Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

8 ліпеня ў Пастаўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь адбылося наваселле. Адкрыццё шматфункцыянальнага комплексу з’явілася значнай падзеяй у жыцці горада, дзяржаўнай сістэмы аховы. Ва ўрачыстай цырымоніі  прынялі ўдзел міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі І.  А.  Шуневіч,  начальнік Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі С. М. Хаменка, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі М. М. Тылец, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, кіраўнікі сілавых і праваахоўных органаў раёна, грамадскіх арганізацый, духавенства.

Урачыстае адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка пачалося з уручэння міністру каравая, узняцця флага і выканання Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Звяртаючыся да асабовага складу аддзялення і гасцей, генерал-лейтэнант І. А. Шуневіч сказаў:

— Сорак восем гадоў назад, 1 ліпеня 1967 года, Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы адкрыла першую старонку кнігі свайго будучага прафесійнага шляху. Пройдзе не так шмат часу — і калектыў падраздзялення  сустрэне паўвекавы юбілей ужо ў новым, сучасным будынку. У сувязі з гэтым асабліва варта падкрэсліць, што гісторыя службы —  перш за ўсё гісторыя людзей, чые паўсядзённая самааддача, мэтанакіраванасць і адданасць справе сталі галоўнымі складнікамі поспеху Дэпартамента аховы.

Гэта структурнае падраздзяленне МУС  вызначаецца высокім узроўнем аператыўнасці, мабільнасці і тэхнічнай аснашчанасці. Падраздзяленні Дэпартамента робяць усё для таго, каб кожны грамадзянін нашай краіны адчуваў сябе абароненым у любы час дня і ночы.

Ад імя кіраўніцтва і апарата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь А. І. Шуневіч павіншаваў асабовы склад аддзялення і ўсіх прысутных з наваселлем, пажадаў здароўя, дабрабыту, поспехаў і ўдачы ва ўсіх справах і пад гукі аркестра і апладысменты прысутных уручыў нагрудныя знакі міністэрства “Выдатнік міліцыі” прапаршчыкам — міліцыянеру-вадзіцелю А. У. Бакуно­вічу і міліцыянеру У. Э. Трашчынскаму.

Затым удзельнікаў урачыстай цырымоніі вітаў начальнік Дэпартамента аховы МУС  генерал-маёр міліцыі С. М. Хаменка. Ён падкрэсліў, што ў новым адміністрацыйным будынку ахоўнікі будуць працаваць у годных, сучасных умовах. Тут з’явіцца магчымасць аптымальна арганізаваць службу, забяспечыць камфорт для асабовага складу.  Усё гэта будзе садзей­нічаць росту прафесійнага майстэрства, яшчэ вышэйшай аператыўнасці, надзейнасці ў прадастаўленні паслуг насельніцтву і суб’ектам гаспадарання, ахове маёмасці і каштоўнасцей, аб’ектаў рознага прызначэння.

С. М. Хаменка  павіншаваў з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання “маёр міліцыі” кіраўніка раённага аддзялення Дэпартамена аховы капітана Д. А. Місюка. Нагруднымі знакамі Дэпартамента аховы МУС “За адзнаку”  ўзнагароджаны старшыня райвыканкама В. С. Гутараў  і начальнік  аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўнік міліцыі А. М. Гарус. Падзякі аб’яўлены ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і органаў унутраных спраў МУС маёру міліцыі ў адстаўцы В. І. Ашчэпкаву,  міліцыянеру-кінолагу прапаршчыку С. М. Хамянку, вартаўніку У. І. Губару.  Прапаршчык А. П. Буяльскі і дзяжурны пульта кіравання В. М. Розынка ўдастоены юбілейных медалёў “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”.

У сваім выступленні кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Сяргеевіч Гутараў падзякаваў кіраўніцтву міністэрства і абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, будаўнікам, якія ўзвялі комплекс за рэкордна кароткі тэрмін — 10 месяцаў, і пажадаў асабоваму складу аддзялення плённай працы, з гонарам  несці званне супрацоўніка аховы. Лепшым з іх былі ўручаны ўзнагароды райвыканкама, а калектыву ў цэлым — падарунак.

Пастаўскім супрацоўнікам аховы наваселле запомніцца не толькі прысутнасцю высокіх гасцей, шматлікімі адзнакамі cлужбы і працы. У гэты дзень парк спецыяльных аўтамашын папоўніла “Ніва-Шэўрале”. Ключы ад новага службовага аўтамабіля былі ўручаны начальніку аддзялення Д. А. Місюку.

На цырымоніі выступілі ветэран вайны, былы начальнік аддзялення В. І. Ашчэпкаў, а таксама настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма пратаіерэй Валерый Пашкевіч, ксёндз-дэкан, пробашч пастаўскага касцёла Анджэй Возьняк. Яны перадалі супрацоўнікам аддзялення абраз Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, якога аднолькава шануюць вернікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій.

Урачыстым атрымаўся момант уручэння сімвалічнага ключа. Гэту  місію выканаў заснавальнік таварыства з абмежаванай адказнасцю “Радугастрой” Андрэй Леанідавіч Тузкоў. Таварыства з’яўлялася генеральным падрадчыкам і ў сціслыя тэрміны, з высокай якасцю здало ў эксплуатацыю адміністрацыйны будынак, гаражы, вальеры, кіналагічныя палосы, добраўпарадкаваную тэрыторыю.

Права адкрыць новае памяшканне і перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена міністру ўнутраных спраў генерал-лейтэнанту міліцыі І. А. Шуневічу і кіраўніку калектыву будаўнікоў А. Л. Тузкову.

— Шчыра рады і па-добраму зайздрошчу супрацоўнікам, якія будуць працаваць у новым сучасным будынку, — сказаў міністр журналістам. — Адметна, што мы маем магчымасць будаваць, ствараць. Гэта новабудоўля бу­дзе служыць не толькі міліцыянерам, але і ўсім жыхарам Пастаў. Упэўнены, што паслугі, якія аказвае Дэпартамент аховы, будуць яшчэ больш якаснымі.

Падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця іграў духавы аркестр,  музычныя падарункі гасцям і гаспадарам прыпаднеслі салістка Валерыя Пронька, удзельнікі харэаграфічнага калектыву “Непаседы” раённага цэнтра дзяцей і моладзі і саліст народнага вакальнага аркестра “Вікторыя”  Першамайскага аддзела (г. Віцебск)  Дэпартамента аховы Дзмітрый Латковіч.

Завяршылася мерапрыемства асвячэннем памяшкання і аглядавай экскурсіяй.


Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Наваселле ў аддзяленні Дэпартамента аховы (+фота)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 27

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 33

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 37

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 50

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 41

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 33

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 68