Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вопыт пастаўчан варты пераймання

Вопыт пастаўчан варты пераймання

21 жніўня Паставы наведала намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава. Яна правяла нараду па пытаннях функцыянавання спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці. У рабоце нарады прынялі ўдзел намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. С. Дубкоўскі, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, іншыя афіцыйныя асобы, а таксама кіраўнікі шэрага спартыўных арганізацый  раёнаў Прыдзвінскага краю.

Галоўным пытаннем парадку дня стала абмеркаванне праблем, якія ўзніклі ў выніку аб’яднання ў адзіную структуру двух аддзелаў райвыканкамаў — адукацыі і фізічнай культуры, спорту і турызму.  Час паказаў, што праведзеная аптымізацыя прывяла да неадназначнай сітуацыі ў раёнах і гарадах з функцыянаваннем спартыўных структур, замацаваннем кадраў і г. д. Трапіўшы ў падпарадкаванне аддзелаў адукацыі, яны сутыкнуліся з праблемамі фінансавання, вырашэннем шэрага арганізацыйных, практычных і іншых задач. Выйсце са становішча на рэспубліканскім узроўні пачалі шукаць яшчэ ў мінулым годзе.  Звярнуліся і да вопыту пастаўчан, які вывучаўся  ў нашым горадзе ў лістападзе з удзелам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Сутнасць яго ў наступным. У 2013 годзе на базе аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама было створана дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. У сваёй дзейнасці яно непасрэдна падпарадкоўваецца аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ўваходзіць у яго структуру на правах юрыдычнай асобы, ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з уласным статутам. Новая дзяржаўная структура   аб’ядноўвае фізкультурна-спартыўны клуб і дзіцячую юнацкую спартыўную школу. Пры яе стварэнні былі ўлічаны вопыт і адказнасць кіраўніка за гэты ўчастак работы, захаваны фінансавая аўтаномнасць, існуючая матэрыяльна-тэхнічная база.

Пра жыццядзейнасць аб’яднання ўдзельнікам нарады расказалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама  А. Я. Кашырын. Яго функцыі, па сутнасці, засталі­ся ранейшымі. Аб’яднанне забяспечвае правядзенне адзінай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму на тэрыторыі раёна, арганізуе спартыўна-масавую работу з насельніцтвам па месцы жыхарства, ажыццяўляе кантроль ва ўказанай сферы дзейнасці і нясе адказнасць за рэалізацыю ўскладзеных на яго функцый.

Што гэта менавіта так, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н. І. Качанава пераканалася, калі наведала базу дзяржаўнага аб’яднання па вуліцы Савецкай і фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вуліцы Станкевіча. Яна азнаёмілася таксама з новай экспазіцыяй раённага краязнаўчага музея ў палацы Тызенгаўзаў. Н. І. Качанава дала высокую ацэнку рабоце спартыўных і турысцкіх аб’ектаў. Таму з поўным правам можна сказаць, што эксперымент у Паставах сябе апраўдаў: растуць спартыўныя дасягненні, захаваліся моцная матэрыяльна-тэх­нічная база і кадры. Чаму б яго не ўкараніць у іншых раёнах Беларусі? Былі агучаны і новыя прапановы.

Намеснік Прэм’ер-міністра падкрэсліла, што ўсе яны маюць права на існаванне. Тым не менш трэба хутчэй прыйсці да ­адзінага рашэння, якой павінна быць канчатковая структура спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў. Ад гэтага ў першую чаргу залежыць дзейнасць дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, фізкультурна-спартыўных клубаў і іншых фарміраванняў, многія з якіх не вызначаюцца эфектыўнасцю сваёй работы.

Тэкст і фота

Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 53

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 50

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 48

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 46

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 60

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 76