Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

Здымак на памяць. Вяскоўцы і госці.

Вёска Гінькі Валкоўскага сельсавета схавалася паміж лясоў. Навокал незвычайная прыгажосць і цішыня, якую парушаюць толькі галасы птушак. Едучы лясной дарогай, нізашто не скажаш, што яна прывядзе ў населены пункт…

І вось першыя хаты ўздоўж вуліцы —  старыя, апусцелыя. Можна толькі ўявіць, з якім імпэтам гаспадары калісьці тут будаваліся, акуратна клалі бярвенца да бярвенца, накрывалі дах, муравалі печ і комін, радаваліся наваселлю, як звонка і радасна гучаў у гэтых сценах дзіцячы смех, кіпела работа ў полі, па вечарах яркім святлом свяціліся вокны. Цяпер дамы стаяць сіратліва, сцежкі да веснічак зараслі, бо няма ў жывых тых, хто вёў тут парадак.

Маладых лёс раскідаў па свеце: адны пусцілі карані ў Паставах, Докшыцкім, Глыбоцкім і Мядзельскім раёнах, іншых прывабіла сталіца, а некаторыя і далёка за межы краіны раз’ехаліся — ёсць ураджэнцы Гінек у Петразаводску, Рызе, Адэсе, Кіеве, Тальяці, іншых гарадах. Старыя дажываюць свой век у дзяцей.

Ля аднаго з двароў гучным гагатаннем сустракаюць гусі, з брэхам бяжыць насустрач сабака, за ім спяшаецца маладая жанчына. Знаёмімся. Ірына прыехала з Украіны ў госці да мамы і брата.

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

— Жыхароў  у Гіньках засталося толькі трое, — расказвала яна. — Мая мама Станіслава Вікенцьеўна Пяткоўская і брат Генадзь, ды суседка Вераніка Іванаўна Статута.  Нас у сям’і шасцёра. Мы, тры сястры, — ва Украіне, адзін брат — у Мінску, другі — у Глыбокім, а Гена — з мамай. Яна ўжо старэнькая і хворая. Але ва ўсіх нас душа спакойная — Гена дагледзіць. Ён так і не стварыў сваёй сям’і. Шкада. Прыгожы, працавіты. Напэўна, такі яго лёс. А вам варта было прыехаць да нас на свята вёскі. Сабралася больш за  50 чалавек. Сустрэлася нават з тымі, каго не бачыла 20-30 гадоў. Успаміналі мінулае, расказвалі пра сённяшняе. У нас, ва Украіне, вельмі паважаюць вашага Прэзідэнта. Беларусь — райская краіна, дзе пануюць мір і згода, у магазінах якасныя прадукты, бясплатныя вучоба і медыцынскае абслугоўванне. Гэта трэба цаніць. Мама цяпер у бальніцы. Калі мы з сястрой прыязджаем, то адпраўляем яе падмацаваць здароўе. Сястра з братам паехалі праведаць. Патэлефануйце на наступным тыдні. Мама любіць пагаварыць пра пражытае, хоць яно было нялёгкім. А зараз лепш сходзім да цёткі Веркі.

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

Генадзь Пяткоўскі

Вераніка Іванаўна Статута жыве праз дом. На дзверы накінута клямка, але замка няма. “Значыць, яна дзесьці ў агародзе, — разважае Ірына. — Можа, і ў лес падалася”. А мне падумалася, выраз “старость меня дома не застанет, я в дороге, я в пути” — і пра гаспадыню гэтага дома, бо мы яе блізка каля дома так і не знайшлі. І пазней колькі разоў спрабавала дазваніцца днём, усё дарэмна.

— Не засмучайцеся, — супакоіла Ірына. — Арганізую вам завочнае знаёмства — пагартаем здымкі са свята вёскі.

Згодна з данымі з інтэрнэту, вёска Гінькі ў 1870 годзе належала Віленскай губерні Вілейскага павета Дунілавіцкай воласці, у 1938-ым — Віленскаму ваяводству, Пастаўскага павета, гміна вясковая Дунілавічы. Зараз знаходзіцца на тэрыторыі Валкоўскага сельсавета. Ад Пастаў напрасткі да яе 33 кіламетры, ад Дунілавіч — 9. Некалі тут было да 20 хат. Пражывала пад дзве сотні чалавек. Назву вяскоўцы тлумачаць паходжаннем ад аднайменнага прозвішча.

“Мы тут не сумуем”

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

Са Станіславай Вікенцьеўнай Пяткоўскай (на здымку справа) па тэлефоне размаўляла доўга. Яна ўспамінала мінулае, разважала пра вартасці жыцця, расказвала пра тое, як цяпер праходзяць дні. Нягледзячы на ўзрост,  яшчэ стараецца дапамагчы сыну ў доглядзе курэй, гусей, парася, каня. Гатуе абед, варыць варэнні, корпаецца на агародзе. А стоміцца — прысядзе каля тэлевізара. Заглядвае суседка Вераніка Іванаўна Статута (на здымку злева). Яна маладзейшая на шаснаццаць гадоў і рухавейшая. Управіўшыся дома, любіць на веласіпе­дзе з’ездзіць у лес. Яе дачка жыве ў суседніх Гайдуках, да маці наведваецца часта.

Летам у Гіньках не бывае таго дня, каб хто адкуль-небудзь не прыехаў у вёску. Мясціны тут багатыя на грыбы і ягады, таму і не абмінаюць іх  аматары “ціхага палявання”. Два разы на тыдзень прыходзіць аўталаўка, у сераду і суботу паштавікі дастаўляюць “Пастаўскі край”. Зімой здараецца, што па некалькі дзён праз вёску ніхто не праедзе. Але мясцовыя не засмучаюцца. Ёсць тэлевізар, з якога пра ўсе навіны можна даведацца, і тэлефон, праз які трымаецца сувязь з дзецьмі, унукамі, знаёмымі. Вядома, заўсёды рады гасцям, сустрэчы з тымі, хто помніць маленькую радзіму. Цікавяцца жыццём прыезджых, успамінаюць той час, калі ў вёсцы было гаманліва і весела.

— Мы будуем у Глыбокім дом, але я ў ім жыць не збіраюся, — прызналася С. В. Пяткоўская, — Як пакладуць побач з мужам на могілках, няхай тады Гена перабіраецца. А мне хораша ў Гіньках.

— І я нікуды ехаць не хачу, — гаварыла Вераніка Іванаўна Статута. — Тут нарадзілася, тут жыццё прайшло, пад сасной і лягу на вечны спачын. Сям’я ў нас была  вялікая, за стол садзілася 9 чалавек. Разам жылі бабуля, яе сястра, тата з мамай і мы, дзеці. У Пяткоўскіх было 12 дзяцей. Вяскоўцы любілі ў іх збірацца на вячоркі — усім хапала месца. Жыццё праляцела як адзін дзень, а родны куточак мілейшы за ўсё.

 Лілася музыка, гучалі песні, плылі ўспаміны

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

Самадзейныя артысты Валкоўскага сельскага клуба разам са старшынёй сельвыканкама Т. Б. Баторы (другая злева).

Свята вёскі ладзілася ў са­дзе Станіславы Вікенцьеўны Пяткоўскай. З раніцы пачала запаўняцца аўтамабілямі вуліца. Госці найперш накіроў­валіся на мясцовыя могілкі. Тут заўсёды парадак. Восенню праводзіцца суботнік, напярэдадні ўспаміну ўсіх памерлых прыязджае ксёндз, каб разам памаліцца. Пакланіўшыся магілам продкаў, вярталіся ў вёску, а ў памяці ўсплываў той час, калі жывымі былі бацькі, а дзяцей у сям’і — па трое і больш. На панадворку Пяткоўскіх — гучныя воклічы, абдымкі, пацалункі — былыя суседзі сустракаліся як самыя блізкія людзі.

Ды і як не радавацца сустрэчы з тымі, з кім разам хадзілі ў школу, гулялі ў класікі, дапамагалі бацькам ірваць і сартаваць лён, вазіць сена! Расказвалі пра сябе і свае сем’і, успаміналі не толькі бацькоў, але і вяскоўцаў, кожны з якіх меў свае здольнасці, схіль­насці, вызначаўся нечым адметным. Слынным кавалём быў Франц Статута, абновы вясковым дзяўчатам шылі Ганна Гінько і Альберта Пятровіч, для мясцовай моладзі граў Ян Пяткоўскі.

Рады былі вітаць на свяце ксяндза з Дунілавіч Паўла Самсонава, старшыню Валкоўскага сельскага Савета Таісу Браніславаўну Баторы, самадзейных артыстаў Валкоўскага і Ляхаўшчынскага сельскіх клубаў.

Паколькі надвор’е было няўстойлівае, сталы накрылі ў бацькоўскай хаце Юрыя Пятровіча, які прыехаў з Пастаў. Прысутнічала і яго мама, якая цяпер жыве ў дачкі ў Глыбокім. Доўга не змаўкала музыка, ліліся песні, плылі ўспаміны. Весяліў усіх гарманіст Валерый Казлоўскі, які цяпер жыве у Глыбоцкім раёне.

— У вёсцы тры жыхары, а якое цудоўнае свята атрымалася! — расказвала Т. Б. Баторы. — Людзі вельмі дружныя і актыўныя. Дастаткова было кінуць кліч, што хочам зрабіць свята вёскі, як Стані­слава Вікенцьеўна Пяткоўская ўсіх абзваніла. Госці прыехалі з розных куточкаў не толькі Беларусі, але і з замежжа. Іх вабіць маленькая радзіма, асабліва тых, каму прыйшлося па стане зда­роўя «стараваць» у дзяцей, якіх лёс закінуў далёка ад Гінек. Шмат арганізацыйных пытанняў вырашылі Ганна Каятанаўна Андрэйчык з Варапаева і Лілія Уладзіміраўна Януковіч з Пастаў. Прыехалі ў вёску, і нас сустрэла адна вялікая ­сям’я. Ніколі не ўзнікае праблем і з навядзеннем парадку на могілках. Людзі збіраюцца, працуюць.

Апошні такі суботнік правялі 17 кастрычніка. Прычым прыбіраюць магілы не толькі сваіх родных, але і тыя, на чые ўжо няма каму прыехаць. А 1 лістапада зноў з’едуцца, каб у малітве ўспомніць памерлых.

— Вельмі люблю Гінькі — маю маленькую радзіму, — расказвала Г. К. Андрэйчык. — Пажар знішчыў бацькоўскую хату, пазарасталі сцежкі, па якіх бегала ў дзяці­нстве, сама даўно маю ўнукаў. А пабываю на могілках, сустрэнуся з тымі, з кім хадзіла ў школу, бавіла вольны час, — і на душы палягчэе.

— Дзякуй старшыні Валкоўскага сельскага Савета Таісе Браніславаўне Баторы за арганізаванае свята, — гаварылі мне тыя, з кім даводзілася гутарыць пазней. — Звычайна сустракаліся, калі каго з вяскоўцаў праводзілі ў апошні шлях або ў памінальныя дні. А тут зусім іншая атмасфера. Ксёндз Павел адправіў святую Імшу. У нас была магчымасць паслухаць цудоўны канцэрт — малайцы валкоўскія самадзейныя артысты. І самі ад душы павесяліліся: спявалі песні маладосці, танцавалі. Як хораша было! Развітваючыся, казалі: «Да наступнага лета! Бу­дзем яго чакаць!»

 Жыццё кіпела ў кожнай хаце

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

Жружна працавалі грамадой

Вёска Гінькі: родны куточак мілейшы за ўсё

Вясковае вяселле ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя

— Старэйшыя лічаць, што ўсе, хто мае прозвішча Гінько, у нейкай ступені адно аднаму брат або сястра, — гаварыла ўраджэнка Гінек Ганна Каятанаўна Андрэйчык, якая цяпер жыве ў Варапаеве. — У мого дзядулі Алёксы Гінько былі два браты. На жаль, дзядуля памёр у маладым узросце ў 1914 годзе. Адзін яго брат выехаў у Расію, удзель­нічаў у рэвалюцыі, другі жыў у Гіньках. Іх дзеці мелі вялікія сем’і. У таты з мамай было восем дзяцей, цяпер у жывых нас засталося толькі двое.

Усе гінькаўцы вельмі працавітыя і дружныя. Кожны вызначаўся нечым адметным. Напрыклад, Марыю Пятровіч звалі Манька-разумная. Да яе звярталіся не толькі вясковыя жанчыны, але нярэдка і мужчыны ішлі па параду. Яна ўмела разважліва ацаніць сітуацыю, супакоіць, падказаць правільнае рашэнне. Яе муж Андрэй пасля вайны застаўся ў Англіі, а Марыя адна выхоўвала сына. І толькі пасля таго, як Станіслаў ажаніўся, у 1969 годзе паехала да мужа.

— Часта ўспамінаю многіх жыхароў Гінек, — працягвала Г. К. Андрэйчык. — Нашай сям’і прыходзілася нялёгка. Тата быў рэпрэсіраваны і вывезены на Ахоцкае мора. Мама з бабуляй Юляй спраўляліся з дзецьмі, гаспадаркай. У многім дапамагалі вяскоўцы. Людзі ў Гіньках спрадвеку гасцінныя. Напрыклад, цётка Зося і дзядзька Бладзік Гінько жылі ў пачатку вёскі. Вяртаючыся са школы або адкуль так, нярэдка забягала да іх павітацца. Ні  аднаго разу не адпусцілі не пакарміўшы. Пастаянна з захапленнем глядзела на вясковую прыгажуню Аквіліну Пятровіч. Высокая, статная, а муж — намнога ніжэйшы ростам. У маіх дзіцячых вачах яны былі дзіўнай парай. Аквіліна ж — эталонам мудрай жанчыны. Ад яе ніхто ніколі не чуў ніякіх нараканняў, яна, як кажуць, і са сваёй хаты смецце на вуліцу не выносіла, і плётак пра іншых не любіла. Добрая, цярплівая, працавітая.

Хапіла вяскоўцам страху ў вайну. Зімой у многіх хатах спыняліся партызаны, шылі і рамантавалі  адзенне, гатавалі ежу. А ў Дунілавічах размяшчаўся нямецкі штаб, і калі б знайшоўся даносчык, вёску фашысты спалілі б. На шчасце, людзі былі дружнымі і добрымі, карная экспедыцыя абмінула Гінькі.

Вёска стала разрастацца, калі арганізаваўся калгас, і людзі вымушаны былі перабірацца сюды з блі­жэйшых хутароў. Для заможных гаспадароў калектывізацыя стала сапраўдным стрэсам. Цяжка было аддаць каня з вупражжу, карову, іншую жыўнасць і застацца ні з чым. А потым звыкліся. У вёсцы  пабудавалі два цялятнікі, свінарнік, канюшню, склады для збожжа. Цяпер ужо гэтага нічога няма.

— У кожнага чалавека ёсць свой родны куточак, дзе нарадзіўся, вырас. Для мяне гэта Гінькі, — гаварыла Альдона Стані­славаўна Пляшкун, якая жыве ў Паставах. — Нялёгкім было маё дзяцінства. Тата пайшоў на фронт і загінуў. Клопаты пра нас з сястрой і гаспадарку ляглі на маміны плечы. Мы выраслі, павыходзілі замуж і пакінулі бацькоўскі дом. Як птушкі з роднага гнязда, разляцеліся па свеце і іншыя вяскоўцы. Але ў кожнага Гінькі назаўсёды засталіся ў памяці і сэрцы.

— Я замуж выйшла сюды з суседняй Баяршчыны, — успамінала 85-гадовая Станіслава Ві­кенцьеўна Пяткоўская. — У мужа сям’я вялікая (у свёкра са свекрывёй было 12 дзяцей), у хаце — цесната. Мы папрасілі­ся ў  цёткі пажыць і ўзялі­ся будаваць свой дом. Шасцярых дзетак нара­дзіла адно за адным. Нялёгка было, але як я рада цяпер, што яны ў мяне ёсць. Маладым кажу, каб не баяліся нараджаць: Бог дасць дзіця, дапаможа і выгадаваць. У мяне самой было шасцёра братоў і сясцёр. Як жа хораша, калі ёсць нехта родны, хто за цябе хвалюецца, пры магчымасці дапаможа.

— Нам заўсёды было весела, і мы ніколі не былі галоднымі, — сваімі ўспамінамі дзялілася са мной у пісьме дачка С. В. Пяткоўскай Ірына, якая жыве ў Адэсе. — Пецярых мама адпраўляла ў школу, а меншы ляжаў у калясцы. У пачатковыя класы хадзілі за тры кіламетры ў Даравое. Зімы былі суровыя, снежныя. І тады бацькі запрагалі коней і везлі нас на заняткі. Складана было дабірацца і ў вясенняе-асенняе бездарожжа. У вёсцы не было аддзялення паштовай сувязі, магазіна. Па хлеб хадзілі таксама ў Даравое або Гаранаўшчыну. Не маглі нарадавацца, калі стала абслугоў­ваць аўталаўка. Значна пазней асушылі балота і пабудавалі дарогу, пусцілі маршрутны аўтобус. У старэйшых класах вучыліся ў Дунілавіцкай школе. Многія пасля яе заканчэння паступалі ў тэхнікумы і вучылішчы, набывалі спецыяльнасці і дадому не вярталіся — уладкоўваліся ў гарадах, абзаво­дзіліся там сем’ямі. Але вёску не забываюць.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота аўтара і з архіва

І.  Букатай і І. Пяткоўскай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 26

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 30

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32