Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вуліцы-працаўніцы, такія ж і жыхары

Вуліцы-працаўніцы, такія ж і жыхары

Вядучая свята Таццяна Кухальская прадстаўляе сям’ю Голад.

20 верасня ў Паставах ладзіліся два мерапрыемствы: асенні святочны сельскагаспадарчы кірмаш на рынку райспажыўтаварыства і свята вуліц 17 Верасня і Заводскай. Праходзілі яны ў розны час. Але ў арганізатара свята (ім з’яўляўся раённы Дом культуры) былі пэўныя сумненні наконт таго, што, пабываўшы на кірмашы і паглядзеўшы канцэртную забаўляльную праграму, ці збяруцца людзі  на свята вуліц, бо гэты мікрараён найстарэйшы ў райцэнтры, тут жыве шмат жыхароў сталага ўзросту. Хваляванні аказаліся дарэмнымі. Гледачы прыйшлі і  не пашкадавалі, бо даведаліся шмат цікавага пра гісторыю працоўных калектываў, размешчаных тут,  асобных жыхароў і цэлыя сем’і.

Да сённяшняга дня па вуліцы 17 Верасня захаваліся і прадаўжаюць служыць людзям і грамадству два будынкі: двухпавярховы дом з чырвонай цэглы, у якім пасля вызвалення ў 1944 годзе горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў размяшчалася раённая бальніца на 65 месцаў, і адзін з вучэбных карпусоў прафтэхкаледжа, дзе да 1955 года працавала   педагагічнае вучылішча. На яго базе была створана ўстанова па падрыхтоўцы кадраў сельскагаспадарчай вытворчасці для заходніх раёнаў Беларусі. Яна прайшла шлях  ад рамеснага вучылішча да дзяржаўнага каледжа, які рыхтуе работнікаў масавых прафесій і   са спецыяльнай сярэдняй адукацыяй.  Сёння ў каледжы займаецца амаль 450 чалавек, навучальны і вытворчы працэсы ажыццяўляюць 25 выкладчыкаў і 22 майстры. У пачатку кастрычніка яны разам з ветэранамі працы і шматлікімі выпускнікамі будуць адзначаць 60-годдзе сваёй навучальнай установы (больш падрабязна пра гэта будзе расказана ў райгазеце ў бліжэйшы час).

У маі мінулага года споўнілася 50 гадоў, як па вуліцы Ленінскай, у доме №19, успыхнуў першы агеньчык блакітнага паліва. Так быў пакладзены пачатак газіфікацыі горада і раёна. Сёння прыродным і звадкаваным газам карыстаюцца  18000 абанентаў. Адной з важнейшых падзей для калектыву і гараджан з’явіўся пуск прыроднага газу ў Паставы. Ва ўрачыстай цырымоніі прымаў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. З таго часу намнога ўзраслі аб’­ёмы  работ, а вось колькасць працуючых прыкметна зменшылася. Цяпер у калектыве нямногім больш за 50 чалавек. Пад кіраўніцтвам дырэктара М. Д. Жданковіча яны не толькі спраўляюцца з пастаўленымі задачамі, але і прымаюць актыўны ўдзел у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах. Тэрыторыя, якую займае філіял вытворчага ўпраўлення “Глыбокаегаз”, самая добраўпарадкаваная і прыгожая не толькі па вуліцы 17 Верасня, але і ва ўсім горадзе.

Найстарэйшае прадпрыемства райцэнтра —ільнозавод. Першая прадукцыя тут была выраблена ў 1947 годзе. На заводзе пастаянна  праводзілася работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, паляпшэнні ўмоў працы і быту рабочых. У верасні мінулага года  здадзены ў эксплуатацыю новы цэх з сучаснай лініяй па пярвічнай перапрацоўцы льну. Адначасова выкананы вялікі аб’ём работ па асфальтаванні і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Узведзена новая кацельня, адрамантаваны адміністрацыйны будынак, зроблена многае іншае. Тое, што завод працуе і ў выхадныя, адчувалася нават на свяце (яно праходзіла на адкрытай пляцоўцы прафтэхкаледжа).  У пасляабедзенны час адна за другой па вуліцы рухаліся велікагрузныя аўтамашыны з прычэпамі і трактары, гружаныя рулонамі спрасаванай трасты. Цяпер самы час яе ўборкі. Гэтым у асноўным займаецца механізаваны атрад. А ўсяго на асноўнай і падсобнай вытворчасцях,  іншых участках занята амаль 200 чалавек. Кіруе калектывам Пётр Іванавіч Скурко. Праз два гады завод адзначыць свой 70-гадовы юбілей.

Па-ранейшаму запатрабаваны паслугі, якія аказвае насельніцтву, прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам ЗАТ “Паставыэнерга”. На працягу  трох дзесяцігоддзяў гэты невялікі калектыў узначальваў Сяргей Уладзіміравіч Валетка.

8 кастрычніка спаўняецца 35 гадоў з дня стварэння Пастаўскай дзіцячай мастацкай школы  імя  Альфрэда Ромера.  Пра справы ўстановы, педагогаў і навучэнцаў расказала дырэктар  Ж. У. Курдо. А тое, наколькі яны таленавітыя, пацвердзіла выстава малюнкаў рабят. Ды інакш і не можа быць, бо працуюць з імі вопытныя педагогі Н. В. Бардзеева, Н. У. Танана (яны былі ўшанаваны на свяце) і іншыя.

На вуліцы 17 Верасня размешчаны некалькі гандлёвых кропак розных форм уласнасці, а таксама рынак раённага спажывецкага таварыства. Яны трывала заваявалі сваё месца на спажывецкім рынку, маюць пастаянных пакупнікоў, дружныя калектывы. Нядаўна, напрыклад, споўнілася дзесяць гадоў, як адчыніла дзверы “Купалінка”. З першага дня ў магазіне працуюць Наталля Гарбаценка, Валянціна Адамовіч, Святлана Селіванава.

Шмат удзячных слоў  прагучала ў адрас былых загадчыц магазіна “Мэбля” раённага спажывецкага таварыства Ірыны Бажок і Элы Балобан, стаж работы якіх у гандлі складае адпаведна 38 і 44 гады.

Вуліцы-працаўніцы, такія ж і жыхары

Вячаслаў Міхайлавіч і Галіна Васільеўна Базылевы з унучкай Варай.

Прадстаўляючы працоўныя калектывы, вядучая свята Таццяна Кухальская расказвала пра людзей, ветэранаў працы, жыццё якіх было звязана з прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі мікрараёна. З цеплынёй успамінала гады работы ў каледжы Галіна Васільеўна Базылева. Дарэчы, пэўны час тут працавалі таксама яе муж Вячаслаў Міхайлавіч і сын Аляксандр. Сем’і Базылевых жывуць амаль побач. Іх сядзібы вызначаюцца  парадкам, чысцінёй, дагледжанасцю. Галіна Васільеўна захапляецца вырошчваннем кветак, якія раскашуюць ля дома з ранняй вясны да позняй восені.

Яшчэ адной гераіняй стала работніца Пастаўскага філіяла вытворчага ўпраўлення “Глыбокаегаз” Ірына Станіславаўна Голад з сям’ёй. Прысутныя па-добраму пазайздросцілі, калі на сцэну разам з ёй запрасілі мужа Юрыя Пятровіча, сына Аляксандра, нявестку Алену і ўнукаў — Аляксандру, Максіма і Мацвея. А тыя шчыра парадаваліся за жонку, маці і бабулю, шматгадовая праца і грамадская актыўнасць якой адзначаны Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Ганна Іосіфаўна і Уладзімір Браніслававіч Зутан на пенсіі, але чацвёрты дзясятак прадаўжаюць працаваць на льнозаводзе. Жывуць амаль побач з прадпрыемствам. Выгадавалі трох дачок, маюць шасцёра ўнукаў. Сапраўдную прыгажосць вуліцы Заводскай  надаюць такія руплівыя гаспадыні, як Ганна Іосіфаўна. Акуратная і дагледжаная сядзіба Зутанаў патанае ў кветках, добры ўраджай агародніны дае невялікі прысядзібны ўчастак.

Вуліцы-працаўніцы, такія ж і жыхары

Ветэраны працы, старажылы вуліцы Заводскай Аліна Альбінаўна Яцкевіч і Серафіма Андрэеўна Бароўка.

Як ужо адзначалася раней, адметнай асаблівасцю мікрараёна з’яўляецца тое, што тут шмат старажылаў. Сёлета 85-годдзе з дня нараджэння адзначылі Ніна Мікалаеўна Сяверына, Эдуарда Станіславаўна Паўкштэла, Яніна Ксавераўна Лаўнікоўская, Афтаном Мітрафанавіч Даніленка, Галіна Анатольеўна Булгакава. 90-гадовы юбілей ад­святкавалі Марыяна Іва­наўна Аба­левіч і Аляксандра Ляво­наў­на Фурс. 95-гадовы рубеж перайшла Вольга Сцяпанаўна Галазубец. На жаль, узрост і стан здароўя не дазволілі ім прысутнічаць на ўрачыстасці. Затое гэта з задавальненнем зрабілі іх сяброўкі — Серафіма Андрэеўна Бароўка і Аліна Альбінаўна Яцкевіч. Абедзве маюць толькі па адным запісе ў працоўнай кніжцы. Гэта сведчыць пра тое, што льнозаводу аддадзена амаль па 40 гадоў жыцця. Сталы і іх узрост. Але, нягледзячы на гэта, жанчыны бадзёрыя, з пачуццём гумару, застаюцца аптымісткамі.

Ужо 55 гадоў жывуць па вуліцы 17 Верасня Святлана Рыгораўна і Эдуард Сцяпанавіч Жаўрыд. А стаж іх сямейнага жыцця складае 60 гадоў. Прысутныя шчыра павіншавалі юбіляраў з надыходзячым брыльянтавым вяселлем.

А вось у Аляксандра і Вікторыі Іршонак сямейнае жыццё толькі пачынаецца. Свой шлюб яны зарэгістравалі ў суботу, напярэдадні  свята. Маладажоны выглядалі радаснымі, шчаслівымі, узрушанымі.

Вуліцы-працаўніцы, такія ж і жыхары

Святлана і Дзяніс Авізіч з сынам Паўлам.

Самаму маленькаму жыхару мікрараёна — Паўлу Авізічу — яшчэ няма і паўгода. Калі падрасце, то пра ўрачыстасць, у цэнтры якой ён аказаўся, хлопчыку абавязкова раскажуць бацькі — Дзяніс і Святлана.

У гонар усіх, каго ўшаноўвалі на свяце, гучалі песні ў выкананні самадзейных спевакоў прафтэхкаледжа і народнай эстраднай групы “25 плюс-мінус”. Свой музычны падарунак яны адрасавалі і індывідуальным прадпрымаль­нікам Я. В. Кабяк, Ж. М. Курашэвіч, В. А. Абуховіч, У. У. Лісіцу, якія аказалі спонсарскую дапамогу ў набыцці падарункаў і сувеніраў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31