Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Приданное» — 10 коров, 2 быка, лошадь…

«Приданное» — 10 коров, 2 быка, лошадь…

Раіса Шкірэнка

Ці падымаліся вы калі ў чатыры гадзіны раніцы? Толькі не трэба мне расказваць пра салаўіныя серэнады і асляпляльна прыгожы ўсход сонца. Уставала, чула, бачыла. Але каб кожны дзень… Такога мая “савіная” натура не вытрымала б. А вось Раісе Шкірэнцы з вёскі Крывое Ваўкоўскага сельсавета раннія пад’ёмы (да таго ж цяпер, калі трэба яшчэ і са шматлікімі закаткамі ўправіцца, яна і легчы спаць можа апоўначы), здаецца, зусім не ў цяжар. Інакш не расказвала б пра свае сялянскія клопаты з нязменнай усмешкай.

Сямнаццаць гадоў назад у Крывым гулялі вяселле. Агрыпі­на Аркадзьеўна Шкірэнка жаніла адзінага сына Паўла, які працаваў на ферме тагачаснага саўгаса “Дунілавіцкі”. Рая да замужжа жыла ў Сяргеевічах, працавала ў Дунілавіцкім доме-інтэрнаце. У 1997 го­дзе ў Шкірэнкаў нарадзіўся сын Арцём, праз два гады — дачушка Тома.

Але шчасце маладой сям’і было нядоўгім — Павел трагічна загінуў. Цёма, якому тады было ўсяго тры з паловай годзікі, да гэтага часу памятае, як тата сваім дыханнем і рукамі саграваў яго ножкі, кладучы ў ложак спаць. Тома ведае тату толькі па фотаздымках і расказах мамы і бабулі.

Толькі ім, маці і жонцы загінулага, вядома, колькі выплакана слёз і колькі надзей перакрэслена з таго трагічнага чэрвеньскага дня, калі не стала гаспадара. Але па доме тупацелі дзіцячыя ножкі, звінелі галасы малых, якіх трэба было карміць, апранаць, весці па жыцці. І 26-гадовая ўдава ўпрэглася ў нялёгкі воз. Не, Раю не пакінулі адну ў горы яе і Паўлавы родныя, але найбольшы цяжар усё роўна лёг на яе плечы.

Якая крыніца даходаў для вяскоўцаў самая надзейная? Вядома ж, развя­дзенне жывёлы. Праўда, гэта цяпер дзяржава падтрымлівае развіццё асабістых падвор’яў. А людзі старэйшага пакалення добра памятаюць, якія абмежаванні былі раней. На адну карову і то з цяжкасцю ўдавалася накасіць сена. Але і ў тыя часы Шкірэнкі-старэйшыя, якія жылі на хутары, схітраліся трымаць шмат жыўнасці. Традыцыя захавалася. За мінулы год з падвор’я  Шкірэнкаў дзяржаве прада­дзена 33 тоны малака, за шэсць месяцаў сёлетняга — 18,5 тоны. Усё яно выдаена ўручную. Даенне — клопат Раісы, іншы раз дапамагаюць дзеці — 15-гадовы Арцём і 13-гадовая Тома. Яны не сядзяць га­дзінамі ля камп’ютара, а маюць і выконваюць свае гаспадарчыя абавязкі. Асабліва адчувальны ўклад Арцёма. Ён ужо і косіць, і зграбае, і звозіць сена.

У сям’і ёсць яшчэ адзін мужчына — Уладзімір Ула­дзіміравіч Хоміч, з якім звязала свой лёс Раіна свякроў. Але цяпер па стане здароўя (перанёс інсульт) удзел Ула­дзіміравіча ў вядзенні гаспадаркі абмежаваны. У той дзень, калі мы былі ў Крывым, ён знаходзіўся ў ад’ез­дзе. Па гэтай прычыне і не сустрэліся. Затое пачулі шмат добрых слоў ад блізкіх яму людзей.

Як я ні выпытвала ў Раісы пра цяжкасці ў вядзенні асабістай гаспадаркі, ніякіх скаргаў не пачула.

— Ну, колькі той жывёлы ў нас, — казала яна. — 10 кароў, 2 быкі, конь, некалькі свіней, 8 авечак, каза з казлом. Маем свае трактар, касілку, грабілку. Тэхніка сёлета не ламалася, таму з сенакосам управі­ліся хутка. Пасвяцца каровы праз дарогу ад дома, ля возера. Таму з паеннем цяпер праблем не маем. А зімой носім ваду вёдрамі са студні.

Думаеце, уласная  “ферма” — адзіны Раісін клопат? Не, яна працуе даглядчыцай цялят у філіяле “Нафтазаводмантаж-агра”.

— А як жа інакш? — дзівіцца майму неразуменню такой нагрузкі. — Мне ж трэба стаж выпрацоўваць, каб у старасці атрымліваць пенсію, а не сядзець у дзяцей на шыі. Ды і зарплата, хоць яна і невысокая, не лішняя ў сямейным бюджэце.

Асноўная ж крыніца яго папаўнення, безумоўна, уласная падсобная гаспадарка. Тым больш што цяпер дзяржаўныя закупачныя цэны на малако дастаткова высокія — 2555  рублёў за літр плюс 90 рублёў надбаўкі.

Летам Шкірэнкі здаюць штодня 160-170 літраў малака. Вось і лічыце выручку. А да гэтага прыплюсуйце бясплатныя мясамалочныя прадукты для харчавання сям’і. І што немалаважна — экалагічна чыстыя.

— Канечне ж, мы не абыходзімся толькі сваім, — расказвала Шкірэнка-старэйшая. — Сямейным бюджэтам распараджаецца Рая і не шкадуе грошай ні на прысмакі для дзяцей, ні на абновы, ні на абуладкаванне дома. Стараецца, каб усё ў ім было па-сучаснаму.

Прызнаюся, едучы  да Шкірэнкаў, чакала ўбачыць зусім іншую карціну. Вялікая гаспадарка, цяжкая праца, бясконцыя клопаты… Хіба тут да добраўпарадкавання? І як жа памылялася ў сваіх здагадках! Цагляны дом Агрыпіны Аркадзьеўны патанаў у кветках (відаць, утульна пачуваюць сябе ў іх рукатворныя буслы), палымнелі яны і ва ўсіх вокнах. Нават на сценах расцвілі ружы і сланечнікі (размалявала знаёмая мастачка з Мінска). Праз дарогу — таксама прыгожы і дагледжаны дом Раісы, ля яго — квет­нік. А ў доме вя­дзецца еўрарамонт, абнаўляецца мэбля.

«Приданное» — 10 коров, 2 быка, лошадь…

«Приданное» — 10 коров, 2 быка, лошадь…

Асобна варта сказаць пра ўзаемаадносіны нявесткі і свекрыві. Яны не проста паважлівыя, а цёплыя.

— Я даражу Раяй, — прызналася Агрыпіна Аркадзьеўна. — Па характары яна такая ж працаўніца, як і я. Чым магу, дапамагаю: гатую ежу для сям’і і корм свінням, мыю бялізну, прыбіраю ў доме, разам даглядаем кветнік. За ўсе гады не пачула ад нявесткі ніводнага крыўднага слова. Заўсёды раіцца, як паступіць, якую буйную пакупку зрабіць. А якія харошыя ўнукі!

Раісе Шкірэнцы ўсяго 37.

— Не задумваешся над тым, каб у другі раз выйсці замуж? — пытаюся.

— А каму мой такі “пасаг” патрэбны? — смяецца ў адказ. — Так званыя жаніхі кажуць, каб спачатку распрадала скаціну. У мае планы такое не ўваходзіць. Наадварот, збіраюся абнаўляць дойны статак.

«Приданное» — 10 коров, 2 быка, лошадь…

Пасля паездкі ў Крывое і знаёмства са Шкірэнкамі ад мяне не адступае някрасаўскае “есть женщины в русских селеньях…” І ў беларускіх — таксама. І калі б такіх жанчын, як Раіса Шкірэнка, было больш, то і наша краіна стала б намнога багацейшай.

Фаіна КАСАТКІНА.

Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38