Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За крок ад крайніх мер

За крок ад крайніх мер

“Агульнымі намаганнямі спынім насілле!” — пад такой назвай з 27 ліпеня па 10 жніўня на Віцебшчыне праходзіла акцыя, накіраваная на прафілактыку правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва тых, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення і ў сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем насілля, растлумачэнне грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў.

У нашым раёне ў акцыі прынялі ўдзел ўсе суб’екты прафілактыкі, да якіх далучыліся мясцовыя органы ўлады. Яны правялі шэраг сумесных рэйдаў, праверыўшы ў першую чаргу асоб, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы па прычыне злоўжывання спіртным і не ўдзяляюць належнай увагі ўтрыманню малалетніх дзяцей. У рамках акцыі адбылося таксама выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, якое 5 жніўня ў адміністрацыйным будынку ААТ “Вярэнькі-агра” правёў яе старшыня, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёў. На ім вырашалася пытанне аб адабранні дзяцей у Ганны і Анатолія К., якія самі злоўжываюць спіртным і ўцягваюць у яго распіццё непаўналетніх членаў сям’і.

Прафілактычная работа з бацькамі належнага эфекту не прынесла. 30 ліпеня гэтага года Ганна К. ужо разглядалася на камісіі па справах непаўналетніх, куды паступілі дзве адміністрацыйныя справы. Нагодай для іх сталі наступныя падзеі. У адзін з ліпеньскіх дзён жанчына разам з 15-гадовым сынам паехалі ў Паставы падаваць дакументы ў каледж. Пасля вырашылі гэта абмыць. Купілі дзве бутэлькі віна па 0,7 літра і распілі іх на вуліцы Юбілейнай, дзе былі знойдзены на газоне ў нецвярозым стане жыхарамі мікрараёна. Апошнія патэлефанавалі ў міліцыю. Падлетка з 2,2 праміле алкаголю ў крыві даставілі ў рэанімацыю, маці затрымалі. Тады яе папярэдзілі: яшчэ адзін такі факт — і дзяцей забяруць. Але…

1 жніўня ў РАУС зноў паступіла паведамленне: у доме К. неспакойна. На месца разам з міліцыянерамі выехалі члены камісіі. Убачанае шакіравала іх. На кухні сляды бурнага застолля: на стале і пад ім пяць выпітых і недапі­тых бутэлек віна, дзве — піва. Усе паўналетнія члены сям’і, а таксама 15-гадовы падлетак у нецвярозым стане. Гаспадыня і старэйшы сын, якому 18 гадоў, настолькі п’яныя, што нават не адрэагавалі на тое, што ў дом прыйшлі людзі. Усюды беспарадак, малодшыя дзеці недагле­джаныя. Іх забралі і даставілі ў ЦРБ. 15-гадовага хлопца зноў паклалі ў рэанімацыю: у яго крыві знайшлі 3,2 праміле алкаголю, што адпавядае цяжкаму атручэнню. 5-гадовую дзяўчынку змясцілі ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Туды ж пасля выпіскі з бальніцы адправіўся і брат.

Ганна К. накіравана на прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці ў абласную псіхіятрычную бальніцу ў Слабодцы. Самастойна пралячыцца ад алкагалізму настойліва рэкамендавана і мужу. Сям’і дадзена 6 месяцаў на тое, каб нармалізаваць сітуацыю: перастаць піць, стварыць нармальныя ўмовы для пражывання непаўналетніх, рэгулярна хадзіць на работу. У адваротным выпадку бацькоў пазбавяць правоў на дзяцей.

На пасяджэнні камісіі прысутнічаў 20-гадовы сын К., якія пражывае асобна з сужыцелькай і яе дзецьмі. Пры тым, што малады чалавек працуе ў ААТ “Вярэнькі-агра”, трымае хатнюю гаспадарку, ён таксама мае пэўныя праблемы са спіртным. Яго вырашана ўзяць пад кантроль, каб не дапусціць праблем. Акрамя таго, на камісію з прафілактычнай мэтай былі запрошаны яшчэ дзве жыхаркі Вярэнек. Адна з іх пасля праведзеных раней гутарак узялася за розум і навяла парадак у сям’і. Другая, маючы пецярых непаўналетніх дзяцей, пачынае час ад часу злоўжываць алкаголем. Яна на свае вочы ўбачыла, які можа быць фінал, калі не перастане выпіваць. І, мяркуючы па рэакцыі жанчыны, гэта на яе падзейнічала.

Пасля пасяджэння члены камісіі вырашылі наведаць некалькі праблемных сем’яў у Свіранах, тры з якіх пражываюць па вуліцы Нарачанскай. Пра нядбайнасць большасці гаспадароў красамоўна сведчылі ­бур’ян і беспарадак вакол пабудоў, адсутнасць агародаў каля дамоў. Не лепш аказалася і ўнутры іх. Абарваныя шпалеры на сценах, зламаныя і знятыя дзверы ў пакоях і шафах, бруд, смецце, згружаныя ў кучу рэчы і адзенне, у некаторых дамах — факты парушэння пажарнай бяспекі: аголеныя электраправады, печкі ў аварыйным стане і інш. І ў такіх умовах выхоўваюцца малалетнія дзеці! У большасці бацькоў праблемы са спіртным і прагулы на рабоце. На момант прыезду камісіі палова з іх адсутнічала, за дзецьмі прыглядвалі сваякі і знаёмыя. З тымі ж, каго засталі дома, былі праведзены прафілактычныя гутаркі.

Апошнім адрасам стаў адзін з дамоў па вуліцы Красільнікава ў Лынтупах, дзе пражывае маці траіх малалетніх дзяцей, самаму меншаму з якіх усяго год. Нядаўна ў РАУС паступіла паведамленне аб канфлікце жанчыны ў нецвярозым стане з суседкай. Пасля ўчастковаму тэлефанавалі і расказвалі, што яна, выпіўшы, пакідае дзяцей дома адных. Гэтага грамадзянка не прызнала, як і сваркі з сусе­дзямі. Яе папярэдзілі: калі такія факты пацвердзяцца, сям’ю паставяць на ўлік. Пакуль жа вырашана арганізаваць кантроль за ёй.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 33

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 38

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 43

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 54

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 46

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 57

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 44

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 73