Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Развівацца, прадаўжаць традыцыі”

“Развівацца, прадаўжаць традыцыі”


Такія пажаданні былі адрасаваны калектыву Пастаўскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці на яго 60-годдзі.  Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася 23 кастрычніка і  пачалася з гімна навучальнай установы, які прагучаў у выкананні педагогаў і майстроў, паклаў пачатак усім далейшым дзеям, прысвечаным юбілею.

Дырэкцыя і ўвесь педагагічны ка         лектыў актыўна рыхтаваліся да знамянальнай даты. У фае Дома культуры была разгорнута экспазіцыя фотаздымкаў, дакументаў,  іншых матэрыялаў, якія расказвалі пра гісторыю навучальнай установы, многіх майстроў, выкладчыкаў і выпускнікоў, якія працавалі і вучыліся тут. Унушальным атрымаўся стэлаж з кубкамі, граматамі і дыпломамі, заваяванымі спартсменамі кале­джа на спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Прыцягвалі ўвагу вырабы педагога-псіхолага Д. П. Касцень.

А ў зале  Дома культуры два першыя рады амаль цалкам  занялі летапісцы і стваральнікі гісторыі — ветэраны працы. Іх, а таксама сённяшніх работнікаў і лепшых навучэнцаў, шматлікіх гасцей вітаў дырэктар каледжа М. М. Лысёнак. Ён расказаў аб асноўных этапах станаўлення навучальнай установы, падрыхтоўцы кадраў масавых прафесій у залежнасці ад  вытворчай патрэбнасці,  рабоце па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, творчых і працоўных дасягненнях педагогаў і навучэнцаў, шчыра падзякаваў ветэранам і тым, хто сёння прадаўжае іх справу, успомніў майстроў і выкладчыкаў, якіх ужо няма ў жывых.

“Развівацца, прадаўжаць традыцыі”

Кветкі і сувеніры — ветэранам.

— У сваім развіцці ваша навучальная ўстанова прайшла выдатны шлях: ад прафтэхвучылішча да каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь М. С. Булько.— Пра вас ведаюць ва ўсёй Беларусі. Яшчэ ў 60-ыя гады мінулага стагоддзя першыя выпускнікі добра зарэкамендавалі сябе на асваенні цалінных зямель у Казахстане. За шэсць дзесяцігоддзяў дасягнуты сапраўды значныя поспехі. Яны сталі магчымымі дзякуючы таму, што ў навучальнай установе пастаянна дзейнічае прафесійны, творчы педагагічны калектыў, які адказна ставіцца да падрыхтоўкі і выхавання кадраў масавых прафесій.

М. С. Булько зачытаў прывітальны адрас міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкова калектыву навучальнай установы і ўручыў падарунак — манументальную кнігу “Белая Русь со средины I тысячелетия до средины ХIII века”, асвечаную Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Частку кніг з яго благаславення  перадалі Міністэрству адукацыі для ўручэння тым навучальным установам, якія паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі перад імі задачамі.

“Развівацца, прадаўжаць традыцыі”

Начальнік аддзела Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь М. С. Булько ўручае Ганаровую грамату выкладчыцы А. І. Кухальскай.

— На працягу шасці дзесяцігоддзяў у Паставах вядзецца падрыхтоўка кадраў масавых прафесій, — гаварыў, вітаючы юбіляраў, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. — Побач з традыцыйнымі навучэнцы атрымліваюць новыя спецыяльнасці. Для гэтага створана і пастаянна ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, мацнеюць сувязі з базавымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, ёсць вопытныя педагогі, майстры. У каледжы не існуе  асаблівых праблем з наборам на вучобу. У сваёй большасці навучэнцы атрымліваюць трывалыя веды, пра што сведчаць паказчыкі паспяховасці. Асабліва хочацца падзякаваць педагагічнаму калектыву і навучэнцам за дапамогу ва ўборцы ўра­джаю і пажадаць цікава жыць і далей, развівацца, прымнажаць добрыя традыцыі.

Высокую ацэнку рабоце навучальнай установы даў начальнік аддзела прафесіянальнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама С. А. Каваленка і ўручыў калектыву прывітальны адрас і сертыфікат на 100 мільёнаў рублёў, якія стануць першапатковым узносам для набыцця сучаснага трактара айчыннай вытворчасці.

А потым Сяргей Аляксандравіч паведаміў, што  мяняецца статус навучальнай установы — у адпаведнасці з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта, з 1 сту­дзеня 2016 года дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці будзе ператвораны ў сярэднюю спецыяльную ўстанову — Пастаўскі дзяржаўны каледж. Ён будзе рыхтаваць кадры для некалькіх раёнаў заходняга рэгіёна Віцебшчыны.

Такую важную навіну ўсе прысутныя падтрымалі працяглымі апладысментамі, бо ў навучальнай установы адкрываюцца новыя перспектывы. Для таго каб іх ажыццявіць, запатрабуюцца яшчэ больш зладжаныя прафесійныя дзеянні ўсіх работнікаў. Да гэтага большасць педагогаў, майстроў і іншых спецыялістаў гатовы. Пра ўзровень іх падрыхтоўкі сведчаць і шматлікія ўзнагароды, якімі былі адзначаны на свяце некалькі дзясяткаў чалавек. Яны атрымалі Ганаровыя граматы і Падзякі Міністэрства  і ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта, абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, дырэкцыі каледжа.

“Развівацца, прадаўжаць традыцыі”

Ля экспазіцыі з матэрыяламі пра гісторыю каледжа.

Напярэдадні і ў дзень святкавання ў адрас юбіляраў паступіла некалькі тэлеграм і прывітальных пісем. Адно з іх прыйшло  з Расійскай Федэрацыі, з горада Барысаглебск. Калег з Пастаў павіншавалі выкладчыкі і супрацоўнікі сельскагаспадарчага тэхнікума, з якім шосты год працягваецца актыўнае супрацоўніцтва па розных кірунках.

Кранальным атрымалася відэавіншаванне выпускніка 1962 года, былога старшыні калгаса імя Суворава, Героя Сацыялістычнай Працы Алега Адольфавіча Валодзькі. З вышыні пражытага і перажытага ён высока ацаніў працу сваіх першых настаўнікаў, пажадаў, каб на пастаўскай зямлі з’яўлялася больш сапраўдных гаспадароў.

А потым былі віншаванні і падарункі ад прадстаўнікоў навучальных устаноў з Гарадка, Полацка, Відзаў, Глыбокага кіраўнікоў сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Пастаўшчыны. Выдатныя падарункі ў юбі­лейны год сваёй навучальнай установе падрыхтавалі самі педагогі і навучэнцы, узнагароджванне якіх адбылося ў намінацыі “Нашы дасягненні”. Па выніках мінулагодняга працоўнага семестра лепшым у вобласці  прызнаны студэнцкі атрад “За­дзеўе” (кіраўнік — В. М. Клянтак).  Стыпендыятамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сталі Анастасія Пупкевіч, Уладзіслаў Лявіцкі і Ірына Бондар. Аляксандр Макаранка ўдастоены дыплома II ступені абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў “АРТ-вакацыі”. Каманды каледжа (трэнеры — Ю. Б. Трафімаў і А. А. Тарасевіч) выйшлі пераможцамі абласных спаборніцтваў па валейболе і міні-футболе сярод устаноў прафтэхадукацыі Віцебшчыны. Дыпломам I ступені рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі, адзначана выканальніцкае майстэрства ўзорнага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Л. У. Косава.

“Развівацца, прадаўжаць традыцыі”

Трэнер Ю. Б. Трафімаў і яго каманда — чэмпіён вобласці па валейболе.

Момант узнагароджвання гэтых каманд і калектываў атрымаўся самым яркім і прыгожым, бо на сцэне сабраліся самыя працавітыя, таленавітыя і спартыўныя. Яны, як і многія іншыя юнакі і дзяўчаты, сёння з’яўляюцца лепшымі прадстаўнікамі вучнёўскай моладзі, а заўтра абавязкова праявяць сябе ў працы, грамадскім жыцці калектываў. За такімі — наша будучыня.

На святкаванні юбілею каледжа выступілі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паа­зер’е”, салістка Марыя Лібоза і ансамбль танца “Дзяцінства” Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль барабаншчыц, танцавальныя  калектывы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, СШ №1, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, ­удзельнікі мастацкай самадзейнасці каледжа. Завяршылася ўрачыстасць кампазіцыяй “Сцяганосцы” і феерверкам.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 16

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 31

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36