Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Народныя і творчыя

Народныя і творчыя

Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна арганізаваў сёлета ў дзіцячых аздараўленчых лагерах “Гадзіны народных гульняў”, каб дзеці перанялі гэтыя традыцыйныя забавы беларусаў і праводзілі колькі часу на свежым паветры на карысць здароўя. Такія гульні садзейнічаюць развіццю патрэбных фізічных якасцей, а таксама кемлівасці, хуткасці рэакцыі, умення ўзаемадзейнічаць у групе і г. д.

На жаль, школьнікі мала ведаюць рухомыя (“шыбкія”) народныя гульні, больш гуляюць у камп’ютарныя, таму прыйшлося з імі развучваць “гарэлкі” (па-мясцоваму, “Кісель гарыць — каго лавіць”),  “Хустачку”, “Рэдзьку”, “Вароны і вераб’і”, “У цара”  і інш. Больш вядомымі аказаліся такія гульні, як “Калечка” (пастаўскі варыянт называецца “Золата” альбо аналаг — “Цыбулька”), “У разрыўныя цэпы” (даўнейшая гульня “Зайцы і пляцень”), жмуркі, хованкі, даганялкі,  “Сапсаваны тэлефон”, “У фанты”, “Дзень і ноч”, “12 палачак”, “Кошкі-мышкі”, а таксама  пазнейшага часу — “Класікі”, “Рыба, звер, птушка”, “У рызіначкі”.  Аднак і ў гэтыя, па словах дзяцей, яны гуляюць вельмі рэдка. Часцей праводзяцца розныя камандныя забавы з мячом. Некаторыя дзеці чулі ад старэйшых пра  гульні “У Трыфана”, “У бабу”, “У пікара”, “Яшчур”, “А мы проса сеялі”, некалі шырока распаўсюджаныя ў нашай мясцовасці. А вось з традыцыйнымі хлапечымі  забавамі з палкамі “Пыж”, “Бамбіткі”, “Авечкі” зусім не сустракаліся, як і з даўнейшымі гульнямі моладзі на Пастаўшчыне “Ламур”, “У пурпуры”, “У суседку”. Выйшла з  выкарыстання і цікавае народнае ігрышча моладзі шлюбнага ўзросту “Жаніцьба Цярэшкі”, якое наладжвалі на Пастаўшчыне—Глыбоччыне яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя. Дзе-нідзе яно адраджаецца культработнікамі як феномен традыцыйнай культуры беларусаў.

Відавочна, што разам з сацыяльна-эканамічнымі зменамі, разбурэннем традыцыйнага ўкладу жыцця і светапогляду, пашырэннем інфармацыйнай прасторы і магчымасцей новых тэхналогій страцілі сваё значэнне старажытныя абрадавыя дзеянні, паступова перайшлі ў разрад дзіцячых гульняў, а потым і зусім сталі забывацца. Жаданне больш хуткай змены ўражанняў і станоўчых эмоцый у сучаснікаў не садзейнічае захаванню шматлікіх паўтораў і манатоннасці ў гульнях, таму  гісторыя пакідае нам функцыянальна значныя і сёння народныя гульнёвыя забавы. Сярод іх шмат менавіта творчых. Спынімся на гісторыі адной з такіх.

Хлопцы і дзяўчаты і ў мінулым стагоддзі маглі праявіць сябе ў гульні “Проста ў фанты” рознабакова і гарэзліва,  апынуўшыся ў розных імправізаваных абставінах. Гульня перанята сялянамі ад вышэйшага са­слоўя, дзе ў салонах весела бавілі час дамы і кавалеры. Такія petit-jeux (з французскага — “маленькія гульні”) стваралі атмасферу нязмушанасці і жартаў. Гульцы дэманстравалі хуткасць рэакцыі, уменне імправізаваць, рыфмаваць. Пры выкупе фанта трэба было годна паказаць свой талент — заспяваць, станцаваць, нешта распавесці альбо выканаць смешнае заданне. У аснове гульні — “Садоўнік” і “Яшчур”, дзе прадугледжваўся гульнёвы штраф. І шматлікія ўдзельнікі акцыі “Гадзіны народных гульняў”  спрабавалі пагуляць у “Яшчура”, што ў іх нядрэнна і атрымалася.

Назва “Яшчур” (па-мясцоваму — “Яшчар”) нагадвае міфічную істоту, якой, магчыма, прыносілі ў ахвяру прыгожых цнатлівых дзяўчат, што адлюстравана і ў іншых жанрах фальклору. Гэта старажытная летняя абрадавая дзея ўсходніх славян, па меркаваннях некаторых  этнографаў, мае дачыненне да рытуальнага шлюбу з татэмнай істотай. Цэнтральную ролю тут выконваў сімвал дзявочай нявіннасці — вянок, які пазней,  тым больш узімку, стаў замяняцца на іншыя жаночыя рэчы — хустку, пярсцёнак, грабеньчык і інш. Іх патрабавалася выкупіць у  хлопца-Яшчура па папярэдняй дамоўленасці рознымі шляхамі: не засмяяцца, калі Яшчур смешыць, ці яго пацалаваць, выканаць якое іншае заданне, што было вельмі пашыраным, па словах знаўцаў фальклору, у нашай мясцовасці. У в. Мажэйкі (расказала Б. В. Скрыдлеўская), ходзячы карагодам вакол Яшчура, дзяўчаты спявалі :“Сядзіць, сядзіць Яшчур, ой, на моры, на залатым крэсле, на шчаслівым месцы. Пан калёсы точыць — ён жаніцца хочыць. Бяры сабе панну, каторую хочаш”. У іншым варыянце сустракаліся словы: “Яшчур  зямлю точыць, жаніціся хочыць” (усведамленне ў старажытнасці еднасці плоднасці зямлі і жанчыны, Э. В. Мацур, нар. у в. Мацуры). Яшчур выбіраў дзяўчыну па сваім жаданні альбо яе прапаноўвалі самі ўдзельніцы: “Бяры сабе Аню…”  І гэдак далей, пакуль не пералічаць усіх (па словах З. В. Белай, добрай знаўцы фальклору з вёскі Чашуны, якая адышла з жыцця). З. В. Белая ўспомніла  варыянт слоў дзяўчыны, які пацвярджае сэнс узгаданага вянка: “Іду-пайду да Яшчура, да краснага. Яшчур-панок, аддай мне вянок. Зіму, лета гулялася, ад матухны хавалася, вянок пляла, табе  аддала”. Яшчур можа сядзець ў арэхавым кусце: “Арэшкі лускае, сабе дзевак выбірае” (А. Д. Кундра, в. Рабекі). У сувязі з арэхавым кустом ці лушчэннем арэхаў заўважу, што спецыялістамі адзначаецца эратычны змест гэтых вобразаў. Больш позняга паходжання, канечне, прапанова Яшчуру: “Бяры сабе панну ці што добра  ходзіць, ці работу робіць, ці што ў чаравічках, ці што невялічка” (А. Д. Кундра). “На Варапаеўшчыне   моладзь забаўлялася так, як і даўней на летнім свяце Купалле”, —  успамінала цудоўная народная спявачка К. І. Касарэўская з в. Галбея, якая, на жаль, ужо адышла з жыцця. А В. В. Скабейка, якая нарадзілася ў в. Вайшкуны, расказала, што ў “Яшчара” там гулялі на калядных вечарынах (абрад трансфармаваўся ў забаву моладзі). Н. А. Сабалеўская з в. Волахі, а таксама В. Б. Мацур з в. Грэйцева, якая нарадзілася ў 1919 г.,  паведамілі нам і такі ход гульні  ў “Яшчура”: хлопец-вядучы, які сядзіць на зэдліку, выбраўшы дзяўчыну, становіцца з ёй побач. А надалей назначаюць другога Яшчура, які таксама падбірае сабе пару, каб пагуляць на вечарынах разам.

Так у традыцыйна сціплай форме выказвалася сімпатыя маладых людзей. Асобную цікавасць уяўляе сабой і выпрабаванне дзяўчыны “не засмяяцца, калі Яшчур смешыць”. Спакушэнне смехам разглядаецца этнографамі як іспыт пры абрадах ініцыяцыі, якія звязаны з актам пераходу ў іншае ўзростава-сацыяльнае становішча, калі  разам з іншым патрэбна і ўменне добра валодаць сваімі эмоцыямі. Спалучэнне традыцыйнай пабудовы гульні з імправізацыйнымі элементамі дазваляе ёй прадоўжыць сваё існаванне ў абноўленым выглядзе, бо яна спрыяе рэалізацыі творчых і разумовых здольнасцей яе ўдзельнікаў, садзейнічае новым кантактам, уключэнню ў пэўную супольнасць, з’яўленню адчування прыналежнасці да беларускана народа. Гульня “Яшчур” рэканструіравана ў фальклорным гуртку моладзі Гуцкага СКЦ і выкарыстоўваецца ў мерапрыемствах паводле народнага свята Купалле культработ­нікамі Пастаўшчыны.

Захаванне і аднаўленне ўзораў народнай культуры ўсіх жанраў, якія дайшлі да нас, маюць вялікае гістарычна-пазнавальнае, кансалідуючае і эстэтычнае значэнне, бо ў іх адлюстраваны жыццёвы вопыт шматлікіх пакаленняў беларускага народа, асаблівасці развіцця яго нацыянальнай культуры і менталітэту.

Л. ЧАТОВІЧ,

супрацоўнік ЦКіНТ. Фота  аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 34

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92