Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўчанам было чым ганарыцца

 

Пастаўчанам было чым ганарыцца

Старшыня аблвыканкама М. М. Шарснёў (трэці злева) з кіраўнікамі раёнаў, якія атрымалі найбольшую аддачу ад хлебнай нівы. Другі справа — старшыня Пастаўскага райвыканкама В. С. Гутараў.

3 кастрычніка ў Талачыне прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла Віцебшчыны “Дажынкі-2015”. На свята былі запрошаны лепшыя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу, а таксама будаўнікі, дарожнікі, работнікі камунальнай службы — усе тыя, хто сваёй працай  добраўпарадкоўваў горад, узводзіў  і рамантаваў аб’­екты сацыяльнай і вытворчай  сфер, вулічную сетку.

У “Дажынках” прынялі  ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь У. П. Андрэйчанка, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Л. В. Анфімаў,  міністры, афіцыйныя асобы іншых  рэспубліканскіх ведамстваў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі, ганаровыя госці са Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Магілёўшчыны, дэлегацыі гарадоў і раёнаў Прыдзвінскага краю, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.

Пастаўчанам было чым ганарыцца

Пераможцы і прызёры абласнога спаборніцтва: дырэктар ААТ “Хацілы-агра” В. І. Крыштафовіч (у цэнтры), камбайнеры А. Ч. Курдо і М. І. Чашун.

Талачын уразіў пераменамі

У сталіцу абласных “Дажынак” афіцыйныя дэлегацыі  Пастаўскага, Глыбоцкага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага і Докшыцкага  раёнаў прыбылі адным картэжам з пяці аўтобусаў. На пад’ездзе да Талачына гаспадары сустракалі хлебаробаў песняй і караваямі. А неўзабаве ўехалі і ў сам горад. Талачын уразіў сваім знешнім выглядам,  шматлікімі святочнымі пляцоўкамі, якія запоўнілі прылеглыя да  вуліцы Леніна тэрыторыі. Гэта галоўная транспартная артэрыя вяла да пераважнай большасці аб’ектаў, што былі адрамантаваны або пабудаваны ў перыяд падрыхтоўкі горада да свята. Іх адкрыццё адбылося з удзелам старшыні аблвыканкама М. М. Шарснёва.

Ключавымі сталі цэнтральная плошча, сквер з тэматычны­мі пляцоўкамі і алеямі Герояў Талачыншчыны і маладажонаў. Адрэстаўрыраваны Дом культуры ператварыўся ў сучасны Цэнтр адпачынку. За лічаныя месяцы бы­ла пабудавана новая біблія­тэка арыгінальнай  архітэктуры.

У мясцовай бальніцы адкрыты сучасны між­раённы цэнтр гемадыялізу, устаноўлена новае сучаснае абсталяванне, мадэрнізаваны гарадскія ўстановы адукацыі. Змянілі свой знешні выгляд цэнтральныя вуліцы, тратуары, фасады шматпавярховых і прыватных дамоў.  Вуліцу Леніна ўпрыгожыў бульвар ліхтароў. Мадэрнізаваны іншыя аб’екты.

Гараджане і вяскоўцы працавалі з вялікім напружаннем. У год “Дажынак”  талачынцы ўпершыню перасягнулі 100-тысячны рубеж па валавым намалоце зерня.  Практычна кожны другі камбайнер раёна стаў тысячнікам. А як не ганарыцца бульбаводам, якія збіраюць з кожнага гектара больш чым па 500 цэнтнераў клубняў! Лепшыя сёлета паказчыкі па вытворчасці малака і мяса.

Са святочнага шэсця — на ўрачыстую цырымонію

Свята пачалося з ускладання кветак на Кургане Славы, прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А затым пачалося святочнае шэсце гасцей і ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу, на чале якога разам са сцяганосцамі, барабаншчыцамі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах правезлі 150-кілаграмовы каравай — сімвал рэкорднага ўраджаю, сабранага сёлета ў вобласці.

Калона кожнага раёна (усяго была 21) вызначалася сваім адметным убраннем, святочным афармленнем, а ўсіх аб’ядноўвалі радасны настрой, гонар за сваю справу. У першую чаргу такія пачуцці перапаўнялі кіраўнікоў, спецыялістаў, камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў іншых участкаў уборачнага канвеера, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў, сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва, па праву ўзначалілі святочнае шэсце. Радавала і цёплае сонечнае надвор’е.

Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы пачалося з уручэння каравая старшыні абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёву. Гэта ганаровая місія выпала пераможцам спаборніцтва: старшаму камбайнеру маладзёжнага экіпажа РПУП “Вусце” НАН Беларусі Аршанскага раёна Сяргею Спаткаю, які намалаціў сёлета больш за ўсіх збожжа — 2726 тон, і дырэктару ААТ “Хацілы-агра” Вячаславу Крыштафовічу, дзе атрымана рэкордная для Віцебшчыны ўраджайнасць — 80,5 цэнтнера зерня з гектара.

Павіншаваўшы ўсіх прысутных з галоўным хлебаробскім святам, Мікалай Мікалаевіч Шарснёў сказаў:

— У гэтым годзе аграрыі вобласці сабралі 1 мільён 400 тысяч тон збожжа ва ўсіх катэгорых гаспадарак. Гэта з’яўляецца лепшым вынікам за апошнія 40 гадоў. Упершыню сярэдняя ўраджайнасць на Віцебшчыне дасягнула 36,6 цэнтнера з гектара. Гэта дазволіла нашым хлебаробам першымі ў краіне выканаць заказ па пастаўках збожжа дзяржаве. Верхнядзвінскі, Дубровенскі, Пастаўскі, Аршанскі і Бешанковіцкі раёны завяршылі ўборку з ураджайнасцю больш за 40 цэнтнераў зерня з гектара. Пяць раёнаў пераадолелі 100-тысячны рубеж па намалоце зерня.

Рэкордную для Прыдзвінскага краю ўраджайнасць — 80,5 цэнтнера з гектара — атрымала адкрытае акцыянернае таварыства “Хацілы-агра” Пастаўскага раёна. Больш за 40 гаспадарак завяршылі жніво з ура­джайнасцю 50 і больш цэнтнераў з гектара. Аграрыі паўночнага рэгіёна Беларусі пераадолелі псіхалагічны­ ­бар’ер, зламалі стэрэатыпы і пераканаліся ў тым, што і на нашых землях, у нашых умовах можна атрымліваць высокія ўраджаі. Адметна, што сёння зерне для Віцебшчыны стала экспартным таварам. Упершыню 100 тысяч тон яго будзе рэалізавана за межы Беларусі.

Паўночны рэгіён краіны адрозніваецца ад іншых абласцей кліматычнымі ўмовамі, скарочанымі тэрмінамі правядзення ўсіх сельгасработ. Таму адным са складальнікаў паспяховага іх правядзення з’яўляецца тэхнічная аснашчанасць сельгасарганізацый. У 2015 го­дзе ім пастаўлена 166 аўтамабіляў “МАЗ”, у тым ліку 26 грузападымальнасцю да 40 тон, 807 трактароў. На базе акцыянернага таварыства “Віцебскі маторарамонтны завод” наладжана вытворчасць новай высокапрадукцыйнай сеялкі з адначасовым унясеннем мінеральных угнаенняў. Гэта стратэгічна важна для глебава-кліматычных умоў нашай вобласці.

Гаворачы аб перспектывах далейшага развіцця, М. М. Шарснёў падкрэсліў, што ў кожным раёне павінна быць дакладная спецыялізацыя гаспадарак па ключавых кірунках. А ў цэлым у вобласці ствараюцца чатыры інтэграваныя фарміраванні, у якіх будуць аб’яднаны вытворцы сельгаспрадукцыі, перапрацоўшчыкі і тыя, хто яе рэалізуе.

Галоўная каштоўнасць Прыдзвінскага краю — працавітыя, шчырыя людзі. Высокае майстэрства і прафесіяналізм былі праяўлены і на жніве. У вобласці 524 экіпажы намалацілі і 370 вадзіцеляў перавезлі па тысячы і больш тон зерня. Лепшыя з лепшых сталі пераможцамі спаборніцтва. А пачалася цырымонія ўзнагароджвання з ушаноўвання калектываў гаспадарак. Першым на сцэну быў запрошаны дырэктар ААТ “Хацілы-агра” В. І. Крыштафовіч. Гаспадарка, якую ён узначальвае, атрымала самую высокую на Віцебшчыне ўраджайнасць — 80,5 цэнтнера зерня з гектара — і павялічыла валавы збор на 5000 тон. З высокім дасягненнем Вячаслава Іосіфавіча павіншаваў губернатар вобласці М. М. Шарснёў і ўручыў яму дыплом першай ступені з грашовай прэміяй у памеры 54 мільёны рублёў.

Дастойна была ацэнена і праца старшых камбайнераў Мікалая Чашуна з ААТ “Хацілы-агра” і Аляксандра Курдо з ААТ “Навасёлкі-Лучай”, якія ў сваіх групах камбайнаў сталі прызёрамі абласнога спаборніцтва. У прызёры выйшаў і Пастаўскі раён у цэлым, дзе ўраджайнасць зерневых і зернебабовых у параўнанні з мінулым годам узрасла на 16 цэнтнераў, а валавы намалот — на 28 тысяч тон. Узнагародай за калектыўную працу стаў энерганасычаны трактар “Беларус-3522”, сертыфікант на які М. М. Шарснёў уручыў старшыні райвыканкама В. С. Гутараву. Сертыфікаты на новыя машыны Мінскага трактарнага завода атрымалі таксама дырэктары ААТ “Хацілы-агра” В. І. Крыштафовіч і “Навасёлкі-Лучай” Ю. Ф. Шымчык. І ў далейшым з галоўнай сцэны “Дажынак” неаднаразова называўся Пастаўскі раён. Каштоўныя падарункі ад спонсараў свята — веласіпеды — атрымалі намеснік дырэктара ААТ “Навасёлкі-Лучай” М. Р. Дайлідзёнак, галоўныя аграномы ААТ “Камайскі-агра” А. С. Шымковіч і “Кураполле-агра” С. У. Астапчук. Уладальнікам прэміі рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу краіны стаў малады камбайнер ААТ “Навасёлкі-Лучай” Віктар Рогаў.

Цырымонія ўшаноўвання пераможцаў спаборніцтва завяршылася святочным канцэртам.

Не толькі на галоўнай пляцоўцы

Цэнтр Талачына і прылеглыя да яго вуліцы былі запоўнены гандлёвымі радамі, рознымі выставамі, тэматычнымі пляцоўкамі. Шмат наведвальнікаў пабывала на выстаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі. Тут сустрэўся з механізатарам Паўлам Балтом з ААТ “Кураполле-агра”. Гэта гаспадарка атрымала ў падарунак ад арганізатараў фестывалю магутны “Беларус-3522”.  Павел Болт вельмі задаволены новым трактарам, які стане незаменным на сяўбе з сеяльным агрэгатам “Амазон”.

У гарадскім скверы былі абсталяваны тэматычныя пляцоўкі брэндаў гарадоў і раёнаў вобласці. Нашы культ­работнікі  падрыхтавалі і паказалі вельмі цікавую праграму пад агульнай назвай “На пастаўскім кірмашы — усё, што трэба для душы!”. На прыгожа аформленай пляцоўцы на працягу дня праводзіліся гульні, працавалі выставы народных майстроў, было весела і гаманліва.

Прыгожа аформленымі палаткамі і павільёнамі, багатым асартыментам вызначаліся  гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства. Як заўсёды, кааператары Пастаўшчыны зрабілі стаўку на продаж уласнай прадукцыі, агародніны і сада­віны, дароў лесу. Сотні гараджан спыняліся ля выставы вырабаў хлебазавода. З задавальненнем куплялі прадукцыю квасільна-засолачнага, каўбаснага і ін­шых цэхаў. Для зручнасці пакупнікоў і проста адпачывальнікаў было абсталявана летняе кафэ. Бойка ішоў гандаль і на наступны дзень, у нядзелю.

Талачынцы і ўдзель­нікі фестывалю не абміналі падвор’е рыбгаса “На­вінкі”, дзе асаблівым попытам карысталася наварыстая юшка з карпа.

У рамках фестывалю-кірмашу праводзіліся таксама фотавыставы, спартыўныя спаборніцтвы, забаўляльныя гульні і конкурсы, працавалі кірмашы па продажы прадукцыі беларускіх вытворцаў, шэраг іншых мерапрыемстваў. Завяршыліся “Дажынкі” вялікім вячэрнім канцэртам і феерверкам.

Свята хлебаробаў у Талачыне стала вельмі запамінальным для нашай дэлегацыі. Калі ў папярэднім годзе даводзілася толькі назіраць і па-добраму зайздросціць тым, хто вызначыўся на жніве, то сёлета прадстаўнікі дружнай хлебаробскай сям’і Пастаўшчыны былі лепшымі ў некалькіх намінацыях. Так трымаць!

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Пастаўчанам было чым ганарыцца

Пастаўчанам было чым ганарыцца

Пастаўчанам было чым ганарыцца

Пастаўчанам было чым ганарыцца

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 8

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 25

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27