Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гатовы вырашаць свае задачы

Гатовы вырашаць свае задачы

1 верасня ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы Пастаўшчыны, як і краіны ў цэлым, напоўняцца дзіцячымі галасамі і смехам — пачнецца чарговы навучальны год. Напярэдадні гэтай важнай па­дзеі карэспандэнт “ПК” Алена Шапавалава гутарыць з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. КАШЫРЫНЫМ.

— Аляксандр Яўгеньевіч, з якім настроем сустракаеце 1 верасня?

— Настрой добры. І не толькі таму, што гэты дзень для нас, педагогаў, таксама як і для навучэнцаў, святочны. Радасна найперш ад таго, што сёлета мы змаглі захаваць нязменнай у параўнанні з папярэднім навучальным годам сетку ўстаноў адукацыі раёна. Упершыню за апошнія шмат гадоў у сувязі з аптымізацыяй не закрыта ні адна школа. (Нагадаю: летась такі лёс напаткаў Казлоўшчынскую сярэднюю, Ваўкоўскую яслі-сад—базавую і Янкішскую пачатковую школы.) А значыць, не прыйшлося скарачаць настаўнікаў, пераразмяркоў­ваць у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы дзяцей. 1 верасня  гасцінна расчыняць дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак 9 сярэдніх, 6 базавых, 2 яслі-сад—сярэднія, 5 яслі-сад—базавых і 1 пачатковая школы, 15 дзіцячых дашкольных устаноў, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

— І колькі юных пастаўчан сядуць за школьныя парты, пойдуць у дзіцячыя садкі?

— Школы раёна прымуць 3549 навучэнцаў. Гэта на 13 чалавек больш, чым было на 1 верасня летась. Зноў жа ўпершыню за апошнія гады адбыўся рост школьнікаў. 379 дзяцей пойдуць у першы клас. На працягу пяці апошніх гадоў назіраецца павелічэнне колькасці выхаванцаў дзіцячых садоў. Так, у 2011/2012 навучальным годзе іх было 1156, на наступны год — 1167, у 2013/2014 годзе — 1200, 2014/2015-ым — 1203. А сёлета ўстановы дашкольнай адукацыі Пастаўшчыны плануюць прыняць 1226 дзяцей. Нягледзячы на тое, што колькасць малышоў з года ў год павялічваецца, мы задавальняем патрэбу ў прадастаўленні месцаў у дзіцячых садах. Іх у раёне 2755, нарматыў забяспечанасці складае 120 працэнтаў.

— А ці ў дастатковай ступені ўстановы адукацыі раёна забяспечаны педагагічным кадрамі? І што можаце сказаць пра іх узровень?

— Недахопу кадраў мы не адчуваем, іх хапае для якаснага ажыццяўлення адукацыйнага працэсу. На фоне зніжэння агульнай колькасці педагогаў з 846 у 2010 годзе да 753 у 2014-ым назіраецца павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўнікаў і выхавальнікаў. Педагагічны працэс у школах і гімназіі ажыццяўляюць 536 спецыялістаў, 487 з іх маюць вышэйшую адукацыю, 414 — вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі працуюць 169 педагогаў, 75 з іх закончылі ВНУ, 73 маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі. У новым навучальным го­дзе прыступяць да работы 8 маладых спецыялістаў. А ўсяго за апошнія 5 гадоў у наш раён прыбылі 44 маладыя педагогі. Радуе, што большасць з іх (73%) замацаваліся на рабочых месцах пасля тэрміну абавязковай адпрацоўкі.

Праблему ў запатрабаваных для раёна спецыялістах мы дастаткова паспяхова вырашаем праз мэтавае навучанне і перападрыхтоўку. На сённяшні дзень 7 педработнікаў навучаюцца па мэтавых накіраваннях. Летась трое педагогаў займаліся на факультэтах перападрыхтоўкі, 226 прайшлі павышэнне кваліфікацыі. 24 чалавекі вучацца завочна для атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі.

— Ці ўсе школы і дашкольныя ўстановы належным чынам падрыхтаваліся да прыёму хлопчыкаў і дзяўчынак?

— Пашпарты гатоўнасці падпісаны ўсім. Ва ўстановах адукацыі выканана вялікая работа па падрыхтоўцы да 1 верасня: праведзены касметычны рамонт, у тым ліку на харчаблоках, для якіх набыты сталовы посуд і кухонны інвентар, добраўпарадкаваны тэрыторыі, выкананы работы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, праведзены комплекс мер, накіраваных на стварэнне бяспечных умоў для навучэнцаў і педагогаў. Нашым аддзелам штогод праводзіцца пэўная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы адукацыі. У прыватнасці, да гэтага навучальнага года часткова заменены аконныя блокі ў СШ №1 г. Паставы (іх замену плануем прадоўжыць), устаноўлены кабінет фізікі. Адрамантаваны дах Лынтупскай яслі-сад—сярэдняй школы і сістэма водазабеспячэння ясляў-сада №5 у райцэнтры. Набыта вучнёўская мэбля для школ і дзіцячых садоў раёна.

— У сістэме адукацыі краіны штогод з’яўляецца нешта новае. Не стане выключэннем і гэты навучальны год.

— Галоўнае змяненне — увядзенне з 1 верасня профільнага навучання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі — у 10 і 11 класах. У сувязі з чым распрацаваны праграмы для 10 класа з улікам двух узроўняў — базавага і павышанага. Мэтай увядзення профільнага навучання з’яўляецца прафесійнае самавызначэнне школьнікаў, атрыманне імі якаснай агульнай сярэдняй адукацыі з улікам індывідуальных здольнасцей, адукацыйных запытаў, інтарэсаў навучэнцаў і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы.

У 2015/2016 навучальным годзе прадоўжыцца работа па фарміраванні прэстыжу педагагічнай дзейнасці. Будзе арганізаваны профільны педагагічны клас, які плануем адкрыць на базе гімназіі. У гэтым класе ў рамках вучэбных гадзін школьнікі будуць вывучаць таксама і прадметы на павышаным узроўні. Як правіла, тыя, настаўнікамі якіх плануюць стаць у будучым. Акрамя таго, яны павінны абавязкова засвоіць праграму факультатыўнага занятку “Уводзіны ў педагагічную прафесію. 10—11 клас”. У 5-ых класах уведзены прадмет “Мастацтва”, для таго каб сфарміраваць мастацкую культуру школьнікаў у працэсе творчага засваення свету мастацка-эстэтычных каштоўнасцей.

— Якія задачы ставіце перад педагогамі раёна?

— Яны практычна застаюцца ранейшымі. Найперш — працягваць павышаць якасць адукацыі як у школах, так і ў дзіцячых садах, пры гэтым працаваць над захаваннем і ўмацаваннем здароўя дзяцей і падлеткаў. Нельга забываць і пра выхаваўчую работу са школьнікамі і дзецьмі дашкольнага ўзросту. Неабходна выхоў­ваць у іх патрыятызм, грамадзянскасць і нацыянальную самасвядомасць, што асабліва актуальна сёлета, у год правя­дзення выбараў Прэзідэнта краіны. Важным па-ранейшаму застаецца пытанне арганізацыі шостага школьнага дня. Педагогам і бацькам трэба імкнуцца рацыянальна заняць школьнікаў у вольны ад вучобы час, каб засцерагчы іх ад згубнага ўздзеяння сацыяльна нядобранадзейнага асяроддзя. Гэта асноўнае з мноства задач, якія стаяць перад намі.

— Аляксандр Яўгеньевіч, вашы пажаданні дзецям і педагогам?

— Віншую ўсіх з надыходзячым Днём ведаў! Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у вучобе і працы!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 17

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 24

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 27

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 23

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 24

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 29