Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзе нарадзіліся, там і звінелі

Дзе нарадзіліся, там і звінелі

Той вераснёўскі дзень, здаецца,  нічым асаблівым у Пожарцах не адрозніваўся ад папярэдніх. На небе то з’яўлялася, то знікала ў воблаках сонца. Зранку хтосьці корпаўся ў агародах,  іншыя падаліся ў лес у грыбы. Ажыў шэраг пакінутых, але па-ранейшаму дагледжаных пад­вор’яў, на якія  наведаліся дзеці і іх знаёмыя. А потым усе разам прыйшлі на свята вёскі падзяліцца ўспамінамі, вярнуцца ў маладосць і дзяцінства. Многія мясцовыя жыхары, нягле­дзячы на недамаганне, слабае зда­роўе, выглядалі бадзёра, падтрымлівалі адно аднаго, змахвалі з твараў няпрошаныя слязінкі і шчыра радава­ліся.

Да іх у госці завітаў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне” фальклорны ансамбль “Паазер’е” выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Анатоля Собаля. Ансамбль быў і застаецца адзіным калектывам, які выконвае груздаўскія мелодыі, захаваў інструменты, вырабленыя мясцовымі майстрамі паўвеку назад. І калі ў гасцінным двары Валянціны Мішчанка загучалі “Груздаўская вясельная”, “Завіруха” , “Агульніца”, “Васілёк” і многія іншыя мелодыі, то падалося, што, зачараванае музыкай, сцішылася ўсё наваколле. Не трэба было ніякіх слоў, каб зразумець і ўбачыць, наколькі ўзрушанымі, усхваляванымі і адначасова ўдзячнымі выглядалі прысутныя.

Пожарцы па сённяшні дзень захавалі памяць пра сваіх музыкаў, выдатных майстроў і гаспадароў. А такімі найперш былі браты Іосіф і Уладзімір Новікі. Іосіф Мікалаевіч слыў непераўзыдзеным майстрам па вырабе музычных інструментаў. За сваё доўгае творчае жыццё стварыў шмат скрыпак, мандалін, балалаек і нават два кларнеты. Але сапраўдную славу таленавітаму, творчаму чалавеку прынеслі яго цымбалы. Хораша і прафесійна пра гэта расказалі Анатоль Собаль і пляменніца творцы Ірына Макаранка. На свяце прысутнічала жонка Іосіфа Мікалаевіча, якая размяняла дзясяты дзясятак. Шануемая дзецьмі і ўнукамі, яна пакідае родныя Пожарцы толькі на зіму, а вясной зноў вяртаецца ў родную хату, дзе выгадавалі чатырох дачок, дзе і цяпер многае нагадвае пра гаспадара, чыё прозвішча добра вядома ў шырокіх колах прафе­сійных музыкантаў-майстроў.

Па стане здароўя вымушаны быў перабрацца разам з жонкай у горад да дзяцей Уладзімір Пяткевіч. На вялікі жаль, ён застаўся адзін з вёскі, хто іграў у аркестры, а затым у ансамблі “Груздаўскія дзяды”.  На свяце Уладзімір Уладзіміравіч разам з дружнай сям’ёй зноў быў сярод вяскоўцаў і, як і многія іншыя, успамінаў усіх, хто ствараў славу груздаў­скай выканальніцкай школы. Сярод іх  Іван, Станіслаў і Лявон Мельцы, Іосіф Мацкевіч, Іван Крывенькі і іншыя.

Шмат гадоў іграў у ансамблі Іван Мацкевіч. Як бы радаваўся ён сёння, калі б убачыў, што яго справа жыве, прадаўжаецца, напаўняецца яшчэ большым прафесіяналізмам. У складзе ансамбля “Паазер’е” з вялікім жаданнем прыехалі ў родныя Пожарцы Ванда Іванаўна і яе дачка Віка. Абедзве прафесійна іграюць на цымбалах. Дарэчы, у Ванды Іванаўны якраз той інструмент, які амаль паўстагоддзя назад быў выраблены славутым Іосіфам Новікам. Да бабулі магла б далучыцца і ўнучка Аляксандра, якая таксама выдатна іграе на цымбалах.

— Пожарцы — гэта тое месца, дзе я ўпершыню адчула радасць ігры, гонар за бацьку і за ўсіх, хто прайшоў груздаўскую выканальніцкую школу, —  адзначыла Ванда Мацкевіч. —  Наша сённяшняе выступленне — музычны  падарунак аднавяскоўцам, памяць тым, каго ўжо няма ў жывых.

На свяце прысутнічалі не толькі родныя і блізкія музыкаў, але і іншыя жыхары, якія працавалі ў паляводстве, будаўнічай брыгадзе, асвойвалі тэхніку, вырошчвалі хлеб. Такімі памятае і ведае сваіх землякоў старэйшына вёскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Роберт Сільвестравіч Рамбальскі. У свой час ён працаваў намеснікам старшыні калгаса “Рассвет”, старшынёй сельскага Савета, сакратаром партыйнай арганізацыі. Ён аказаў вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу загадчыцы Груздаўскага клуба-бібіліятэкі Ліліі Шылак. Вяскоўцаў і гасцей павіншавалі са святам старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Валянціна Філімонава, ураджэнка Пожарцаў, настаўніца Навасёлкаўскай СШ Ганна Пішч.

Валянціна Філімонава расказала аб выніках спаборніцтва па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і ўручыла шыльды “Дом узорнага парадку” Алене Рубановіч і Валянціне Мішчанка.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 32

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 53

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92