Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўчане адзначылі галоўнае свята краіны (+фота)

Пастаўчане адзначылі галоўнае свята краіны (+фота)

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь займае асаблівае месца ў гісторыі краіны і лёсе беларускага народа. Гэта свята не толькі аб’ядноўвае жыхароў, але і напамінае, што ўсе мы — дзеці адной Айчыны.

У Паставах 3 ліпеня ў гарадскім скверы адбыўся мітынг-рэквіем “У імя жывых”. Ля  абноўленага вясной помніка на магіле воінаў, якія загінулі пры вызваленні Пастаўшчыны, сабраліся кіраўніцтва раёна, ваеннаслужачыя Пастаўскага гарнізона, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь і школьнікі горада. Пачэснае месца — ветэранам вайны, тылу і былым вязням, якія зведалі ўсе жахі фашысцкай няволі. Сярод іх былі Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч, Аляксандр Аляксандравіч Антух, Віктар Іванавіч Ашчэпкаў, Пётр Антонавіч Лісовіч, Барыс Дзмітрыевіч Сямашка, Іларыён Савельевіч Русалоўскі, Мая Львоўна Маркава, Схалясціка Віктараўна Будзько і іншыя.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў адзначыў, што за незалежнасць Беларусі змагаліся многія пакаленні. Асабліва суровыя выпрабаванні выпалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой звыш мільёна чалавек вялі барацьбу  з ворагам на франтах,  акупіраванай захопнікамі  тэрыторыі. Сярод усіх рэспублік былога СССР Беларусь панесла самыя адчувальныя страты. Было разбурана амаль 80% гарадоў і раённых цэнтраў, загінуў кожны трэці беларус. На Пастаўшчыне людскія страты склалі больш за 8000 чалавек.

Для кожнага нашага жыхара, адзначыў далей кіраўнік раённай вертыкалі, самай памятнай і незабыўнай падзеяй з’яўляецца 5 ліпеня 1944 года — дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За гэта па сённяшні дзень людзі ўдзячны воінам 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзібровы, партызанам, падпольшчыкам, а таксама працаўнікам тылу, ветэранам мірнай працы, якія ачысцілі нашу зямлю ад фашысцкіх захопнікаў, а потым аднаўлялі разбураную гаспадарку.

Галоўным фундаментам бяспекі і незалежнасці Беларусі з’яўляюцца адзінства і згода ў грамадстве, мір і парадак унутры краіны, устойлівае развіццё эканомікі. Аднак, падкрэсліў В. С. Гутараў, сусветны і рэгіянальны эканамічныя крызісы аказалі свой уплыў на развіццё народнагаспадарчага комплексу краіны і нашага раёна. У той жа час, нягледзячы на складанае фінансава-эканамічнае становішча, развіваюцца прамысловасць, аграрны сектар, вядзецца будаўніцтва жылля, вытворчых аб’ектаў. Працягваецца мадэрнізацыя такіх прадпрыемстваў, як малочны завод, ільнозавод, “Паставымэбля”, “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, што ў сваю чаргу дазваляе забяспечваць бесперабойную работу ўстаноў бюджэтнай сферы.

Працаўнікі сельскай гаспадаркі забяспечваюць рост вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, ствараюць кармавую базу на стойлавы перыяд.

У цэлым па раёне ўжо нарыхтавана больш за 10 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, а ў ААТ “Хацілы-агра” і “Кураполле-агра” — адпаведна 16 і 18 цэнтнераў. Развіваюцца прадпрымальніцтва, жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўнічы сектар. Пастаянна вядуцца работы па добра­ўпарадкаванні і азеляненні горада, абуладкаванні месцаў адпачынку насельніцтва. Пераадольваючы цяжкасці, якія ёсць, мы зможам зберагчы і прымножыць усё тое, што было зроблена папярэднімі пакаленнямі, выйсці на новы ўзровень сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця. Мы ганарымся тым, што мір, спакой і парадак з’яўляюцца галоўнымі набыткамі нашай краіны. Гэта той фундамент, на якім заснаваны эканоміка, матэрыяльны дабрабыт, шчаслівае жыццё нас і нашых дзяцей.

В. С. Гутараў павіншаваў пастаўчан са святам, пажадаў усім шчасця, здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой.

На мітынгу выступілі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” В. А. Лушчык, намеснік начальніка шпіталя — начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння вайсковай часці 1236 падпалкоўнік Ю. Ч. Дунец.

Піянеры ўручылі ветэранам вайны кветкі, а іх старэйшыя сябры — юнакі і дзяўчаты ў ваеннай форме — вершаванымі радкамі нагадалі на мітынгу пра гады ваеннага ліхалецця, суровай маладосці, пра памяць, якая жыве ў сэрцах удзячных нашчадкаў. Кранальным атрымаўся маналог маці, звернуты да адзінага сына, які пайшоў на вайну і не вярнуўся. Ля помніка адбылося шэсце моладзі з запаленымі лампадкамі. Агеньчыкі яшчэ доўга гарэлі ў гарадскім скверы, на алеі памяці Герояў Савецкага Саюза.

У знак вялікай павагі да ўсіх, хто аддаў сваё жыццё ў імя Перамогі, за незалежнасць Беларусі, старшыня раённага выканаўчага ка­мітэта В. С. Гутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў усклалі да помніка вянок. Вянкі і кветкі былі ўскла­дзены таксама ад раённай ветэранскай, маладзёжнай і іншых грамадскіх арганізацый, воінаў Пастаўскага гарнізона, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада. Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых, у іх гонар прагучаў салют.

Пасля мітынгу пачалося святочнае шэсце ў гарадскі парк. На пэўны час вуліца Савецкая ператварылася ў шматсоценны людскі паток, які ўзначальвалі дзяўчаты з выявай герба Пастаў на блакітным палотнішчы і ансамбль барабаншчыц дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. На чале калоны ішлі кіраўнікі раёна, ваеннаслужачыя гарнізона, прадстаўнікі аві­яцыйнага атрада Мініс­тэрства па надзвычайных сітуацыях, былыя воіны-“афганцы”. Вялікай атрымалася калона прадстаў­нікоў працоўных калектываў і моладзі горада. Усіх удзельнікаў шэсця сардэчна віталі ў гарадскім парку, дзе ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь былі прадоўжаны.

Права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было аказана першаму сакратару райкама ГА “БРСМ” Іне Каралёвай, прарабу прадпрыемства меліярацыйных сістэм Дзянісу Афанасьеву і міліцыянеру групы затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Валерыю Жуку.

Урачыстасці пачаліся з цырымоніі ўзнагароджвання. Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў уручыў дырэктару ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства “АльфаОПТ” Ганне Жук і загадчыцы Ярэўскага сельскага клуба Алёне Ліпік ордэны Маці, якімі яны ўзнагаро­джаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 года за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.

Кіраўнік народнага хору ветэранаў вайны і працы раённага Дома культуры Павел Рагіня атрымаў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта, якой калектыў узнагароджаны за захаванне і развіццё харавога мастацтва, актыўную работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Народны хор стаў адным з першых, хто ў летнім амфітэатры распачаў святочны канцэрт “Ганаруся табой, зямля мая!”, прысвечаны Дню Незалежнасці.

Мы жывём на прыгожай зямлі, зямлі блакітных азёр і беластволых бяроз, зямлі, якая ніколі не скаралася ворагам, заўсёды заставалася адкрытай і гасціннай. Светлымі, жыццярадаснымі, напоўненымі любоўю да роднага краю атрымаліся выступленні юных выканаўцаў — вакальных груп цэнтра культуры і народнай творчасці раёна, лаўрэата фестывалю “Пастаўская зорачка” Паліны Квяткоўскай, навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Дар’і Шэлег, Яны Татарчук і дыпламанта трэцяй ступені Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” Аляксандра Іжмайловіча.

У канцэртнай праграме прагучала шмат розных песень у выкананні народных калектываў “Маладзіца”, “25 плюс-мінус”, пераможцаў раённага і абласнога тураў прафсаюзнага Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” Яўгеніі Бяляўцавай і Сяргея Казуры, неаднаразовых пераможцаў раённых і абласных вакальных конкурсаў Ірыны Гетнікавай і Марыі Сеганкевіч, Аляксандра Апанасевіча, Юрыя Ракоўскага і Андрэя Гутара, салісткі Ліліі Ракоўскай.

— Мы жывём у свабоднай краіне, якую паважаюць суседзі і якой мы, беларусы, ганарымся. У нас добры, мудры, дружны народ, які любіць і ўмее працаваць. Нам ёсць чым ганарыцца: роднай зямлёй, слаўнай гісторыяй, адзінствам нацыі, духоўнымі каштоўнасцямі. І тым, што мы — беларусы!

На такім прызнанні вядучых прагучала заключная песня ў выкананні Вольгі Тоўсцік, Івара Гінько і ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта.

Вечарам святкаванне прадоўжылася на плошчы імя Леніна. Тут прайшлі акцыі: маладзёжная “Мая Радзіма — Беларусь” і рэспубліканская “Спяём гімн разам”. Завяршыўся Дзень Незалежнасці маладзёжнай дыскатэкай.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Где в Молодечно и Вилейке можно получить 2-летнюю гарантию на амортизаторы KYB

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Выбирая амортизаторы для автомобиля, учитывайте не толькоих стоимость, но и 25

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 57

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 54

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 54

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 52

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 62

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 85