Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

У зале Лынтупскага Дома культуры гучаць запальныя рытмы бугі-вугі і рок-н-рола, на сцэну па чарзе выходзяць «Бітлз», Сафія Ратару, Ала Пугачова… Не, гэта не выдумка, а рэаліі рэтра-вечарынкі, якая адбылася ў гарадскім пасёлку ў чэрвені. Безумоўна, артысты былі падстаўнымі. Іх па-майстэрску спарадыравалі работнікі мясцовых аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. І падарылі безліч эмоцый прысутным.

А іх у той дзень сабралася каля 120 чалавек. Запрашэнні атрымалі прадстаўнікі раённай і мясцовай выканаўчай улады, райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, работнікі ТЦСАН і яго аддзяленняў, ветэраны працы, апякунскія сем’і, пенсіянеры, якіх абслугоўвае мясцовая сацыяльная служба, спонсар Іосіф Федаровіч, заўжды маладыя душой актывісты філіяла «Лынтупы», іншыя жыхары.

На ўваходзе гасцей сустракалі і частавалі хатнімі прысмакамі дзве «савецкія» прадаўшчыцы Марына Ракуцкая і Ірына Шляга, у адпаведнай уніформе, з рарытэтнымі лічыльнікамі і механічнымі вагамі. Побач у фае размясцілася выстава фатаграфій «Как молоды мы были». Цяжка было не спыніцца і не ўгледзецца ў чорна-белыя здымкі, прасякнутыя атмасферай былых дзесяцігоддзяў.

Панавала яна і ў зале. Над сцэнай віселі грампласцінкі, побач з ёй арганізатары размясцілі патэфон і радыёлу, на накрытых сталах — гранёныя шклянкі, талеркі з хатнім салам і кацялкі з варанай бульбай. На сценах красаваліся выявы куміраў таго часу — Тота Кутунья,  «Весёлых ребят», Юрыя Антонава… Упрыгожылі залу і пяшчотныя букеты ландышаў і бэзу.

— Эпоха рэтра дарагая амаль кожнаму з прысутных, — пачала свята галоўны яго арганізатар, загадчыца філіяла «Лынтупы» Алена Аляксандраўна Валасевіч. — Савецкія часы не былі простымі, але ў іх — нашы маладосць, энергія, спадзяванні. Давайце сёння ўспомнім калі не ўсё, то вельмі многае: створанае, спетае, сыгранае, перажытае, прачулае…

І ўспомнілі. Свята атрымалася творчае, незабыўнае і мела шмат сюрпрызаў. Адзін з іх — паказ мод, характэрных для кожнага дзесяцігоддзя ХХ стагоддзя. Тут былі футры і какетлівыя капялюшыкі 30-ых гадоў, сціплыя і простыя ўборы пасляваенных часоў, яркія колеры і прынты 60-ых, характэрныя для наступных дзесяцігоддзяў стылі хіпі і дыска, разняволеныя 90-ыя з папулярнымі тады міні-спадніцамі і падранымі джынсамі. Мадэлямі ў першую чаргу выступілі работнікі ТЦСАН, хаця актыўна падключыліся і госці, якіх зага­дзя папрасілі адзецца адпаведным чынам.

У правядзенні свята дапамаглі і супрацоўнікі школы — яны выйшлі на сцэну ў ваеннай форме і паказалі сцэнку на тэму Вялікай Айчыннай вайны. А якое мінулае без піянераў? Даўнія выпускнікі Лынтупскай СШ з чырвонымі гальштукамі на шыі і барабанам у руках выстраіліся ў зале па камандзе былой піянерважатай Лынтупскай школы, педагога з вялікім стажам Міраславы Іванаўны Нячаевай.

Шмат настальгіі ў гледачоў выклікалі рэтра-хіты «Ландыши», «Люди встречаются», «Оренбургский пуховый платок», «Малиновка» і многія іншыя, якія прагучалі са сцэны. Іх выканалі Андрэй Гутар, Ірына Януш, Станіслаў Бубнель, Вячаслаў Мураўёў, Алена Валасевіч, вакальны гурт «Актыўнае пакаленне», а таксама работнікі аддзяленняў Пастаўскага ТЦСАН.

У непрывычным амплуа паўсталі перад гледачамі запрошаныя на свята прадстаўнікі раённай улады. Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў выканаў шчымлівую песню на тэму Афганістана, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто — неўміручую «Вологду». Шэраг песень падарыла і дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Д. І. Пякарская.

А колькі было танцаў! І вальс, і летка-енка, і зусім незнаёмая маладому пакаленню падыспань. Як яго танцаваць, паказалі Алена і Анатолій Мудрыя з вёскі Рагонішкі. Павольныя, прыгожыя рухі пары, якая разам ужо 46 гадоў, атрымалі ад гледачоў асабліва шмат апладысментаў.

— У тым, што свята атрымалася такім запамінальным, заслуга ўсіх удзельнікаў, — падвяла вынікі Алена Валасевіч. — Прыемна, што лынтупчане  аказаліся лёгкія на пад’ём і ўключыліся ў падрыхтоўку: перашывалі касцюмы, гатавалі пачастункі. На жаль, мы не маглі запрасіць на свята большую колькасць гасцей, бо зала іх не ўмясціла б. Але ў нас у планах яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў, дзе лынтупчане змогуць сябе праявіць. Летам думаем выехаць з экскурсіяй у касцёл у Гервятах, пахадзіць са скандынаўскімі палкамі па ландшафтным заказніку «Блакітныя азёры», восенню — правесці конкурс сярод пенсіянераў «Міс Сярэбраны ўзрост». Вельмі радуе тое, што нашаму філіялу «Лынтупы» перададзены ў карыстанне будынак на цэнтральнай плошчы. Там ужо вядзецца рамонт. Думаю, мерапрыемствы да Дня пажылых людзей мы будзем праводзіць ужо там.

…Адзенне і абутак могуць выйсці з моды, танцы і песні — забыцца. Але сустрэчы ў кампаніі добрых сяброў у пашане будуць заўсёды. Для людзей паважанага ўзросту яны — натхненне, а часам і выратаванне ад адзіноты і маркотных думак. Лынтупчане шчыра радуюцца, што культурны адпачынак у пасёлку набірае новыя абароты, што такую патрэбную справу робяць захопленыя агульнай ідэяй, нераўнадушныя да сваёй Радзімы людзі.


Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Шчырыя сустрэчы заўсёды «ў модзе» (+фота)

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 23

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 28

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 31

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 37

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 36

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 63

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 58