Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музыка — не проста захапленне

Музыка — не проста захапленне

Яна не мае патрэбы ў прадстаўленні. Пра таленавітую і мэтана­кіраваную цымбалістку Сашу Барысюк раённая газета пісала неаднойчы. З самага дзяцінства дзяўчынка ўдзельнічала ў розных прэстыжных конкурсах і станавілася прызёрам, выступала на раённых мерапрыемствах. Сёлета Саша скончыла дзевяць класаў рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пра новыя творчыя поспехі, захапленні і планы на будучыню — у інтэрв’ю карэспандэнта раённай газеты.

— Саша, не шкадуеш, што тваё студэнцкае жыццё пачалося фактычна пасля пятага класа агульнаадукацыйнай школы?

— Да паступлення ў гімназію-каледж я чатыры гады займалася ў музычнай школе. Шмат выступала, удзельнічала ў розных конкурсах і ўжо тады ведала, што хачу звязаць сваё жыццё менавіта з музыкай. Паступленне ў такую прэстыжную ўстанову адкрыла перспектывы, дало новыя магчымасці. Хоць спачатку было страшнавата і вельмі сумна без бацькоў, пра свой выбар ні разу не пашкадавала. Дапамагала тое, што тут жа вучыўся мой брат, з якім жылі ў адным інтэрнаце. Нас, шасці­класнікаў, падтрымлівалі і іншыя старшакласнікі, а таксама выхавальнікі і настаўнікі. Асабліва цяжка было без мамы, бо яна яшчэ і мой першы настаўнік музыкі.

— Як праходзіць твой дзень у Мінску?

— Першыя тры гады заняткі ў агульнаадукацыйнай школе былі ў другую змену, а музычныя ўрокі — у першай палове дня. У 9-ым класе ўсё стала наадварот. Музыкай займаюся ў каледжы або ў інтэрнаце. Разам са мной жывуць будучыя піяністка, баяністка і харэограф. Атрымліваецца, што займацца на інструментах трэба траім. Мы выдатна разумеем адна адну, таму пра час рэпетыцый дамаўляемся загадзя. Вучыцца разам з аднадумцамі —людзьмі, якія жывуць музыкай, — сапраўднае задавальненне.

— Ці часта прымаеш удзел у конкурсах?

— Толькі ў мінулым навучальным годзе ўдзельнічала ў трох сур’ёзных конкурсах. Заняла першае месца ў рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча, такі ж вынік паказала на фестывалі-конкурсе ў Пскове. У радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі», які праходзіў у два этапы, заняла другое месца. У якасці заахвочвання мае выступленні будуць трансліравацца на «Радыё-1» на працягу года. Таксама зроблены відэаздымкі майго сольнага выступлення з камерным аркестрам, якое паказвалі па беларускім тэлебачанні сёлета ў студзені. За ўвесь час, які займаюся музыкай, чатыры разы станавілася стыпендыяткай Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Апошні раз — сёлета, што дазволіла без уступных экзаменаў перайсці на наступную прыступку навучання ў Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Наперадзе яшчэ тры гады вучобы.

— Калі не сакрэт, што збіраешся рабіць пасля яго заканчэння?

— Дакладна сказаць цяжка, але, хутчэй за ўсё, буду паступаць у Акадэмію музыкі. Увесь час дзіўлюся, як у мамы атрымліваецца вучыць маленькіх дзяцей. Асабіста сябе педагогам не бачу, мне больш па душы выступаць на сцэне.

— На якіх інструментах іграеш?

— На цымбалах, фартэпіяна і гітары.

— А якой музыцы аддаеш перавагу?

— Я меламан, слухаю практычна ўсё. Больш за ўсё падабаюцца замежная музыка, джаз, альтэрнатыўны рок.

— Большую частку свайго часу ты прысвячаеш музыцы. А чым яшчэ захапляешся?

— Мне падабаецца мець зносіны з людзьмі, люблю пасядзець у кампаніі з гітарай. Часам хочацца пабыць адной, і ў такія хвіліны няма нічога лепшага, чым узяць у рукі кнігу. Зачытваюся замежнай прыгодніцкай літаратурай. Люблю гуляць па Мінску, адкрываць для сябе новыя месцы. Шматлюднасць і ажыўленасць сталіцы мне падабаюцца, але перыядычна стамляюся ад рытму вялікага горада: тады з непераадольнай сілай цягне ў наш ціхі і ўтульны гарадок. У ролі артыста і гледача часта бываю ў філармоніі (навучэнцы нашага каледжа выступаюць там у суправаджэнні сімфанічнага і камернага аркестраў). Хаджу ў оперны тэатр і кінатэатры. Яшчэ мне падабаецца фатаграфаваць. Нам з братам на дваіх падарылі паўпрафе­сійны фотаапарат, праўда, у асноўным ім карыстаюся я. Здымаю людзей, пейзажы, архітэктуру. Вельмі люблю падарожнічаць. Пабывала ў Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы і Чэхіі. Мару пабачыць Нарвегію і Ісландыю. Мне здаецца, што гэтыя краіны незвычайна прыгожыя і маюць цікавую культуру.

— Чым займаешся падчас летніх канікул?

— Сустракаюся з сябрамі, гуляю, езджу купацца і загараць на возера. Адпачываю ў вёсцы, люблю хадзіць у лес. Штодня, акрамя выхадных, хаджу займацца ў музычную школу, бо калі гэтага не рабіць, то страцяцца навыкі і прыйдзецца доўга навёрстваць упушчанае.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 54

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 50

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 49

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 48

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 78