Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Раней, чым летась

Раней, чым летась

Па аб’ёме нарыхтаваных кармоў з першага ўкосу траў, а гэта 18725 тон сенажу і 304 тоны сена, ААТ “Хацілы-агра” выйшла на першае месца ў раёне. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае ўжо 15,7 цэнтнера кармавых адзінак. Такога ўзроўню  механізаваны корманарыхтоўчы атрад дасягнуў за месяц ударнай работы.

— На “Ягуары” працую даўно, але цяжка прыгадаць лета, каб  так хутка і амаль без паломак тэхнікі ўбралі травы, —  расказваў механізатар Андрэй Курто. — Вядома,  дапамагло надвор’е. А яшчэ тое, што ў полі не было затрымак з касьбой, варушэннем,  зграбаннем і адвозкай масы, хапала паліва.

Пра тое, што “зялёнае жніво” сёлета прайшло арганізавана, без прастояў, гаварылі таксама Мікалай Чашун, Анатолій Мезін, Андрэй Калінскі, Міхаіл Ярашэвіч і іншыя. З імі сустрэўся за дзень да таго, як механізатары пакінулі апошнюю сенажаць. Працавалі яны з такім жа напружаннем, як і напярэдадні, ніхто не наракаў на стомленасць. Адчувалася, што ўсе задаволены зробленым.

На працягу некалькіх гадоў у гаспадарцы склаліся свае стратэгія і тактыка забеспячэння грамадскага статка кармамі. А іх для 4900 галоў буйной рагатай жывёлы патрабуецца шмат, тым больш што на робатызаваным малочным комплексе каровы ўтрымліваюцца ў памяшканні круглы год.

З улікам стварэння трывалай кармавой базы пастаянна ўдасканальваецца структура кармавых угоддзяў, набыта неабходная  тэхніка. Практычна з першага дня на КЗР-10 з КПР-9 на касьбе траў працаваў Віктар Нікалаеў. Дзякуючы высокапрадукцыйнай ка­сілцы і старанню ён склаў травы ў  пракосы  на 660 гектарах. Высокай выпрацоўкі на трактарах “МТЗ-82” з касілкамі “Дыска” дабіліся Мікалай Чашун і Уладзімір Дзясятнік. Толь­кі другі год працуе ў гаспадарцы малады механізатар Зянон Жэйма, але паспеў выдатна зарэкамендаваць сябе. Таму на перыяд корманарыхтоўкі за юнаком замацавалі МТЗ-82 і граблі замежнай вытворчасці “SW-700”. Хлопец апраўдаў давер  кіраўніцтва, згроб зялёную масу больш чым на 850 гектарах. На астатняй плошчы, а гэта 644 гектары, работу выканаў Раман Лышко.

У тым, што сёлета кормаўборачны канвеер дзейнічаў асабліва зладжана, вялікая заслуга механізатараў Андрэя Курто, Андрэя Калінскага і Анатолія Мезіна, якія працуюць на камбайнах “Ягуар” і “КВК-800”. За дзень яны нарыхтоўвалі ў сярэднім па 700—800 тон сенажу, даходзіла выпрацоўка і да 1000 тон. Сярод фактараў, якія садзейнічалі дружнай рабоце, механізатары называлі бесперабойную адвозку масы ад камбайнаў. Тут было задзейнічана па 10—13 трактароў “МТЗ-1221”, “МТЗ-3022” з прычэпамі “ПС-45” і “ПІМ-40”. Міхаіл Ярашэвіч і Віктар Дзясятнік перавезлі  па 2000 тон зялёнай масы кожны. Па 1400—1800 тон на рахунку Сяргея Кірылкіна, Івана Кірплюка, Івана Чашуна, Валерыя Сітара, Мечыслава Яморскага, Славаміра Татарэнкі, Уладзіміра Гайдукевіча, Мікалая Пабя­дзінскага.

Некаторыя механізатары ў залежнасці ад абставін аднолькава паспяхова выконвалі як адну, так і другую работу. Напрыклад, за Міхаілам Субачам і Андрэем Валком замацаваны сучасныя высокапрадукцыйныя прэс-падборшчыкі-абмотчыкі. Яны нарыхтавалі адпаведна 850 і 730 тон высакаякаснага корму, а таксама перавезлі з поля больш чым па тысячы тон сянажнай масы кожны.

— Многія з тых, хто сёння працуе на корманарыхтоўцы, хутка перасядуць на збожжаўборачныя камбайны, — адзначыў Міхаіл Субач. — А я і яшчэ некалькі чалавек, як і ў папярэднія гады, будзем убіраць другі ўкос траў. У асноўным яны пойдуць на сянаж ва ўпакоўцы. Так што клопатаў і на кармавым полі яшчэ хопіць.

У дзень наведвання гаспадаркі давялося назіраць, як з невялікім інтэрвалам адзін за адным у Целякі рухаліся трактары з прычэпамі, гружанымі масай. Тут на сянажнай траншэі гаспадарылі Андрэй Цапелік і Андрэй Малец  (ноччу іх падмяняў Аляксандр Нікалаеў).  Зладжаныя дзеянні механізатараў, занятых на корманарыхтоўцы, садзейнічалі таму, што траншэі (а іх 17) у залежнасці ад ёмістасці запаўняліся ў сярэднім за адзін-тры дні. А гэта на­дзейная гарантыя таго, што сянаж будзе якасным.

— Механізатары папрацавалі выдатна, — расказваў галоўны аграном гаспадаркі Іван Машлякевіч. — Нядрэнна ўрадзілі травы, якія вясной падкармілі калійнымі і азотнымі ўгнаеннямі. Запасы фуражу разлічваем папоўніць за кошт другога ўкосу, а таксама кукурузы, якую вырошчваем на 550 гектарах.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 30

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 40

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 39

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 70