Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адны з лепшых у дыстанцыі

Адны з лепшых у дыстанцыі

Работнікі 11-га акалодка Варапаеўскай дыстанцыі пуці (а гэта лынтупская зона) абслугоўваюць 29 кіламетраў чыгункі — ад гарадскога пасёлка да населенага пункта Мольдзевічы. Свае абавязкі выконваюць сумленна і прафесійна, маюць адны з лепшых паказчыкаў работы ў дыстанцыі.

У калектыве акалодка 16 чалавек — манцёры пуці, вадзіцель дрызіны і яго памочнік, два брыгадзіры. Работай кіруе дарожны майстар Рычард Уладзі­міравіч Гіруць. Зараз ён у водпуску, але згадзіўся расказаць пра будні, дасягненні, планы пуцейцаў. А пачаў размову з экскурсу ў мінулае. У пасёлку абслугоўванне чыгункі пачалося яшчэ ў даваенны перыяд. З 1978 па 1994 год участак падпарадкоўваўся Швенчаняляйскай дыстанцыі пуці Прыбалтыйскай чыгункі. У гэты час і да 2011 года акалодкам кіраваў Эдуард Мікалаевіч Аліхвер. Сярод іншых ветэранаў-чыгуначнікаў — Ядвіга Андрэеўна Генюш з Лынтуп, Соф’я Нікадзімаўна Козел з вёскі Масленікі. Іх не забываюць, віншуюць са святамі, запрашаюць на ўрачыстасці.

У гісторыі лынтупскай чыгункі шмат і ўзлётаў, і спадаў. Асабліва няпростым аказаўся перыяд 2000-х гадоў, калі разабралі ветку на Вільнюс і дэманціравалі станцыю Гадуцішкі. Але ёсць нагоды і для радасці. Два гады назад на ўчастку распачаты маштабны сярэдні рамонт пуці — устаноўка жалезабетонных шпал замест існуючых драўляных. Работы выконвае ПМС-118 г. Віцебска, фінансуе Беларуская чыгунка. На сённяшні дзень пройдзена 20 кіламетраў з 29. Рамонт будзе завершаны ў наступным годзе. Гэта істотна павялічыць прапускную здольнасць пуцей і адкрые нямала перспектыў.

З навацыямі суседнічае гісторыя. Сярод сродкаў механізацыі тут ёсць не толькі стандартная аўтаматрыса «АС1А», але і рарытэтная дрызіна з’ёмнага тыпу «ТД-5», якая на Беларускай чыгунцы ўжо больш нідзе не выкарыстоўваецца. Яе дакладны “ўзрост” невядомы — ва ўсякім разе не менш за паўстагоддзя. Але дзякуючы пастаяннаму догляду, знаходзіцца ў добрым рабочым стане. Чыгуначнікі гаварылі, што яна для іх незаменная: лёгкая, простая ў кіраванні і абслугоўванні, эканамічная. Гэта дрызіна нават была задзейнічана ў здымках мастацкага фільма, хутка “засвеціцца” яшчэ ў адным.

Вадзіцелем аўтаматрысы працуе адзін з самых вопытных работнікаў участка — Генадзій Віктаравіч Пяткевіч, які прысвяціў лынтупскай чыгунцы 38 гадоў жыцця. Усяго на год меншы стаж у брыгадзіра 1-й брыгады Васіля Мікалаевіча Башава. Летась ён першым у Варапаеўскай дыстанцыі пуці ўзнагароджаны нагрудным знакам “За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы” ІІІ ступені. Сярод лепшых работнікаў таксама А. М. Махроў, Г. К. Койра і іншыя. Ёсць у калектыве і навічкі. Першы год на акалодку працуе Яўгеній Свірбутовіч, другі — Уладзімір Дарашчонак. “Хлопцы маладыя, але працавітыя,” — характарызуе іх кіраўнік.

Абавязкаў у пуцейцаў шмат. Гэта найперш рамонт і выпраўка пуцей, утрыманне ў належным парадку паласы адводу, пераездаў і пераезных насцілаў і іншыя. Што пры іх выкананні самае складанае?

— Умовы надвор’я, — адказаў Р. У. Гіруць. — І ў мароз, і ў спёку мы працуем пад адкрытым небам. Але ў мяне ёсць шмат прычын любіць сваю работу. Падабаецца ставіць мэты і дасягаць іх, вырашаць што­дзённыя задачы, працаваць з людзьмі, дзяліцца з імі тым, што ведаеш, і самому спасцігаць новае. Цяпер пасля замены пуцявой рашоткі ў нас працуе аўстрыйскі аддзелачны комплекс, і цікава пазнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі на чыгунцы. Радуе калектыў — дружны, згуртаваны, прафесійны. Пра гэта сведчаць і лічбы нашага асноўнага паказчыка якасці працы — бальнасці пуці. План выконваем на 147%.

Рычард Уладзіміравіч працуе на чыгунцы з 1992 года. Пачынаў у рангу манцёра пуці. Працавіты, добрасумленны, ён хутка зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. На пасадзе кіраўніка — тры гады. Вынікі яго работы заўважаюць не толькі ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці, але і ў вобласці. Летась Р. У. Гіруць занесены на Дошку гонару Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Сёлета ўзнагароджаны Ганаровай граматай Варапаеўскай дыстанцыі пуці.

Лынтупскія чыгуначнікі ўмеюць і добра працаваць, і цікава адпачываць. У арганізацыі вольнага часу дапамагае прафсаюзны камітэт. Дзякуючы яго падтрымцы, пуцейцы мелі магчымасць наведаць канцэрты «Новых рускіх бабак», Уладзіміра Вінакура, Алены Варабей, іншых зорак ра­сійскай і беларускай эстрады ў раённым Доме культуры. Прафсаюз дапамагае і з аплатай пуцёвак у санаторый. Штогод лынтупчане ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да Дня чыгуначніка. І заўтра ў Варапаеве яны будуць чаканымі гасцямі.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 46

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 43

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 44

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 42

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 55

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 37

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 70

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 68