай рыбы, то на кірмашы разышлося амаль у паўтара раза больш. 150 кілаграмаў карпа прадалі і кааператары.

Карысталася попытам малочная, мясная і іншая прадукцыя малаказавода, ААТ “Навасёлкі-Лучай”, лясгаса, ільнозавода, іншых прадпрыемстваў.

Вялікі быў выбар саджанцаў. Асаблівую ўвагу прыцягвалі пладовыя дрэўцы з вядомай лепельскай гаспадаркі “Сад” і нашага, мясцовага, фермера Сяргея Парангоўскага. Апошні прапаноўваў пастаўчанам  яблынькі, якія прайшлі выпрабаванні ў яго гадавальніку і аказаліся найбольш прыдатнымі для вырошчвання ва ўмовах раёна. Гэта раяніраваныя беларускія гатункі “алеся” і “лоба”.

Зрабіўшы пакупкі, людзі не спяшаліся дадому, а затрымліваліся ля адкрытай канцэртнай пляцоўкі, абсталяванай на рынку. Тут выступалі вядомыя народныя ансамблі “Вітанне”, “Заранка”, удзельнікі мастацкай самадзейнасці сельскіх устаноў культуры. Святочны настрой стваралі і работнікі арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама.

Арганізацыйны камітэт па правядзенні кірмашу вызначыў калектывы, якія праявілі найбольшую актыўнасць, парадавалі пакупнікоў. Гэта ААТ “Камайскі-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, раённае спажывецкае таварыства, фермерскія гаспадаркі Аляксандра Гаўрыленкі і Сяргея Парангоўскага. Намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль уручыў ім прызы, а ўсім  астатнім падзякаваў за ўдзел у кірмашы. Па прызнанні большасці прадаўцоў і пакупнікоў, ён удаўся. Прагучалі і пажаданні праводзіць асенні кірмаш раней — у пачатку кастрычніка, калі людзі найбольш актыўна вядуць нарыхтоўкі агародніны і іншай прадукцыі.


Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Ярмарка в Поставах удалась!

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 51

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 49

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 50

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 80

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 80