Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

У гэтыя кастрычніцкія дні Пастаўскі прафесіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці адзначае свой 60-гадовы юбілей. «Клопатаў шмат, але настрой святочны, — гаварыла намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Наталля Аляксандраўна Шылько. — Завяршаем падрыхтоўку да свята, якое адбудзецца 23 кастрычніка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча. Для мяне асабіста, як і для многіх калег-педагогаў, юбілей навучальнай установы — гэта выдатная нагода сустрэцца і ўспомніць тых, з кім на працягу многіх гадоў разам працавалі. А якая гэта вялікая радасць для сённяшніх навучэнцаў!»

У тым ліку і для старшыні старастата каледжа Аляксандра Лукашэвіча, навучэнцаў, стыпендыятаў абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Анастасіі Пупкевіч, Уладзіслава Лявіцкага і Ірыны Бондар (на здымку ўверсе).

Патрэбу ў кадрах дыктуе жыццё

Напярэдадні юбілею навучальнай установы з дырэктарам прафтэхкаледжа М. М. Лысёнкам гутарыў карэспандэнт “Пастаўскага краю” Пётр Курыловіч.

— Мікалай Мікалаевіч,  вы ўзначальваеце навучальную ўстанову апошнія дзесяць гадоў. Чым былі адметнымі яны для інжынерна-педагагічнага калектыву і навучэнцаў?

— На кожным этапе свайго развіцця вучылішча, ліцэй і каледж (такі шлях прайшла навучальная ўстанова) вырашалі  задачы, якія ставілі жыццё, вытворчая неабходнасць. Шмат было зроблена і ў гэтым десяцігоддзі, у прыватнасці па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы. У нас з’явіліся новыя сучасныя трактары, камбайны, грузавы аўтамабіль, абаротныя плугі, дыскі, сеяльныя агрэгаты і іншая айчынная тэхніка.

Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з Міністэрствам і ўпраўленнем адукацыі аблвыканкама, шэрагам вышэйшых навучальных устаноў і прадпрыемстваў краіны, на баланс  навучальнай установы былі перададзены для далейшай эксплуатацыі або ў якасці экспанатаў грузавы і легкавы аўтамабілі, 2 мікрааўтобусы, камплекты агрэгатаў да энерганасычаных трактароў для абсталявання майстэрань і лабараторый. Частка вучэбных экспанатаў створана ў гуртках тэхнічнай творчасці.

Значны аб’ём работы выкананы па капітальным рамонце і рэканструкцыі інтэрната, цэнтральнага вучэбнага корпуса, магазіна, стадыёна, аўтадрома.  Створаны і аснашчаны вучэбным абсталяваннем майстэрні для практычных заняткаў муляраў і зваршчыкаў, лабараторыі па электратэхніцы і электраабсталяванні аўтамабіляў. Набыты тры камп’ютарныя класы. Падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на капітальны  рамонт з элементамі мадэрнізацыі студэнцкай сталовай.

Для вытворчага навучання  работнікаў масавых прафесій шырока выкарыстоўваем матэрыяльную базу філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17 г. Паставы”, АБП “Рассвет Пастаўскі”, райспажыўтаварыства, ПВП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, ААТ “Паставымэбля”, “Хацілы-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, УП “ПастТэк”.

Гэта далёка не поўны пералік таго, што зроблена і робіцца ў каледжы, каб забяспечваць на належным узроўні вучэбны і выхаваўчы працэсы.

— Каледж заўсёды вызначаўся моцнымі, прафесійна падрыхтаванымі  інжынерна-педагагічнымі кадрамі.  Што можаце сказаць пра іх сённяшні склад?

— У нас 65 педагагічных работнікаў. Амаль палова мае першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі. Годна працягваюць традыцыі папярэднікаў, старэйшых калег  намеснікі дырэктара Наталля Аляксандраўна Шылько, Алена Канстанцінаўна Дубовік, майстры вытворчага навучання і выкладчыкі Дзмітрый Васільевіч Міхасёнак, Адам Часлававіч Кузміч, Юрый Барысавіч Трафімаў, Леанід Уладзіміравіч Косаў, Аляксей Уладзіміравіч Харкоў, Валянціна Міхайлаўна Клянтак, Антаніна Іванаўна Кухальская, Ірына Вінальеўна Мілта, Ірына Пятроўна Літовец, Ларыса Уладзіміраўна Жук і іншыя.

Вынікам працы педагогаў з’яўляюцца паказчыкі паспяховасці навучэнцаў. За мінулы навучальны год нашы навучэнцы маюць другі вынік у вобласці  на ўзроўні прафтэхадукацыі і першы — на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Па-ранейшаму паспяхова ажыццяўляецца бесперапыннае навучанне. Такія дагаворы мы маем з Полацкім дзяржаўным, Віцебскім тэхналагічным, Брэсцкім тэхнічным, Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэтамі і некаторымі іншымі навучальнымі ўстановамі. Кожны год каля 30% нашых выпускнікоў прадаўжаюць у іх вучобу, што з’яўляецца таксама адным з вышэйшых паказчыкаў сярод аднатыпных вучэбных устаноў Віцебшчыны.

Кожнае новае пакаленне педагагічных работнікаў ідзе па шляху павышэння статусу  навучальнай установы, якая вырасла з маленькага рамеснага вучылішча да кале­джа, дзе рыхтуюць рабочыя кадры і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што і гэта не мяжа.

— За 60 гадоў у вучылішчы і каледжы падрыхтаваны дзясяткі тысяч спецыялістаў масавых прафесій. Сёння яны працуюць не толькі на асноўнай вытворчасці, але і займаюць кіруючыя пасады, самі вызначаюць стратэгіі развіцця калектываў.

—  Гонарам навучальнай установы былі і застаюцца яе выпускнікі. Найбольш дасягненняў маюць механізатары. У іх ліку пераможцы і прызёры абласнога і рэспубліканскага спаборніцтваў “Дажынкі”, “Лепшыя па прафесіі” і іншых конкурсаў Мікалай Чашун, Дзмітрый Дзясятнік, Міхаіл Ярашэвіч, Андрэй Курто, Міхаіл Субач, Раман Лыжко, Дзмітрый Лысёнак, Віктар Рогаў з ААТ “Ха­цілы-агра”, “Кураполле-агра”, “Навасёлкі-Лучай” і  многія іншыя.

Наша навучальная ўстанова стала першай прыступкай у кар’еры Героя Сацыялістычнай Працы, былога старшыні калгаса імя Суворава А. А. Валодзькі, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта, дэкана аграмеханічнага факультэта БДАТУ В. Б. Лоўкіса, былога дырэктара каледжа, а цяпер начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто, першага намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама М. А. Чагарына, іншых кірючых работнікаў.

— Вашы выхаванцы жывуць не толькі вучобай, але і актыўна ўдзельнічаюць у  культурных і спартыўных мерапрыемствах.

— У каледжы сапраўды вялікая ўвага надаецца занятасці навучэнцаў у пазаўрочны час. Працуюць гурткі “Наша спадчына”, “Саламяныя фантазіі”, “Вакальныя спевы”, музей “Гісторыя і сучаснасць”, інфармацыйны цэнтр, выдаецца часопіс “Каледж — гэта мы”. Нязменным удзельнікам усіх мерапрыемстваў з’яўляецца духавы аркестр. Другі год запар каледж выйшаў пераможцам абласной спартакіяды сярод навучэнцаў устаноў прафтэхадукацыі Віцебшчыны. На рэспубліканскіх спаборніцтвах па валейболе наша каманда заваявала сярэбраныя медалі. А на мінулым тыдні ўпершыню на абласным узроўні святкавалі перамогу футбалісты.

Пра актыўны, паспяховы ўдзел навучэнцаў і педагагічных работнікаў у мерапрыемствах раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў сведчаць больш за 70 дыпломаў усіх ступеняў, заваяваных на іх.

Змянілася не адно пакаленне

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

Гэты здымак зроблены год назад пасля ўрачыстага адкрыцця музея каледжа “Гісторыя і сучаснасць”. На ім разам з цяперашнім кіраўніцтвам навучальнай установы група ветэранаў-педагогаў і майстроў, якія ўсё жыццё аддалі падрыхтоўцы кадраў масавых прафесій. Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, яны не парываюць сувязей з былымі калегамі, заўсёды жаданыя госці ў каледжы. Музей — яскравае пацвярджэнне таго, наколькі беражліва і адказна ў навучальнай установе ставяцца да сваёй гісторыі, людзей, якія тут працавалі і вучыліся. Дзякуючы педагогу Галіне Георгіеўне Сільвановіч і яе памочнікам, тут сабраны багаты матэрыял, які расказвае пра розныя перыяды дзейнасці навучальнай установы, будні і святы педагогаў і навучэнцаў, многае іншае, чым жылі будучыя гаспадары зямлі.

Пачынаючы з 1955 года, навучальная ўстанова прайшла шлях ад рамеснага вучылішча да прафесіянальнага ліцэя, а затым прафесіянальна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. На кожным этапе вырашаліся задачы падрыхтоўкі тых кадраў, якія былі запатрабаваны жыццём, вытворчай неабходнасцю. Заўсёды гэта быў рух наперад.

Першы загад па рамесным вучылішчы №2 датуецца 28 верасня 1955 года. У вучылішча было залічана 150 чалавек з дванаццаці раёнаў Беларусі, у іх ліку чатыры дзяўчыны. Першай жыхаркай раёна, якая выказала жаданне стаць трактарысткай, стала Ганна Цыбулёнак з вёскі Андруцішкі. Ужо ў сакавіку наступнага года выпускнікі атрымалі прафесіі трактарыста і слесара 3-га разраду. 85 з іх былі накіраваны на асваенне цалінных зямель у Казахстан. За першыя пяць гадоў існавання навучальнай установы, якой кіраваў Мікалай Аляксандравіч Камісараў, было падрыхтавана 1590 трактарыстаў, слесараў і іншых работнікаў сельскай гаспадаркі.

У лістападзе 1962 года рамеснае вучылішча ператворана ў сельскае ПТВ-2. На працягу дваццаці аднаго года, пачынаючы з 1963-га, яго дырэктарам з’яўляўся Эдуард Сцяпанавіч Жаўрыд. Пад яго кіраўніцтвам для калгасаў і саўгасаў было падрыхтавана больш за 10000 спецыялістаў. Група выпускнікоў на чале з выкладчыцай Надзеяй Аляксандраўнай Турла працавала на асваенні цалінных зямель.

Пры Э. С. Жаўрыду сіламі навучэнцаў пабудаваны клуб на 350 месцаў, вучэбныя класы і лабараторыі. У 1979 годзе здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат на 395 месцаў. У вучылішчы з’явілася магчымасць разам з вядучымі прафесіямі трактарыста-машыніста шырокага профілю і вадзіцеля катэгорыі “С” атрымаць агульную сярэднюю адукацыю.

З 1986-га па 1998 год педагагічны калектыў узначальваў Аляксандр Аляксандравіч Дзеравянка. Пад яго кіраўніцтвам за дзесяць гадоў было падрыхтавана 2036 трактарыстаў-машыністаў, слесараў-рамонтнікаў, вадзіцеляў, аператараў машыннага даення кароў, рахункаводаў-касіраў, прадаўцоў, работнікаў іншых прафесій. 88 выпускнікоў атрымалі дыпломы з адзнакай, 253 — павышаныя разрады. Разнастайнасць прафесій, якім навучалі, патрабавала значнага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. У гэтым плане было зроблена шмат.

У 1998 годзе дырэктарам ПТВ-165 стаў Пётр Леанідавіч Курто. Была пачата падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі па сістэме бесперапыннага навучання: ПТВ — Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. За кароткі прамежак часу прафтэхвучылішча стала ліцэем, а затым — каледжам, што дазволіла ажыццяўляць падрыхтоўку не толькі рабочых кадраў, але і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

У 2005 годзе навучальную ўстанову ўзначаліў Мікалай Мікалаевіч Лысёнак. Пад яго кіраўніцтвам значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база, пастаянна ўдасканальваецца вучэбна-выхаваўчы працэс. Каледж сёння — гэта дзённая, вячэрняя і завочная формы навучання, падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі з ліку дарослага насельніцтва. Адукацыю ў ім па 8 спецыяльнасцях і 13 кваліфікацыях атрымліваюць больш за 430 навучэнцаў.

Усёй сям’ёй

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

сям’я Шылёнак.

Для калектыву каледжа характэрным з’яўляецца тое, што тут працавалі і прадаўжаюць працаваць многія бацькі і дзеці, ствараюцца цэлыя дынастыі. З ліку такіх  сям’я Шылёнак. Заснавальні­цай дынастыі стала маці Наталля Рыгораўна, якая ў сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя з адзнакай закончыла СПТВ-2 і атрымала кваліфікацыю майстра-жывёлавода. Потым былі Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум і вяртанне на работу ў Паставы майстрам вытворчага навучання.

Аднак па сямейных абставінах (мужа камандзіравалі за мяжу) Наталля Рыгораўна вымушана была развітацца з калектывам, дзе так удала складвалася яе працоўная біяграфія. Пасля вяртання ў Паставы ёй прапанавалі месца выхавальніцы, а затым і загадчыцы інтэрната. На гэтай клопатнай пасадзе працуе па сённяшні дзень. А справу, якую пачынала ў дзявоцтве, прадоўжылі сыны  Юрый і Сяргей. Абодва закончылі вучылішча, Пінскі індустрыяльна-педагагічны каледж і Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. З  багатым багажом ведаў  Юрый працуе майстрам вытворчага навучання, а Сяргей — выкладчыкам спецыяльных дысцыплін.

Сваім стаў калектыў каледжа і для бацькі, ваеннага пенсіянера Веніяміна Несцеравіча Шылёнка, які ўладкаваўся сюды ахоўнікам.У гэтай  навучальнай установе выкладае замежную мову жонка Юрыя Алена. Зараз яна ў дэкрэтным водпуску.

У атмасферы партнёрства

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

В. М. Клянтак з навучэнцамі Русланам Рабухіным, Віктарам Лоўкісам, Аляксеем Аўгусціновічам і Уладзімірам Бурцом.

Асноўная вучэбна-выхаваўчая работа ў каледжы вядзецца ў групах, галоўнымі арганізатарамі дзейнасці якіх  з’яўляюцца майстар вытворчага навучання і куратар. Майстрам групы №207, у якой займаецца 26 трэцякурснікаў,  працуе В. М. Клянтак. Валянціна Міхайлаўна лічыць, што поспехі яе выхаванцаў у вучобе, працы, грамадскіх справах — гэта вынік узаемнага даверу, ведання індывідуальных здольнасцей і магчымасцей кожнага юнака. Мэту сваёй работы майстар бачыць не толькі ва ўмацаванні вучэбнай і бытавой дысцыпліны, але і ў вырашэнні розных праблем, якія ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці маладых людзей. Яны ведаюць, што заўсёды могуць разлічваць на разуменне, падтрымку, добрую параду, якую дасць Валянціна Міхайлаўна.

У групе стала правілам разам дзяліць радасці і няўдачы. А гэта не так і проста, калі ўлічыць, што ў вучнёўскім калектыве  толькі юнакі.  Тым не менш майстру ўдалося стварыць атмасферу супрацоўніцтва і раўнапраўнага партнёрства, дабрыні і ўзаемаразумення, што праяўляецца ў першую чаргу на ўроках. Па паспяховасці  будучыя спецыялісты тэхнічнага забеспячэння  сельскагаспадарчых работ на другім месцы ў каледжы сярод груп узроўню прафесійна-тэхнічнай адукацыі.  А найлепшыя адзнакі маюць Руслан Рабухін, Віктар Лоўкіс, Аляксей Аўгусціновіч, Віктар Счасны, Уладзімір Бурэц, Аляксандр Грузд, Ула­дзіслаў Хаткевіч, Уладзімір Іваноў, Яўгеній Ханяўка, Дзмітрый Турчыновіч.

Пад кіраўніцтвам майстра юнакі працуюць у студэнцкім сельскагаспадарчым атрадзе і дабіваюцца на ўборцы ўраджаю лепшых вынікаў у раёне і вобласці. Па-сапраўднаму захоплены сваёй будучай прафесіяй Уладзімір Бурэц, Аляксандр Быстроў, Арцём Маісееў, Мікалай Шылей. Многія займаюцца ў спартыўных секцыях. Яны не толькі загартоўваюцца фізічна, набіраюцца сіл, але і паказваюць высокія вынікі на спартыўных спаборніцтвах. Чэмпіёнамі вобласці па зімовым шматбор’і “Здароўе” сталі Канстанцін Шэршань і Аляксандр Грузд. Канстанцін з’яўляецца таксама пераможцам абласных і раённых спаборніцтваў па кулявой стральбе.

Першыя памочнікі Валянціны Міхайлаўны — стараста групы Аляксандр Грузд і яго намеснік  Аляксей Аўгусціновіч. У цесным кантакце майстар працуе з бацькамі навучэнцаў. У яе добрыя ўзаемаадносіны з М. М. Нязамавай, І. М. Маісеевай, У. Ж. Рабавым і іншымі.

Прыроджаны педагог

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

Ганна Браніславаўна Маслоўская

У каледжы Ганна Браніславаўна Маслоўская працуе з 1994 года. Вызначаецца шырокай эрудыцыяй, веданнем тэарэтычных і практычных асноў дысцыплін, якія выкладае. Яе выхаванцы — гэта будучыя повары. Яны абавязаны выдатна валодаць навыкамі прыгатавання розных страў, разбірацца ў калькуляцыі і ўліку, сучасным абсталяванні, ведаць асновы фізіялогіі харчавання, санітарыі і гігіены, многае іншае. Усё гэта і стараецца даць навучэнцам майстар на самым высокім метадычным узроўні.

Многае значыць тое, што навучанне будучых работнікаў грамадскага харчавання райспажыўтаварыства ці прыватных кафэ і бараў праходзіць у абсталяванай майстэрні. Тут яны не толькі авалодваюць прафесійным уменнем і навыкамі, але і выпускаюць прадукцыю, якая карыстаецца попытам у насельніцтва, вырабляюць муляжы кулінарных вырабаў, распрацоўваюць інструкцыйна-тэхналагічныя карты.

Кожны год у каледжы праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства, прадметныя тыдні па  спецыяльнасцях. Навучэнцы праходзяць вытворчую практыку ў працоўных калектывах. Водгукі пра іх толькі станоўчыя.

Сваё педагагічнае майстэрства і вопыт майстар вытворчага навучання Г. Б. Маслоўская адточвае на занятках метадычных камісій, пасяджэннях педагагічнага савета, у “Школе  маладога педагога”. Удзельнічала ў абласным конкурсе “Лепшы выкладчык-2015” устаноў прафтэхадукацыі і заняла чацвёртае месца.

Свой духавы аркестр

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

Удзельнікі аркестра пасля выступлення на святочным канцэрце ў Віцебску, прысвечаным 75-годдзю прафтэх­адукацыі краіны.

Далёка не ў кожным раёне, а тым больш у навучальнай установе, ёсць свой духавы аркестр. У Паставах такі калектыў, дзякуючы таленавітаму музыканту і арганізатару Леаніду Уладзіміравічу Косаву, існуе ўжо 21 год. Не проста існуе, але і актыўна выступае, пастаянна папаўняе свой склад новымі аркестрантамі, а рэпертуар — творамі, пацвярджае званне ўзорнага калектыву.

Самадзейныя музыкі, а менавіта такімі з’яўляецца большасць з іх, неаднаразова выступалі на сцэне прафтэхкаледжа, канцэртных пляцоўках раёна. Ім  апладзіравалі жыхары абласнога цэнтра і сталіцы, высока ацэньвала выканальніцкае майстэрства журы разнастайных конкурсаў і аглядаў. Калектыў і яго кіраўнік Л. У. Косаў маюць шмат узнагарод. У 2015 годзе выканальніцкае майстэрства  ўдзельнікаў эстрадна-духавога аркестра адзначана двума дыпломамі I ступені абласнога агляду-конкурсу “Арт-вакацыі” і рэспубліканскага фестывалю самадзейнай творчасці, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У пятніцу юныя музыкі і іх кіраўнік Л. У. Косаў будуць вітаць сваім выступленнем удзельнікаў урачыстага сходу, прысвечанага 60-годдзю навучальнай установы.

Ініцыятыўны, таленавіты

Прафтэхкаледжу — 60 гадоў

Д. В. Міхасёнак (крайні злева) з выкладчыкам А. У. Харковым і навучэнцамі групы №19/2 ля аднаго са стэндаў.

У канцы верасня ў Віцебску ва ўрачыстай абстаноўцы адзначалася 75-годдзе прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.  На сходзе прысутнічала і  дэлегацыя Пастаўскага каледжа. Выкладчыку Дзмітрыю Васільевічу  Міхасёнку  была ўручана высокая ўзнагарода — значок “Выдатнік адукацыі Рэспублікі  Беларусь”.

Дзмітрый Васільевіч 32 гады працуе выкладчыкам спецыяльных дысцыплін на ўзроўні прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Закончыўшы ў 1981 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, ён быў накіраваны ў адну з гаспадарак Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці на пасаду галоўнага інжынера. Адпрацаваўшы належныя па размеркаванні два гады, уладкаваўся ў Пастаўскае сельскае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча №2. Час паказаў, што  выбар быў зроблены правільны, работа з навучэнцамі стала яго прызваннем. За гэта ўдзячны першым сваім старэйшым калегам Таццяне Фёдараўне Івановай, Людміле Мітрафанаўне Субач, Чаславу Сцяпанавічу Шыдлоўскаму.

Дзмітрый Васільевіч увесь час працуе выкладчыкам спецыяльных дысцыплін. Разам з іншымі падрыхтаваў і даў пуцёўку ў самастойнае жыццё больш чым  тром тысячам  трактарыстаў, вадзіцеляў аўтамабіляў, слесараў па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання. Сярод іх была адзіная дзяўчына — Таіса Гуляева, якая закончыла каледж з адзнакай, атрымала правы вадзіцеля аўтамабіля  катэгорыі  “С”.

Кіраўніцтва навучальнай установы характарызуе выкладчыка як чалавека ініцыятыўнага, таленавітага, які валодае перадавымі педагагічнымі тэхналогіямі.

Д. В. Міхасёнак у пастаянным пошуку, праводзіць вялікую работу па далучэнні юнакоў да тэхнічнай  творчасці, узначальвае ў каледжы  арганізацыю вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Арыгінальныя экспанаты і работы Д. В. Міхасёнка і  яго таленавітых вучняў Анатолія Астроўскага, Сяргея Пабядзінскага і іншых неаднаразова заваёўвалі дыпломы ўсіх узроўняў на абласных і рэспубліканскіх выставах тэхнічнай творчасці.

Урокі Дзмітрыя Васільевіча праходзяць у асаблівай абстаноўцы, бо на іх выкарыстоўваюцца электронныя вучэбныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі, дыскі з відэафільмамі і прэзентацыямі, створаныя самім выкладчыкам. Кабінет і лабараторыя спецыяльных прадметаў, якімі ён загадвае, таксама абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючых стандартаў. І тут большасць мадэляў, макетаў, рознае вучэбнае абсталяванне створаны яго рукамі або сумесна з навучэнцамі і іншымі выкладчыкамі.

“Чалавек павінен пастаянна развівацца, удасканальвацца, быць у пошуку, каб прыносіць карысць грамадству, атрымліваць ад сваёй дзейнасці сапраўднае  задавальненне”, — такое крэда педагога.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39