Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Агульнымі намаганнямі можна дасягнуць поспеху ў вырашэнні самых няпростых экалагічных праблем. Гэта пацвердзіў першы ў Беларусі фестываль малых рэк, які адбыўся 15 жніўня ў Шаркаўшчыне.

Ачысціць і захаваць

Падчас гэтага маштабнага і масавага мерапрыемства былі падведзены вынікі праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”. Ён ажыццяўляўся ў Глыбоцкім, Шаркаўшчынскім і Пастаўскім раёнах з мая 2013 года па жнівень 2015-га. Бюджэт склаў 331 тысячу еўра, 90% ад гэтай сумы — сродкі Еўрасаюза. Вядучым партнёрам выступіў фонд “Інтэракцыя”.

Мэта праекта —  ачысціць і такім чынам захаваць малыя рэкі басейна ракі Дзісна. Яны з’яўляюцца крыніцай пітной вады, без іх немагчыма развіваць сельскую гаспадарку і мясцовы турызм. Аднак нізкая здольнасць да самаачышчэння робіць малыя рэкі “бездапаможнымі” перад гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Вырубка лясоў, несанкцыянаваныя сцёкі з фермаў і прадпрыемстваў, звалкі смецця — усё гэта прыводзіць да забруджвання і нават знікнення вадаёмаў.

Не рэкамі адзінымі

Для дзясятка журналістаў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ фестываль пачаўся ў вёсцы Германавічы, што непадалёк Шаркаўшчыны. Тут на свежым паветры, у маляўнічым, добраўпарадкаваным парку адбылася невялікая прэс-канферэнцыя.

Душным летнім днём гэта месца ідэальнае для адпачынку. У цені векавых дрэў, побач з берагам ракі Дзісна, устаноўлены альтанкі, лаўкі, зроблены зручны спуск да вады. Вакол — чысціня і парадак. Цяжка паверыць, што яшчэ некалькі гадоў назад тут былі непралазныя, зарослыя кустамі “джунглі”. І гэта нягледзячы на тое, што парк з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. У ХVIII стагоддзі ён належаў памешчыку Шырыну. Руплівы гаспадар быў добрым знатаком ландшафтнага дызайну, разбіў пладовы сад, пасадзіў нямала рэдкіх парод дрэў.

Гісторыя і час прывялі парк да безнадзейнага стану. Яго “рэанімацыя” стала часткай праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”. Усяго на падрыхтоўку дакументаў і непасрэдна работу зрасходавана 41 тысяча еўра. Немалыя сродкі выдаткаваны і на добраўпарадкаванне парку ў Варапаеве. Для гаспадарчых работ закуплены мотаблок, бензапіла, кустарэз. Спілаваны аварыйныя дрэвы, устаноўлены лаўкі. У бліжэйшы час завершыцца рэканструкцыя моста, які знахо­дзіцца на тэрыторыі парку.

Поспех — у партнёрстве

Але ўсё ж у цэнтры праекта — малыя рэкі. У кожным з трох раёнаў было створана 15 экалагічных пастоў і 21 школьны экала­гічны клуб. Праект аб’яднаў больш за 400 чалавек — настаўнікаў, школьнікаў, чыноўнікаў, актывістаў. Праведзена больш за 100 экспедыцый па даследаванні вады ў рэках і ачыстцы рачных берагоў. Прыбрана смецце ўздоўж 100 км берагавой лініі.

А якая праца без заахвочвання? Не толькі ўдзельнікі праекта, але і мясцовыя жыхары, госці Шаркаўшчыны атрымалі ў падарунак ад арганізатараў яркі фестываль. Падчас яго адкрыцця з прывітальным словам выступілі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама М. Баговіч, кі­раў­нік праекта І. Іванова, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Шаркаўшчынскага раёна  І. Міхалёнак, каардынатар экапастоў праекта В. Мароз, іншыя афіцыйныя асобы.

На свяце прысутнічаў і намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

—            Экалагічнае выхаванне школьнікаў — адзін з важных складальнікаў адукацыйнага працэсу, — адзначыў Юрый Мікалаевіч. — І чым раней закласці ў дзецях любоў да прыроды, тым лепш. Упэўнены, што праект падарыў ім шмат карыснага — і ведаў, і станоўчых эмоцый. Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт выступіў яго партнёрам і паспрыяў паспяховай рэалізацыі шматлікіх задум. Падтрымалі ініцыятывы раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сельскія Саветы. Такая сумесная работа дазволіла дасягнуць большых поспехаў.

Сярод гасцей фестывалю была і дэлегацыя з Пастаў: амаль чатыры дзясяткі вучняў, іх настаўнікі, куратары. Усяго ў нашым раёне было створана 5 экалагічных клубаў — яны дзейнічалі ў СШ №№ 1, 3, 4, гімназіі і ў Варапаеўскай сярэдняй школе. Іх работай кіравалі педагогі І. М. Козіч, Т. С. Раманчук, А. В. Пашкевіч, І. М. Пракаповіч, А. П. Болт. Разам яны выходзілі на ачыстку берагоў рэк Мядзелка, Заражанка і Лучайка і праводзілі даследаванне вады. З фонду былі выдаткаваны сродкі на спецадзенне, неабходны інструмент, сухія пайкі. Кожнай школе перададзена мабільная хімічная лабараторыя.

— Дзецям было вельмі цікава, — расказвала настаўніца хіміі, кіраўнік экаклуба Варапаеўскай СШ Алена Паўлаўна Болт. — У мінулым навучальным го­дзе гурток аб’ядноўваў 15 сямікласнікаў. Разам мы рабілі самыя простыя аналізы вады з ракі і калодзежаў: напрыклад, вызначалі кіслотнасць, шчолачнасць, жорсткасць, правяралі на ўтрыманне фасфатаў, нітратаў. Калі хадзілі на прыроду, заадно знаёміліся з флорай і фаўнай нашых мясцін. Запомніўся актывістам клуба і адпачынак у школьным лагеры, арганізаваны кіраўніцтвам праекта ў Германавічах. Кожны з чатырох дзён быў насычаны гульнямі, майстар-класамі. Думаю, дзеці запомняць гэты праект надоўга.

Вось дык ладдзя!

Сярод шматлікіх забаў фестывалю было катанне на ладдзі па рацэ Дзісна, якое арганізаваў наш зямляк, пчаляр, гаспадар аграсядзібы ў Васілінах Сяргей Расціслававіч Дзіковіч. Судна ўмяшчальнасцю 30 чалавек ён пабудаваў некалькі гадоў назад і ўжо праплыў на ім не адну сотню кіламетраў. Цікавасць турыстаў да такога каларытнага і выключна экалагічнага віду транспарту вялікая. У чым жа “кайф” ад водных падарожжаў? Вырашыла праверыць гэта на справе сама.

…Сяргей Расціслававіч падымае парус, і ладдзя, рассякаючы сваім доўгім вострым носам ваду, павольна рухаецца наперад. Чым далей адплываем ад цэнтральнага пляжа, тым болей пагружаемся ў цішыню, якую парушаюць спевы птушак і гукі ад плёскання ў рацэ вёслаў. Уздоўж берагоў раскінулася дзікая прырода. Там-сям сустракаюцца адпачывальнікі. Але яны зусім не перашкаджаюць атрымліваць асалоду ад спакойнай воднай прагулкі.

—           Дзісна — частка майго жыцця, — прызнаўся Сяргей Дзіковіч. — Яна цячэ зусім побач з маёй сядзібай. Усёй душой перажываю за стан ракі. Адносна нядаўна яна была настолькі бруднай, што, стоячы ў вадзе, нават на мелі не бачыў сваіх ног. Цяпер сітуацыя змянілася ў лепшы бок. Вада пачысцела, з’явілася больш рыбы. Гэтаму, несумненна, паспрыяў і праект “Малыя рэкі — вялікія праблемы”. Ліквідавана нямала звалак уздоўж берагавой лініі, у тым ліку і ў Пастаўскім раёне. Пагля­дзець на берагі цяпер куды больш прыемна. Перакананы: чысціня навакольнага асяроддзя залежыць ад нераўнадушных адносін кожнага.

Забавы на любы густ

А тым часам у гарадскім парку віравала жыццё. На фестываль сабраліся сотні гасцей — і дзяцей, і дарослых. Арганізатары падрыхтавалі для іх адукацыйныя праграмы, прэзентацыі, майстар-класы, у тым ліку па будаўніцтве домі­каў для рачных птушак, маляванні пейзажаў. Працавалі чатыры тэматычныя зоны. Адбылася прэзентацыя мабільнай гульні “Еcokids”. Ладзілася экалагічная гульня-квест для школьнікаў (у ёй перамаглі пастаўчане). Працавалі горад рамёстваў, шматлікія дзіцячыя атракцыёны. Арыгінальнай аказалася ідэя “фотасушкі” — на вяроўках прышчэпкамі для бялізны былі замацаваны сотні здымкаў, якія расказвалі пра шматлікія па­дзеі праекта. Ахвотныя маглі забраць іх сабе на памяць.

Канцэртная праграма ўключыла ў сябе выступленні беларускіх гуртоў “Нагуаль”, “У нескладовае”, “Рэха”. Напрыканцы мерапрыемства вядучыя зачыталі прозвішчы дзяцей і дарослых, якія былі за­дзейнічаны ў рэалізацыі праекта. Ім перададзены Падзячныя граматы.

Да малых рэк — вялікая ўвага

У парку ў Германавічах.

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Да малых рэк — вялікая ўвага

Іна СНЯЖКОВА. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 22

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39