Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

2З радасцю іду на працу. Сорак шосты год…»

2З радасцю іду на працу. Сорак шосты год…»

Загадчыца магазіна Марыя Іосіфаўна Жук (у цэнтры), злева направа — намеснік загадчыцы Марына Якаўлева, касір Таццяна Шашура, прадаўцы Кацярына Скрыдлеўская і Лідзія Мураўская.

Гэтыя словы я не так даўно пачула ад М. І. Жук, загадчыцы магазіна “Прадукты”, які размешчаны ў мікрараёне шостага гарадка ў райцэнтры і знаходзіц­ца ў падпарадкаванні “Мала­дзечнаваенсэрвісу”, і ўспомніла іх, убачыўшы ў календары дату: “26 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю”. Чым не нагода для сустрэчы з ветэранам галіны?

Марыя Іосіфаўна якраз знаходзілася ў водпуску. Праўда, не на Чорным моры, а ля Чорнага возера, у дзясятках метраў ад якога жыве. Але такі адпачынак яе цалкам задавальняе. А як любяць бываць у бабулі і дзядулі ўнучкі! Злата і Вераніка прыязджаюць з Наваполацка, Саша — з Мінска.

— Вельмі хочацца папесціць нашых дзяўчынак, — прызнаецца жанчына. — А калі гэта зрабіць, як не ў водпуску? Потым — зноў на працу.

У 1969-м годзе мінулага стагоддзя Марына закончыла Полацкі кааператыўны тэхнікум і атрымала дыплом таваразнаўцы. Як адну з лепшых выпускніц яе накіравалі на працу ў найбольш прэстыжную на той час Брэсцкую вобласць, у горад Бяроза. Паехала, але сэрцам ірвалася на родную Пастаўшчыну. На яе шчасце, кіраўніцтва Бярозаўскага райспажыўсаюза не стала ўтрымліваць сілай. Дзяўчына з радасцю вярнулася ў свае Дунілавічы, адтуль — у Паставы. Але ў мясцовым райспажыўсаюзе па спецыяльнасці месца не знайшлося. Не было вакансіі на пасаду тавара­знаўцы і ў ваенгандлі. Прапанавалі пайсці прадаўцом у прадуктовы магазін, праз год перавялі касірам у прамтаварны.

— А не крыўдна было, што, маючы спецыяльную адукацыю, вы дзесяць гадоў адпрацавалі на радавой пасадзе? — спыталася.

— Ніколькі! Я вельмі любіла быць і прадаўцом, і касірам. Мне падабаліся пастаянныя зносіны з пакупнікамі. Неаднаразова прапаноўвалі іншую работу, у прыватнасці ў бухгалтэрыі. Але як я магла здрадзіць гандлю? Нізашто!

Марыя Іосіфаўна памяняла толькі мікрараён. 31 год яе маршрут пралягаў на месца работы ў пяты гарадок і вось ужо 15 — у шосты. Тут яна загадвае магазінам “Прадукты”.

— Галоўнае, што ў нас стабільны калектыў, — гаварыла. — Ва ўсім магу пакласці­ся на найвопытнейшых Галіну Сіраеву, Лідзію Мураўскую, Святлану Чатовіч, маладзейшых Ганну Філатаву, Святлану Мя­дз­ведзеву, нядаўнюю выпускніцу Пастаўскага прафтэхкаледжа Кацярыну Скрыдлеўскую. Ды і ўсе іншыя, а ў калектыве 11 чалавек, — людзі адказныя і надзейныя. Прадаўцы давяраюць адно аднаму, а калі ўзнікае патрэба, заменяць, не палічацца з асабістым часам. Напрыклад, у кастрычніку мінулага года пераводзілі магазін на спецабслугоўванне. За адну ноч зрабілі гэта (абсталяванне было завезена раней). Дадому прыйшлі пад раніцу. Затое пакупнікі прыемна здзівіліся — магазін ні на дзень не зачыняўся, а набыў зусім іншы выгляд.

У “Прадуктах” ніколі не бывае недастач, а тавараабарот з месяца ў месяц расце. Напрыклад, за чэрвень ён склаў 1 млрд 10 млн рублёў пры плане 1 млрд (выконваецца план і ў супастаўных цэнах). Пакупнікоў прывабліваюць асартымент, цэнавая палітыка, культура абслугоўвання. Дарэчы, тут ёсць і самыя неабходныя прамтавары, каб людзям не трэба было ехаць за рознай драбязой у цэнтр горада. А галоўны каардынатар усяго гэтага, вядома ж, загадчыца. Забеспячэнне таварам, захаванне матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей, парадак, санітарны стан і многае іншае — яе клопат.

Знаёмыя дзівяцца з Марыі Іосіфаўны: колькі можна працаваць? Угаворваюць “выйсці ў адстаўку” сын і дачка, радня. Лейтматыў ва ўсіх адзін: пажыві для сябе.

— А я для сябе і жыву! — цвердзіць жанчына. — Праца трымае мяне ў тонусе, не дазваляе расслабляцца. Пакуль ёсць сілы, здароўе і жаданне, пакуль усё атрымліваецца — буду працаваць. Адчую, што здаю пазіцыі — звольнюся адразу ж.

На сённяшні дзень пазіцыі выдатныя — пастаўскія “Прадукты” нязменна на першым месцы і самы прыбытковы магазін у сетцы “Маладзечнаваенсэрвісу”. Так трымаць і надалей!

Фаіна КАСАТКІНА,

Іна СНЯЖКОВА (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 44

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 41

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72