Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

19 кастрычніка ў вёсцы Вілейты, што на беларуска-літоўскай граніцы, не было мяжы смутку і жалю. Тут, за некалькі соцень метраў ад месца крушэння пагранічнага верталёта AS 355 NP Ecureuil Асобнага авіяцыйнага атрада Рэспублікі Беларусь, прайшло адкрыццё памятнага знака  трагічна загінулым. Мінуў год, як неба забрала да сябе прафесійных лётчыкаў і таленавітых тэлевізіёншчыкаў — падпалкоўніка Ігара Скварцова, маёра Андрэя Пякарскага, журналістку Юлію Шатэрнік, аператара Віталія Прачкоўскага, памочніка аператара Сяргея Шамалава. 

У адкрыцці памятнага знака ўдзельнічалі родныя і блізкія загінулых, кіраўніцтва  Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь і Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта, асабовы склад Асобнага авіяцыйнага атрада. Пад на дзіва блакітным небам не было канца ўспамінам пра той чорны кастрычніцкі дзень.

—         Год назад на гэтым месцы адбылася вялікая трагедыя, — з болем гаварыў начальнік авіяцыйнага аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік Пётр Фёдаравіч Жураўскі. — Выконваючы свой прафесійны абавязак, загінулі нашы выдатныя лётчыкі і журналісты тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі “Саюз”. Упэўнены, экіпаж змагаўся да канца. Няма сумненняў у прафесіяналізме пастаўскіх лётчыкаў — гэта былі вопытныя, кампетэнтныя ў сваёй справе людзі. Неадольныя сілы неадольных абставін прывялі да трагедыі. Няхай памятны знак будзе вечным успамінам пра гэту жудасную падзею і дарагіх людзей, якіх яна ад нас забрала.

Перад прысутнымі выступілі старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь палкоўнік Аляксандр Дзмітрыевіч Баечка, старшыня Пастаўскага райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі ветэранаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь палкоўнік запасу Мікалай Іванавіч Харчанка. Усе яны выказалі спачуванні блізкім загінулых і паўтарылі думку: у верталёце знаходзіліся лепшыя.

Настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца айцец Валерый асвяціў памятны знак і памаліўся аб супакаенні душ загінулых экіпажа верталёта і членаў тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі “Саюз”. Пасля пад гукі аркестра Смаргонскай пагранічнай групы да памятнага знака былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Мінута маўчання. Сціхла жалобная музыка, але толькі не плач людскіх душ. Яго ўзмацняюць гукі верталёта, які кружыць над прысутнымі і падае гукавы сігнал… Мітынг скончаны.

Падыходжу бліжэй да памятнага знака. Ён сімвалізуе верталёт. У цэнтры — камень з шасціканцовым крыжам, ад яго ў пяці кірунках разыходзяцца гранітныя “лопасці”. На іх канцах па крузе размяшчаюцца камяні з прозвішчамі загінулых. Вечны палёт…

“Андрэй Пякарскі,” — чытаю на адным з іх, а на душы балюча ад успамінаў. Незадоўга да трагедыі менавіта з гэтым маладым лётчыкам і менавіта на верталёце маркі Ecureuil я ўзнялася ў неба над Пастаўшчынай. Сёння з камяком у горле перачытваю артыкул, які стаў вынікам майго вандравання пад аблокамі.

“Хоць за плячыма 10 гадоў стажу і больш за 450 гадзін у паветры, хваляванне перад палётам заўсёды прысутні­чае, — гаварыў тады Андрэй. — Ніколі не ведаеш, як павядзе сябе машына. У паветры можа здарыцца любая непрадбачаная сітуацыя, і ад лётчыка патрабуецца імгненная рэакцыя. Часам усё вырашаюць секунды”.

Хто вінаваты ў трагедыі — секунды, тэхніка або чалавечы фактар, — сёння не скажаш. Спецыяльна створаная камісія, якая расследавала здарэнне, не змагла ўстанавіць прычыны крушэння верталёта. Такая пастанова вынесена Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь яшчэ 7 сакавіка.

Са слоў камандзіра Асобнага авіяцыйнага атрада падпалкоўніка Алега Ва­сільевіча Яромы, самая верагодная прычына катастрофы — адказ авіяцыйнай тэхнікі, магчыма — вытворчы недахоп. Верталёт не абсталяваны сістэмай чорных скрыняў, таму ўстанавіць сапраўдныя прычыны гібелі экіпажа яшчэ больш складана.

Бацька загінулай журналісткі Юліі Шатэрнік, Мікалай Яўгеньевіч, падчас свайго выступлення на адкрыцці памятнага знака заўважыў:

—         Абвінавачваць кагосьці ў іх гібелі, разважаць над прычынамі трагедыі бессэнсоўна. Відаць, такі лёс у нашых дзяцей…

Светлая ім памяць.


В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

В Поставах открыли памятник погибшим лётчикам и журналистам

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 45

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 43

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72