Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Правіць баль фантазія

Правіць баль фантазія

Здымаю шляпу перад творцамі, у чым бы яны сябе ні праяўлялі. Нядаўна пазнаёмілася менавіта з такой асобай. Адрас падказала чытачка газеты Галіна Малько, за што ёй вялікі дзякуй. Не было б яе званка, я наўрад ці ўбачыла б калі  куточак невыказнай рукатворнай прыгажосці.

Чаму не ўбачыла б? Ды таму, што ён схаваўся за хмызняком і агародамі, а сцяжынку да яго ведаюць толькі ўласнікі апошніх. Гаспадары ж гэтага куточка — людзі сціплыя і ніколі не рэкламавалі створанае сваімі рукамі. Аднак давайце знаёміцца з імі. Марыя Ільінічна і Эдуард Міхайлавіч Авін жывуць па вуліцы Зялёнай у райцэнтры. Абое — пенсіянеры. Іх сямейны стаж — 42 гады. Прычым пажаніліся, амаль не ведаючы адно аднаго. Пазнаёміліся на танцах на станцыі Бяроза-Картузская Брэсцкай вобласці, дзе ён, курсант Калі­нінградскага ваеннага вучылішча, праходзіў стажыроўку. Узяў адрас дзяўчыны і з’ехаў (стажыроўка закончылася). Першае пісьмо Маша атрымала… праз два гады. Справа ў тым, што Эдзік забыўся яе адрас у бацькоў, а яны выпадкова натрапілі на яго праз два гады і пераслалі сыну ва Украіну, дзе ён на той час служыў. “Калі ты не замужам — адкажы”, — пісаў. Адказала. Завязалася перапіска, якая доўжылася два гады. Яны і пра вяселле дамовіліся ў пісьмах. Прыехаў — і злучылі свае лёсы.

Як тут не згадзіцца са сцвярджэннем, што шлюбы заключаюцца на нябёсах. Бо сям’я Авін — узорная. Жывуць у згодзе і любові, выхавалі двух годных сыноў. Абодва, як і бацька (ён выйшаў на пенсію ў званні маёра з пасады намесніка камандзіра ба­таль­ёна сувязі), абралі прафесію ваеннага. Валерый — на кантрактнай службе ў Паставах, малодшы, Алег, — маёр пагранічных войск, служыць у Ашмянах.

У Паставах Авіны з 1992 года. Да гэтага служылі ва Украіне і ў Польшчы. Перавод сюды ўспрынялі з радасцю, бо Пастаўшчына — радзіма Эдуарда Міхайлавіча. Атрымалі кватэру і сталі абжывацца на новым месцы. Прыдбалі і адну сотку агарода. Далей за ёй было сапраўднае балота.

— Вы нават не ўяўляеце, колькі тут працы ўкладзена, — расказвала гаспадыня. — Карчавалі хмызняк, капалі сажалку, распрацоўвалі зямлю, рабілі са старых аўтамабільных пакрышак дрэнаж — інакш бы балота не адступіла. І “адваявалі” ў яго ладны кавалак зямлі.

Я і сапраўды не магла ўявіць, бо вачам адкрывалася зусім іншая — ідэальная — карціна. Усыпаныя пладамі маладзенькія яблыні, грушы, кусты парэчак і агрэсту, каліна, рабіна, дзікі вінаград, што густа абвівае арку над уваходнымі варотцамі, а з культурнага звісаюць багатыя гронкі. У прасторнай цяпліцы наліваюцца сокам агуркі, памідоры, перцы, вырасла добрая бульба. Нягледзячы на неспрыяльнае лета, усё раскашуе.

Гэта адна палова ўчастка, так бы мовіць, сельскагаспадарчая. А другая — творчая. Вось дзе правіць баль фантазія! На фота­здымках, што перад вамі, толькі частачка птушына-звярына-насякомага царства, якое раскінулася на лужку. Каго тут толькі няма! Сямейка страусаў схавалася ад сонца зусім не пад пальмай (яна таксама тут ёсць), а пад вялікім і прыгожым рукатворным парасонам. У парачкі велічных лебедзяў гэтым летам “вывелася” дзіцятка, двое малых з’явіліся ў буслянцы, што ўзвышаецца над прасторам. Ганарліва распусціў раскошны хвост паўлін. Падружыліся коцік з сабачкам, хоць апошні і на ланцужку. Вавёрцы ў коле не ўдалося ўтрымаць у лапках грэцкі арэх і сасновую шышку, і яны ляжаць побач. Пузаты павук завабіў у свае сеткі небарак мух. Здаецца, вось-вось прадоўжаць працоўнае мітусенне мурашы, якія ўжо і яйкі адклалі ў мурашніку, прынясе чарговы ўнёсак пчала, затрапеча яркімі крыламі матылёк… Настолькі ўсё ярка, жыва, праўдзіва.

— У інтэрнэце чэрпаеце ідэі? — пытаюся ў стваральніцы гэтай прыгажосці.

— Не, яны самі прыхо­дзяць у галаву, — гаворыць Марыя Ільінічна. — Зіма доўгая. Часу хапае, чаго толькі ні прыдумаеш. А іншы раз заглядваю ў Чырвоную кнігу, у якую занесены рэдкія віды жывёл. Спадабаецца малюнак — зраблю з яго эскіз, потым прыкладваю пенапласт, выразаю форму і пачынаю яе “апранаць”. У ход ідзе ўсё — пенапласт, пластыкавыя бутэлькі, пацеркі, розныя палачкі, коркі, дрот і гэтак далей. Муж кажа: “Ужо ставіць няма дзе, а ты ўсё робіш і робіш”. Але ж і ён сам — працаўнік і аптыміст. Мне вельмі пашанцавала з мужам.

Што да творчасці, то Марыя Ільінічна (да пенсіі яна працавала швачкай) майструе яшчэ і вельмі прыгожыя падушачкі. І ахвотна раздорвае іх. Шмат у яе новых задумак для свайго прыроднага куточка. І ўсё ж так шкада, што ён знаходзіцца на водшыбе. На маю думку,  яго варта было б паказваць, праводзячы тут экскурсіі. Няхай бы людзі бачылі, што можна зрабіць з падручнага матэрыялу. Была б толькі фантазія, а да яе — працавітасць.

Правіць баль фантазія

Правіць баль фантазія

Правіць баль фантазія

Правіць баль фантазія

Правіць баль фантазія

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31