Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Маргарыта Дзяхцяр: “Поспех — у самаўдасканаленні”

Маргарыта Дзяхцяр: “Поспех — у самаўдасканаленні”

У дзяцінстве пастаўчанка Маргарыта Дзяхцяр з захапленнем глядзела на вядучых тэленавін і нават спрабавала сябе ў іх ролі, чытаючы перад люстэркам завучаныя тэксты. Сёння, будучы студэнткай пятага курса Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, яна ўспамінае гэта з усмешкай. Мары стаць дыктарам засталіся ў мінулым. Маргарыта асвойвае спецыяльнасць “Літаратурная работа (творчасць)” і паспяхова рэалізуе сябе ў досыць вузкім кірунку публіцыстыкі — літаратурнай крытыцы.

— Маргарыта, наколькі складана было паступіць на бюджэтнае аддзяленне аднаго з самых прэстыжных факультэтаў БДУ?

Шчыра прызнаюся, што ў гэта не верыла да апошняга дня ўступнай кампаніі. Шчаслівая, што мая вялікая падрыхтоўчая праца не аказалася дарэмнай. У тым, што атрымала запаветны студэнцкі білет, вялікая заслуга маіх настаўнікаў з СШ №1 і гімназіі, куды перайшла вучыцца пасля 6-ці класаў. У мяне заўсёды была асаблівая цяга да вывучэння моў — рускай, беларускай, англійскай. Педагогамі па гэтых прадметах былі сапраўдныя прафесіяналы — Алена Пятроўна Грыкень, Ніна Дзмітрыеўна Субач, Людміла Трафімаўна Расоха, Ларыса Рыгораўна Андрушкевіч. Маімі першымі настаўнікамі ў журналістыцы сталі супрацоўнікі “Пастаўскага краю”, дзе пачала друкавацца ў старэйшых класах. У раёнцы мяне падтрымалі, ва ўсім дапамагалі, падказвалі. На жаль, цяпер рэдка прыязджаю ў Паставы і рэдка выдаецца магчымасць сустрэцца з настаўнікамі, мясцовымі журналістамі.

— Нядаўна бачыла тваю публікацыю ў газеце “Звязда”. З якімі яшчэ СМІ супрацоўнічаеш?

— На другім курсе я ўладкавалася на работу пазаштатным карэспандэнтам на радыё “Культура”. На трэцім пачала яшчэ больш актыўна сумяшчаць вучобу з работай — рэдагавала ўніверсітэцкую газету “Перья”, пісала артыкулы ў газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва” і іншыя. Самымі блізкімі тэмамі для мяне былі кіно і музыка (ім прысвячаліся мае курсавыя работы). Паспрабавала пісаць рэцэнзіі. Брала інтэрв’ю ў паэтаў, пісьменнікаў, рэжысёраў. На адным з майстар-класаў у Інстытуце журналістыкі пазнаёмілася з рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Дзянісавай. Яна запрасіла на працу. Цяпер займаю пасаду рэдактара аддзела крытыкі. Гэта бясцэнны практычны вопыт, які ў сценах універ­сітэта не атрымаеш.

— На якія творы пішаш крытыку?

— На кнігі, спектаклі, але часцей на фільмы. Гэта няпроста і вельмі адказна — ацэньваць творчасць вядомых аўтараў, многія з якіх удвая ці ўтрая старэйшыя за цябе. Мая крытыка не літаратуразнаўчая, пабудаваная больш на эмоцыях, уражаннях. У артыкулах выказваю выключна сваё меркаванне, якое можа (ды і не павінна) не супадаць з меркаваннем іншых людзей. Для мяне важна нікога не пакрыўдзіць. Не адмаўляю, што рэцэнзіям не хапае вастрыні, але ж я толькі вучуся! Дарэчы, нядаўна ўдзельнічала ў конкурсе маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі, дзе мая работа прайшла ў фінал. Для мяне гэта поспех, які натхніў, дадаў упэўненасці ў сваіх сілах.

— Як сама ўспрымаеш крытыку?

— Калі яна строгая, то балюча. Праўда, са свайго боку я рэдка калі бываю задаволена вынікам сваёй работы, вельмі прыдзірліва і самакрытычна стаўлюся да кожнага напісанага тэксту. Упэўнена, што сакрэт поспеху — у самаразвіцці, самаўдасканаленні. У Мінску з задавальненнем хаджу на спецыялізаваныя курсы, чытаю ў інтэрнэце кнігі, лекцыі па журналістыцы. І калі хтосьці дае мне аб’ектыўныя парады, як пісаць лепш, толькі ўдзячная за гэта.

— На жаль, сёння моладзь не вельмі цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай, хаця яна багатая на яркіх аўтараў і цікавыя творы. Ці можна, на тваю думку, змяніць сітуацыю?

— Гэта рэальна, калі рабіць шырокую рэкламу твораў праз сацыяльныя сеткі. Часопіс “Маладосць” таксама стараецца туды выходзіць. Важна прывабіць увагу, захапіць. Думаю, многія маладыя людзі не чытаюць нашага часопіса і іншых не таму, што не хочуць, а таму, што не ведаюць пра яго. Без піяру — нікуды. Таму ў Мінску на прэзентацыі кніг часта запрашаюць медыйных асоб, папулярныя маладзёжныя гурты і г.д. І людзі прыходзяць, цікавяцца, купляюць, чытаюць. У гэтым плане мне крыўдна за Паставы, дзе няма сапраўднага кніжнага магазіна. Бібліятэка — не выйсце з сітуацыі, там не заўсёды знойдзеш навінкі беларускай, замежнай літаратуры. Хочацца верыць, што сітуацыя з часам выправіцца.

— Якія з прачытаных кніг найбольш запомніліся?

— Прызнаюся, што чытаю вельмі шмат. І не таму, што таго патрабуе вучэбная праграма. Літаратурны крытык абавязаны добра разбірацца ў літаратуры, умець параўнаць, супаставіць. З нядаўна прачытаных твораў спадабаліся “Літоўскі воўк” Алеся Наварыча, “Каменданцкі час для ластавак” Алены Брава, “Будзь воля твая” Ірыны Жарнасек. Да глыбіні душы ўразілі кнігі Святланы Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі”, “Час сэканд-хэнд” і іншыя. Падабаецца, як пішуць Адам Глобус, Андрэй Адамовіч, украінскі паэт Сяргей Жадан. Дзякуючы ўніверсітэцкім выкладчыкам адкрываю для сябе шмат новых імён. Люблю вяртацца да класікі. Перачытала “Трывожнае шчасце” Івана Шамякіна і засталася ў захапленні ад кнігі.

— Ты пішаш і пра кіно. Ці часта яго глядзіш?

— За 3 гады вывучэння гісторыі кіно перагледзела сотні фільмаў — беларускіх і замежных, сучасных і знятых дзесяцігоддзі назад. Прычым гляджу іх не як звычайныя гледачы, а з блакнотам і ручкай або з мабільным тэлефонам, куды занатоўваю свае думкі. У стужках мяне цікавіць і тое, на што многія ўвагі не звяртаюць: хто рэжысёр, аператары… А цітры могуць быць не менш цікавымі за сюжэт! У кінатэатры хаджу рэдка, апошнім часам зачасціла ў “Ракету”. Там штовечар паказваюць па некалькі фільмаў сусветнай класікі на мове арыгіналу, толькі з дубліраваным перакладам. Вольныя месцы ў зале рэдка калі бываюць. Мала іх было і на паказах нядаўняга кінафестывалю “Северное сияние”, дзе ішлі фільмы скандынаўскіх аўтараў. Была прыемна ўражана іх узроўнем і ў цэлым арганізацыяй мерапрыемства. На яго, дарэчы, прыйшло вельмі шмат моладзі.

— Калі б цябе папрасілі зняць фільм пра Паставы, што найперш адлюстравала б у ім?

— Па матэрыял паехала б у глыбінку. Сапраўдныя, ненайграныя культурныя традыцыі жывуць у вёсках. Нярэдка журналісты абыходзяць увагай звычайных працаўнікоў, якія, можа, і не дасягнулі ў сваёй справе невядома якіх вяршынь, тым не менш усё жыццё прысвячаюць працы на карысць Радзімы, ведаюць і шануюць свае карані. Безумоўна, паказала б прыроду, азёры Пастаўшчыны. З гістарычных асоб абавязкова ўзгадала б Уладзіміра Дубоўку. Ён, дарэчы, у многіх маіх універ­сітэцкіх сяброў літаратурны кумір.

— Ці шмат у цябе вольнага часу?

— Цяпер, на канікулах, крыху больш. У студэнцкія будні яго звычайна ў абрэз. Вялікую колькасць часу праводжу ва ўніверсітэце, у бібліятэцы, рыхтуючыся да заняткаў, навуковых канферэнцый, у якіх нярэдка ўдзельнічаю. А трэба яшчэ сабраць інфармацыю для артыкулаў і напісаць іх аператыўна. Бывае, што паспаць паспяваю толькі некалькі гадзін. Але мне падабаецца быць занятай. І хвіліны няма на дрэнны настрой — даводзіцца заўсёды быць у тонусе. Калі ўсё ж выдаецца вольны час, дома яго не праводжу. З аднаго боку, так хочацца выспацца, з іншага — у Мінску столькі ўсяго цікавага! Напрыклад, па суботах у цэнтры горада праводзяцца музычныя вечары. Раней былі джазавыя, цяпер гучыць класіка. Ну як можна ўседзець дома, калі побач адбываецца такое?!

— Падарожнічаць лю­біш?

— Гэта мая стыхія. За межамі Беларусі была ў Прыбалтыцы, Краснадарскім краі. Гэта такое шчасце — адкрываць новыя мясціны! Але менавіта ў падарожжах яшчэ больш разумею, як моцна люблю Беларусь, Паставы. Падабаецца вывучаць і сваю краіну. З выкладчыкамі мы ездзілі ў Вязынку (гэта радзіма Янкі Купалы), Магілёў… Вакол столькі непаўторных, маляўнічых мясцін! Усе мае найлепшыя сябры лёгкія на пад’ём, такія, як і я, турысты-авантурысты. І, калі ёсць магчымасць, мы выязджаем з імі за горад. Але пакуль уся мая ўвага скіравана на вучобу. Не пагаджаюся з выразам, што трэба жыць сённяшнім днём. Час бяжыць хутка, і важна яго не ўпусціць, закласці падмурак прафесіі, а значыць і будучыні. У адваротным выпадку можа хутка наступіць расчараванне, што ты не зрабіў важнага, патрэбнага, што змяніла б тваё жыццё ў лепшы бок. Мне даспадобы іншы выраз: “Лепш пацярпець паражэнне, чым шкадаваць, што пабаяўся паспрабаваць сябе ў новай справе”.

Гутарыла  Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 15

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 23

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 31

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36