Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Канкурэнцыя моцная, але ж мы — аўтамабілісты”

“Канкурэнцыя моцная, але ж мы — аўтамабілісты”

Генадзій Клянцэвіч, Аляксей Русак, Віктар Врублеўскі, Уладзімір Ліпніцкі, Сяргей Чаравуха працуюць у аўтатранспартным прадпрыемстве № 17 вадзіцелямі аўтобусаў на гарадскіх і прыгарадных маршрутах. Сваю работу выконваюць адказна, прафесійна.

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з дырэктарам філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17” Алегам Данілавічам Малахавым.

Алег Данілавіч, з якімі  набыткамі сустракаеце прафесійнае свята?

— Прадпрыемства займаецца перавозкамі грузаў і пасажыраў. Для гэтых мэт у наяўнасці маем 35 грузавых аўтамабіляў і 41 аўтобус, а таксама ёсць тры адзінкі спецтэхнікі: франтальны пагрузчык “Амкадор-352С”, аўтакран і бензавоз. Па выніках работы за 9 месяцаў перавезена 427,2 тысячы тон грузаў і 23103,9 тысячы пасажыраў. Выручка ад рэалізацыі паслуг склала 33542,9 млн рублёў, прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго работніка ў сярэднім за месяц — 178419,7 тысячы рублёў, рэнтабельнасць паслуг — 5,4%.

— Спыніцеся, калі ласка, на рабоце пасажырскага транспарту.

— Пасажырскія перавозкі з’яўляюцца сацыяльна значным відам паслуг і вызначаюць імідж прадпрыемства. На цяперашні час дзейнічаюць 3 гарадскія маршруты, 16 прыгарадных, 1 міжнародны (на Вільнюс) і 5 міжгародніх (на Мінск, Гродна і Віцебск). Пры правядзенні аптымізацыі маршрутнай сеткі стараемся ўлічваць інтарэсы пасажыраў.

— І тым не менш яны не заўсёды станоўча ацэньваюць вашы новаўвядзенні на гарадскіх перавозках, у прыватнасці скардзяцца на расклад руху аўтобусаў.

— Апошнім часам тут вялікай аптымізацыі не праводзілі, толькі на адну гадзіну скарацілі работу транспарту. Перад гэтым спецыялісты вывучалі пасажырапаток і прыйшлі да высновы, што ў пэўныя гадзіны рабочых ці выхадных дзён аўтобусы, кажучы вобразна, перавозілі паветра. Што датычыць заўваг і прапаноў, дык звычайна ўсе яны сістэматызуюцца, а потым пачынаем выпраўляць расклад то ў адзін, то ў другі бок. Чалавек прывыкае да аднаго, а тут яму прапануецца штосьці новае. Але расклад руху — не догма: спатрэбіцца — будзем карэкціраваць.

— Статыстыка апошніх гадоў сведчыць: вызначальным у фінансава-эканамічным  плане для прадпрыемства з’яўляецца грузавы транспарт…

— Так. А выкарыстоўваецца ён па заяўках заказчыкаў для перавозкі разнастайных грузаў. Гэта, як правіла, будаўнічыя матэрыялы, абсталяванне і агрэгаты, прадукцыя сельгаспрадпрыемстваў і перапрацоўчай прамысловасці. Штогод аказваем дапамогу гаспадаркам раёна падчас уборачных работ. Не стаў выключэннем і сёлетні: перавезена 7658,66 тоны збожжа (лепшы сярод вадзіцеляў — Г. Ч. Канчанін, на рахунку якога 1602,36 тоны).

Не магу не сказаць і пра тое, што такой запатрабаванасці, як раней, цяпер няма. Успамінаю, як калісьці на суботнікі ў ДРБУ-132 адпраўлялі па 120 машын. Цяпер у раёне абслугоўваем будаўнічую арганізацыю, і аб’ёмы тут нязначныя. Працуем таксама і на ўзвядзенні падстанцыі ў в. Бірвіта. Асноўная работа — за межамі раёна: у сталіцы — на МКАД, у Наваполацку — на “Нафтане”, задзейнічаны на будаўніцтве кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі Камень”.

Аб’екты шукаем самі. Канкурэнцыя моцная, але ж мы — аўтамабілісты.

— Як абнаўляецца транспартны парк?

— У сувязі з высокімі працэнтнымі стаўкамі па крэдытах і адсутнасцю ўласных сродкаў не маем магчымасці рабіць гэта актыўна. Калі ў папярэднія гады набывалі, скажам, да пяці аўтобусаў у год, то сёлета купілі толькі “ПАЗік”. Акрамя таго, у Віцебску ўзялі ў арэнду камфартабельны аўтобус. Цяпер яго выкарыстоў­ваем на міжгародніх маршрутах, а таксама для экскурсій.

Усяго на адну адзінку папоў­ніўся і парк грузавых аўтамабіляў. А хацелася б больш, бо грузавыя перавозкі з’яўляюцца асноўнай крыніцай атрымання прыбытку і дапамагаюць функцыянаваць пасажырскім у сувязі  з іх стратнасцю.

Алег Данілавіч, раскажыце пра неасноўныя віды дзейнасці.

— Станцыя тэхнічнага абслугоў­вання і рамонтна-механічны ўчастак ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт грузавых і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і мікрааўтобусаў, шынамантаж і балансіроўку ўсіх тыпаў і памераў шын і дыскаў. Магазін “Аўтазапчасткі”, які размешчаны ў адміністрацыйна-бытавым корпусе прадпрыемства, ажыццяўляе аптовы і рознічны продаж запасных частак, шын, акумулятараў, масла, ахаладжальных і тармазных вадкасцей, інструменту, зварачнага абсталявання і г. д.

На нашай станцыі дыягностыкі праводзіцца тэхагляд. Аказваем паслугі аўтакранам і аўтапагрузчыкам. Працуе піларама, і піламатэрыялы па даступных цэнах можна набыць за наяўны і безнаяўны разлік. Робім сталы, лаўкі, іншае, і заказы паступаюць, у тым ліку і з Мінска.

— І за ўсім гэтым — людзі. Раскажыце пра калектыў.

— Па стане на 1 кастрычніка на прадпрыемстве працавала каля 200 чалавек, у тым ліку 94 вадзіцелі, 8 кандуктараў, 3 білетныя касіры, 61 дапаможны і рамонтны рабочы, 4 работнікі неасноўнай дзейнасці, 28 інжынерна-тэхнічных работнікаў. У залежнасці ад росту прадукцыйнасці працы імкнёмся павышаць узровень заработнай платы. Ацэньваецца асабісты ўклад кожнага работніка ў развіццё прадпрыемства.

Рамонтна-механічны ўчастак з’яўляецца адным з важнейшых у ажыццяўленні бесперабойнай дзейнасці прадпрыемства ў цэлым, таму вя­дзецца пастаянная работа па павышэнні матывацыі і зацікаўленасці рабочых у канчатковых выніках сваёй працы. І адным з метадаў стаў пераход на здзельна-прэміяльную сістэму аплаты працы з дапамогай афармлення выканання работ па нарадах.

Калектыў працаздольны. Ён абнаўляецца, у тым ліку і маладымі кадрамі, і практычна ўсе, хто да нас прыходзіць, прыжываюцца, годна заяўляюць пра сябе на ўсіх адказных участках. Нягле­дзячы на існуючыя праблемы, з пастаўленымі задачамі спраўляемся. Старанна працуюць вадзі­целі С. Э. Галімскі, М. М. Александроў, І. М. Сарока, У. Р. Танана, А. А. Касцень, В. В. Сяўрук, К. І. Шылько, А. Ф. Шылько, Г. Г. Толсцікаў, В. І. Пашкевіч, А. Г. Русак, П. У. Скур’ят, рамонтныя рабочыя Ю. А. Жданковіч, А. В. Скірэліс, Ю. Я. Ліпніцкі, А. А. Лапіцкі, Ю. І. Смятанка, касіры аўтавакзала Н. М. Янчанка, Я. Р. Півавар, В. С. Шурпіцкая, кандуктар Г. У. Краско, касір Г. І. Лекарэвіч, старшы касір С. Я. Лантух. Важкі ўклад у агульную справу і інжынерна-тэхнічных работнікаў. У іх ліку намеснік дырэктара па перавозках і маркетынгу І. І. Чудзікаў, інжынер па арганізацыі перавозак Г. А. Гутар, галоўны бухгалтар А. У. Калеуш, галоўны інжынер А. Б. Думчаў, бухгалтары Ю. У. Васілеўская, Т. В. Гінько, начальнік сектара эканомікі В. М. Турская, эканаміст А. Г. Хаткевіч, інспектар па кадрах В. Л. Рагіня.

“Канкурэнцыя моцная, але ж мы — аўтамабілісты”

Аўтаслесар Юрый Клачкоў, зваршчык Дзмітрый Лейшо, шынамантажнік Уладзімір Турон.

Ім, а таксама ўсяму калектыву на ўрачыстым сходзе, які прайшоў на прадпрыемстве, былі сказаны шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю. Многім работнікам уручаны Ганаровыя граматы райвыканкама, ААТ “Віцебск­аблаўтатранс”, нашага філіяла, аб’яўлены падзякі. Ветэранам працы ўручаны падарункі.

Карыстаючыся выпадкам, яшчэ раз віншую ўсіх, у тым ліку і ветэранаў працы, якія цяпер на заслужаным адпачынку, з прафесійным святам і жадаю здароўя, бадзёрасці і аптымізму. Пры ўсіх складанасцях перспектыва бачная, бо працаваць мы ўмеем.

 Галіна ПІШЧ.

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 22

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 52

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 34

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 40

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 63

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 86

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 71

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 59