Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Важней за ўсё — здароўе і дабрабыт бліжніх”

“Важней за ўсё — здароўе і дабрабыт бліжніх”

Так лічыць пастаўчанка Галіна Мечыславаўна ХОЎРЫНА — клапатлівая дачка, маці і бабуля, удалая гаспадыня, вялікая аптымістка. І амаль спартсменка, бо навучыла свайго ўнука гуляць у футбол, валейбол, катацца на лыжах.

— Галіна Мечыславаўна, размову, напэўна, пачнём са знаёмства. Калі ласка, раскажыце пра сябе.

— Нарадзілася ў Паставах. Пасля школы паступіла ў політэхнічны інстытут, але вучобу не закончыла: выйшла замуж за ваеннага і калясіла з ім па гарнізонах. У 1994 годзе вярнуліся ў Паставы, жывём у шостым гарадку, толькі без мужа: два гады таму ён памёр. Цяпер у асноўным знаходжуся ў мамы, бо ёй ужо за 80 і ў яе шмат хвароб. Акрамя таго, з мамай разам пражывае і мой брат, інвалід з дзяцінства. Так што ўвесь час ім трэба дапамагаць.

— Я часта бачыла Вас з хлопчыкам. Здагадваюся: унук. І яму ўвага патрэбна…

— Так, гэта Данілка, сынок старэйшай дачкі Аксаны. У дзіцячы садок яго звычайна адводзілі бацькі, а забірала адтуль я, прыводзіла да сябе, затым прыходзілі дачка ці зяць і ўсе разам яны ехалі дамоў. Цяпер Данька вучыцца ў СШ №3, ходзіць у трэці клас.

Клопаты пра ўнука для мяне ў радасць. Так скажа, напэўна, кожная бабуля, якая любіла сваіх дзяцей і аддавала ім душу, а цяпер стараецца для ўнукаў. Данілку мы чакалі! Памятаю, муж прыехаў з санаторыя, а я кажу: “У нас такая прыемная навіна — Аксана цяжарная, будзе ўнук”. Саша так узрадаваўся! І калі хлопчык нарадзіўся, купаў яго да апошняга свайго дня. Шкада, што так рана пайшоў з жыцця, а то многаму б навучыў малога. Данілка паспеў з дзедам асвоіць шашкі і шахматы, іншае, а астатняе спасцігае разам са мной.

— Якую для сябе як жанчыны ролю Вы вызначылі ў сям’і?

— Узгадваю, як я збіралася ехаць у Германію да мужа — ён там служыў. Заставалася няшмат часу да родаў, і мама казала: “Я цябе шкадую, табе будзе цяжка, але едзь да мужа, трэба быць разам, сям’я — галоўнае ў жыцці”. І я паехала і была з мужам заўсёды разам, быццам спяшалася наталіцца асалодай сямейнага жыцця. А яно было салодкае — мне так прыемна пра гэта гаварыць.

Муж супакойваў, калі заводзіла гаворку пра інстытут, казаў, што я потым давучуся. І яшчэ Саша лічыў, і я з ім пагаджалася, што для жанчыны важней, каб яна была цудоўнай гаспадыняй, клапатлівай маці, вернай жонкай. Я адпавядала ўсім тром патрабаванням.

— Галіна Мечыславаўна, на чым трымалася сямейнае жыццё?

— На каханні і вернасці. Мы сапраўды пражылі прыгожа, і я дагэтуль не магу звыкнуцца з думкай, што Сашы няма. Я адчула смак жаночага шчасця: не проста яго паспрабавала, а штодзень была шчаслівая. З кожнай камандзіроўкі ён літаральна на крылах ляцеў дамоў, каб хутчэй сустрэцца са мной і дзецьмі. Адпачывалі разам, любілі выязджаць на прыроду. А як мы прыгожа танцавалі з ім і колькі прызоў заваявалі на розных конкурсах! Ішоў рамантаваць машыну — і нас клікаў, каб мы былі побач. Дарэчы, дзяўчынак навучыў усяму, што сам умеў. Дочкі часам гаварылі, маўляў, навошта гэта нам, мы ж не хлопцы. А ён у адказ: “У жыцці спатрэбіцца”. Апошні раз рамонт у кватэры яму дапамагала рабіць малодшая, Наталля. Сапраўды, яна ў многім цяпер можа разабрацца сама.

— Ці сумна пенсіянеру дома, застаўшыся без работы?

— Сама пенсіянерка, але яшчэ працую. Нярэдка чую, маўляў, жанчына не ведае, куды сябе дзець, перажывае, даходзіць да дэпрэсіі. Няпраўда, што без работы чалавеку сумна. Дома работы процьма, усё залежыць ад чалавека: хоча ён гэта рабіць ці не. У нас, напрыклад, дом прыватны, і ў ім пастаянна нешта трэба рабіць. Патрэбен гаспадар, а яго няма, я страціла — вось мой сум. Бачыце, пра што б мы ні гаварылі, а я вяртаюся да сваёй страты: мне балюча, горка. А работу страціць не страшна, яе можна знайсці пры жаданні. Іншая справа, што не кожнаму пенсіянеру гэта патрэбна.

— У вольны час, напэўна, шыеце, вяжаце, займаецеся кветкамі?

— Шыць умею, але я не майстар, шыкоўныя абновы не сшыю. Не вяжу. Кветкі люблю, у тым ліку і пакаёвыя. Але не сказаць, што я фанатка. У нас расце тое, што расце. Ёсць лекавыя. Памятаю, тата любіў дзекабрыст, і ў мяне гэта кветка ў пашане. Агарод патрабуе шмат часу, а яго не стае. Некалькі дзён таму часнок з ліхтарыкам садзіла.

— Ваша любімая пара года?

— Вясна і канкрэтна — май, калі ўсё такое прыгожае,  так цешыць душу. Дарэчы, мы і жаніліся з Сашам у маі. Я дагэтуль памятаю, як праходзіла ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу. Было гэта 19 мая, у дзень нараджэння піянерскай арганізацыі. А сама цырымонія адбывалася ў Доме культуры па вуліцы Чырвонаармейскай: мы на сцэне, а госці ў зале. Дзень быў сонечны, ясны, мора кветак, віншаванняў…

— А якая з мелодый асабліва падабаецца?

— Люблю ўкраінскія мелодыі (мая мама ўкраінка) і нашы, беларускія. Настрой уздымаюць песні ў выкананні ансамбля “Бяседа”. Слухаю, але не спяваю. І не танцую: няма з кім. Часам сама сабе кажу: “Саша, ну дзе ты ёсць, выходзь, станцуем, як некалі”. У адказ — цішыня…

— Ці любіце чытаць?

— А як жа! Дома ў нас цэлая бібліятэка, і я з вялікім задавальненнем чытаю класіку. Я і ў раённай бібліятэцы бяру кнігі. Да чытання прывыкла яшчэ ў школьныя гады. Чытала шмат, таму сачыненні пісала лёгка. Настаўніца мовы і літаратуры, яна ж і класны кіраўнік, Ніна Аляксандраўна Катовіч хваліла. Але пры гэтым заўсёды рабіла паметкі на палях: “Пішы карацей. Хацела прачытаць перад класам, але не магу: шмат напісана”. Я сапраўды аб’ёмныя сачыненні пісала, мяне несла-несла… Падрасла — захапілася фантастыкай, крымінальнымі сюжэтамі, а потым ад гэтага адышла. Цяпер перачытваю Пушкіна, Лермантава, Шолахава. Чытаю і тое, што для душы.

— Што дае чытанне?

— Кнігі супакойваюць, вучаць жыццю, я ў іх знахо­джу штосьці патрэбнае для сябе. Адным словам, аддушына. Нярэдка ўспамінаю, як дочкі, вучачыся ў школе, наладжвалі сямейнае чытанне, скажам, чыталі “Поднятую целину» М. Шолахава. Заслухоўваліся, калі аповед ішоў пра дзеда Шчукара, і ад душы ўсе смяяліся.

Чыталі, слухалі, абмяркоў­валі, і дзеці навучыліся разважаць, рабіць нейкія вывады. А што цяпер? Уключылі камп’ютар, выйшлі ў інтэрнэт, спісалі не сачыненне, а чужыя думкі — і ўсё. А тым часам у макулатуры можна знайсці цэлыя выданні класікаў. Шкада!

— А з паэзіяй ці сябруеце?

— У свой час вельмі захаплялася паэзіяй С. Ясеніна: падчас майго юнацтва і маладосці гэта было модна. Шмат вершаў ведала на памяць. А потым і сама паспрабавала пісаць вершаваныя радкі. Пачынала з пасвячэнняў мужу. Асабліва лёгка атрымлівалася, калі яго не было побач, ён быў у камандзіроўцы: на паперу клалася тое, што было на душы. Іншы раз штосьці смешнае “тварыла”, і чытачам маім падабалася. Цяпер не пішацца. Праўда, бывае, што ўнуку дапамагаю нешта складаць.

— У жаночую дружбу верыце?

— Так, і ацэньваю яе станоўча. Што б там ні казалі наконт гэтага, а я лічу, што жаночая дружба дапамагае ў жыцці. У мяне ёсць адна школьная сяброўка, цяпер яна жыве ў Расіі. Шмат гадоў мы падтрымліваем адна адну. З мужам яна хоча вярнуцца ў Паставы, бо ў сям’і здарылася бяда — памёр сын. Мае дзеці і нават унук адчуваюць маю заклапочанасць праблемамі цёці Тані, дапамагаюць мне рыхтавацца яе сустрэць. Упэўнена, што і яна так бы паступала.

— Што цэніце ў жыцці?

— Калі б была маладзейшая, напэўна, мой адказ быў бы іншы. А цяпер лічу так: важней за ўсё здароўе і дабрабыт бліжніх.

— Галіна Мечыславаўна, а што дапамагае ў цяжкія хвіліны?

— Ратуе малітва. Адкрываю малітваслоў, чытаю, звяртаюся да Бога. Калі ёсць магчымасць, іду ў храм.

— Вельмі многія жанчыны, у тым ліку і пенсіянеркі, заспакаенне знахо­дзяць… у камп’ютары, ратуюць сябе ад жыццёвай неў­ладкаванасці, адзіноты. А як Вы да гэтага адносіцеся?

— Магчыма, каму і дапамагаюць віртуальныя зносіны, а мне гэта не трэба. Я не хачу падыходзіць да камп’ютара, і не таму, што не ўмею працаваць на ім: калі б захацела — навучылася б. Проста мне гэта нецікава. Лепш я вазьму ў рукі кнігу і пачытаю або займуся навя­дзеннем парадку ў пакоях, вакол дома. Маладым, вядома, сёння без камп’ютара нельга. Але ж мы гаворым пра маіх равеснікаў.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

tc «»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 34

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92