Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З надзеяй на мір і дабро

З надзеяй на мір і дабро

21 верасня каля трох гадзін дня над плошчай Леніна ў Паставах адначасова падняліся ўвышыню дзясяткі бялюткіх паветраных шароў з прывязанымі да іх папяровымі жураўлікамі. Іх адпусцілі ў “вольнае плаванне” старшакласнікі гарадскіх школ — удзельнікі абласной валанцёрскай міратворчай акцыі “Жураўлік”.

Названая акцыя — адно з залючных мерапрыемстваў “Тыдня міру”, які праводзіўся ў Беларусі з 15 па 21 верасня. Такія даты былі выбраны яго рамкамі невыпадкова. Штогод у трэці аўторак верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень міру, а 21-ае чысло ў календары пазначана як Міжнародны дзень міру, устаноўлены Генеральнай асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1981 годзе і прысвечаны ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. У гэты дзень замаўкаюць пушкі і кананады, а Генеральны сакратар ААН звоніць у звон міру, адліты з манет, сабраных дзецьмі з 60 краін. А яшчэ кожны Дзень міру прысвечаны пэўнай тэме. Дэвіз 2015-га — “Партнёрства дзеля міру — годнасць для ўсіх”.

На працягу “Тыдня” ва ўсіх куточках Беларусі былі праведзены розныя асветніцкія мерапрыемствы ў працоўных калектывах і навучальных установах: лекцыі, гутаркі, конкурсы, паказы фільмаў пра вайну, сустрэчы з пісьменнікамі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і воінамі-інтэрнацыяналістамі. Іх мэтай было акцэнтаваць увагу шырокай грамадскаці на неабходнасці захаваць мір на планеце і не дапусціць Трэцяй сусветнай вайны, асабліва цяпер, калі амаль на кожным кантыненце так неспакойна. У храмах розных канфесій прагучалі малітвы за мір і ў памяць воінаў, а таксама пропаведзі аб укладзе кожнага чалавека ў справу захавання міру на зямлі і свяшчэннага дару жыцця.

А асноўныя мерапрыемствы адбыліся 21 верасня. Па прапанове ААН у гэты дзень ва ўсіх краінах свету, і ў Беларусі ў тым ліку, у 12.00 па мясцовым часе была аб’яўлена хвіліна маўчання ў памяць пра загінулых у войнах, міжнародных канфліктах і тэрарыстычных актах. У школах і іншых навучальных установах рэспублікі прайшлі ўрокі міру, конкурсы малюнка і плаката, навучэнцы напісалі сачыненні на тэму міру. Акрамя таго, на Віцебшчыне падчас выніковага мерапрыемства валанцёрскага праекта “Жураўлік” былі адпушчаны ў неба 1265 паветраных шароў з папяровымі жураўлікамі, пра што ўжо гаварылася вышэй. 55 з іх узняліся ў паветра ў Паставах, тым самым азнаменаваўшы пачатак Года міру ў вобласці, прысвечанага 55-годдзю Беларускага фонду міру. Зрабілі жураўлікаў акты­вісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, напісаўшы на кожным з іх на трох мовах: рускай, англійскай і французскай — пра сваё жаданне жыць у мірным свеце. А закупіў шары прадпрымальнік М. М. Трыказенка.

Разам са старшакласнікамі ўдзел у акцыі — а яна праходзіла ў цэнтральным гарадскім скверы — прынялі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кі­сялёў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінская, якая ўзначальвае раённую арганізацыю Беларускага фонду міру. Перад тым як даць каманду адпусціць шары, яны нагадалі прысутным гісторыю з папяровымі жураўлікамі, якая атрымала сусветную вядомасць дзякуючы японскай дзяўчынцы Сасакі Садака, што разам з сотнямі тысяч землякоў пацярпела ад атамнай бамбардзі­роўкі Хірасімы і Нагасакі ў 1945 годзе. З таго часу жураўлікі з’яўляюцца сімвалам надзеі, міру і дабра.

— Мір — самае галоўнае, што ў нас ёсць, — адзначылі прадстаўнікі раённай улады. — Ён ляжыць у аснове нашага шчасця і дабрабыту. І сёння мы павінны не толькі цаніць мірнае неба ў сябе над галавой, але і дапамагаць справе міру ва ўсім свеце сваімі акцыямі, добраахвотнымі ахвяраваннямі і іншымі ўчынкамі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 30

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 41

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 39

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 71