Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ДОМ, у якім утульна ўсім

ДОМ, у якім утульна ўсім

24 кастрычніка ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 35-годдзю Пастаўскай школы мастацтваў імя А. Ромера, было цёпла ад шчырых усмешак, прыемных успамінаў і радасных сустрэч. Павіншаваць «художку» прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама, вучні школы, іх бацькі, выпускнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і культуры горада і раёна, дырэктары і выкладчыкі некаторых мастацкіх школ і студый выяўленчага мастацтва вобласці.

ДОМ, у якім утульна ўсім

Першае, што кідалася ў вочы, гэта неверагоднае          мноства разнастайных работ вучняў школы, якія вельмі шчыльна размясціліся ў фае будынка і самой канцэртнай зале і як магнітам прыцягвалі ўвагу прысутных. Усяго было выстаўлена 160 малюнкаў. Такой жа творчай, непаўторнай і прыгожай атрымалася прэзентацыя пад назвай, якая адпавядае сапраўднасці, «Дом, у якім утульна ўсім». Падчас яе ў вершаванай форме расказвалася пра школу, яе педагогаў, вучняў і выпускнікоў.

Сваю дзейнасць школа мастацтваў распачала 8 кастрычніка 1980 года. Каб даведацца, як праходзілі яе станаўленне і развіццё, чым яна жыве зараз, вядучая Таццяна Карпава прапанавала здзейсніць уяўнае марское падарожжа на караблі «Творчасць» і запрасіла на сцэну-«палубу» капітана — дырэктара школы Жанну Уладзі­міраўну Курдо і прадстаўніка адміралцейства — начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіну Мікалаеўну Чаплінскую. Перад тым як спусціць карабель на ваду, апошняй было прадастаўлена ганаровае права разбіць аб яго борт бутэльку шампанскага.

— Прыемна, што пра школу ведаюць далёка за межамі нашага раёна. Гэта, у тым ліку, заслуга яе вучняў і выпускнікоў, якія пастаянна заваёўваюць узнагароды і дыпломы на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, арганізоўваюць персанальныя выставы, — адзначыла ў прывітальным слове Г. М. Чаплінская. — А дапамагаюць ім навучыцца бачыць і цаніць прыгажосць, рабіць першыя крокі ў выяўленчым мастацтве творчыя і неабыякавыя выкладчыкі, якім уласцівыя натхненне і пошук. Жадаю настаўнікам цярпення і такту, няхай будзе невычэрпнай крыніца вашай творчасці і натхнення. Выхаванцам школы — дапамагаць убачыць прыгажосць гэтага свету іншым людзям, няхай ваш талент будзе прызнаным, а работы — запатрабаванымі.

ДОМ, у якім утульна ўсім

Першы прыпынак — «Бухта здзейсненых надзей». Яна, як ніхто іншы, ведае, як шмат зроблена на гэтым адрэзку шляху. Першыя пару гадоў мастацкая школа размяшчалася ў будынку тагачаснага гарадскога Савета, затым пераехала на вуліцу Кароткую, дзе і знаходзіцца па сённяшні дзень. Трыццаць пяць гадоў назад узяць у рукі алоўкі і пэндзлі выказалі жаданне 54 вучні. Іх сустрэлі выкладчыкі Алена Міхайлаўна Лоўчык і Іосіф Канстанцінавіч Атрахімовіч на чале з дырэктарам школы Ірынай Васільеўнай Илюхінай. Праз 4 гады ля штурвала карабля стала Ніна Віктараўна Бардзеева, а ў 1998 годзе на гэтай пасадзе яе змяніла Жанна Уладзіміраўна Курдо.

— Сёння ў асноўных групах займаецца 125 дзяцей, у падрыхтоўчых — 27. Пры школе працуе профільны клас. Нашы вучні атрымліваюць якасную адукацыю, удзельнічаюць у розных конкурсах і пленэрах. Іх работы ўпрыгожваюць установы адукацыі, культуры і аховы здароўя, а сёлета ўпершыню выстаўляліся на гарадскіх святах. Вучні — крыніца сілы і энергіі выкладчыкаў школы, — не хаваючы хвалявання, расказвала Жанна Уладзіміраўна. — У школе працуе высокапрафесійны зладжаны калектыў, які не толькі далучае дзяцей да прыгожага, але і займаецца мастацкім афармленнем устаноў горада і раённых мерапрыемстваў.

Даведацца пра кожнага паасобку можна было ў заліве «Настаўніцкі». Кожны дзень сустракаюцца са светам непаўторных характараў, пачуццяў, учынкаў і інтарэсаў Ніна Віктараўна Бардзеева, Наталля Уладзіміраўна Танана, Марына Раманаўна Скіндар, Ганна Браніславаўна Дрылінская, Марына Эдуардаўна Баразна і Іосіф Канстанцінавіч Атрахімовіч, які сярод калег слыве як маэстра. Сёлета рады педагогаў папоўніў былы вучань мастацкай школы Аляксандр Сяргеевіч Дзеравянка.

ДОМ, у якім утульна ўсім

У гавані «Творчасць» былі падведзены вынікі двухдзённага восеньскага пленэру «Палітра Пастаўшчыны», прысвечанага 35-годдзю школы мастацтваў. Ён праводзіўся ўжо ў трэці раз і сёлета, дзякуючы шырокай геаграфіі ўдзельнікаў, набыў статус рэгіянальнага. Такое супрацоўніцтва ўзбагачае дзяцей і выкладчыкаў, вучыць сумеснай творчай працы, дазваляе ацаніць свае здольнасці і ўменні, дае магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі. Удзел у пленэры прынялі дырэктары, педагогі і навучэнцы Шаркаўшчынскай, Пастаўскай, Глыбоцкай, Полацкай школ мастацтваў і студый выяўленчага мастацтва цэнтра дзяцей і моладзі г. Браслава і г. Паставы.

З 485 выпускнікоў школы 107 атрымалі профільную адукацыю, дасягнулі значных вышынь у прафесіі. Некаторыя з іх у гавані «Творчасць» падняліся на «палубу», каб падзяліцца сваімі поспехамі, успамінамі, па­дзякаваць настаўнікам. Цікавымі атрымаліся расказы пра тое, як кожны прыйшоў у школу: кагосьці доўгі час угаворвалі бацькі, хтосьці да гэтага перахадзіў ва ўсе іншыя гурткі і секцыі, а хтосьці марыў пра паступленне ў «художку» не адзін год.

Завяршыўся круіз у горадзе Надзея, дзе цяперашнія вучні школы мастацтваў падзяліліся сваімі планамі, расказалі, што для іх значаць гэта ўстанова адукацыі і настаўнікі.

ДОМ, у якім утульна ўсім

У адрас юбіляраў прагучала шмат цёплых слоў.          Калектыву школы дзякавалі за супрацоўніцтва, жадалі шмат творчых задумак, удала рэалізаваных праектаў, энтузіязму і таленавітых вучняў. Ну і, вядома, несці ў свет прыгажосць, бо менавіта яна, як сцвярджаў Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі, уратуе свет. У пацвярджэнне таго, што ўсе настаўнікі робяць гэта на працягу многіх гадоў, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры А. В. Слядзеўская ўручыла дырэктару школы мастацтваў грамату, якой адзначаны ўвесь калектыў. А ад раённага выканаўчага камітэта школа атрымала сертыфікат на суму чатыры мільёны рублёў.

На працягу вечара свае музычныя, танцавальныя і творчыя падарункі прысутным дарылі Мікіта Аўгусціновіч, Дзяніс Круглоў, Анастасія Пашкова, танцавальны калектыў «Скай дэнс», работнікі раённага Дома культуры і выпускніцы школы мастацтваў Дар’я Румянцава і Анастасія Брысь.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 35

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 64

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 56

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 70