Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць. Пастаўскія кааператары 4 ліпеня адзначалі прафесійнае свята

Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць. Пастаўскія кааператары 4 ліпеня адзначалі прафесійнае свята

У асартыменце кандытарскага цэха больш за 100 відаў кандытарскіх і здобнабулачных вырабаў. Нягледзячы на тое, што ў калектыве ўсяго 12 чалавек, за дзве змены яны вырабляюць каля дзвюх тон прадукцыі. Вялікая заслуга ў гэтым майстра цэха Таццяны Мазырка (на здымку ў цэнтры), кандытараў Зоі Лабуць, Таццяны Вайцяховіч, Юліі Каралёнак, Галіны Каралёнак і іншых.

На належным узроўні

Нядаўна Паставы прымалі сотні ўдзельнікаў і гасцей Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. На працягу двух дзён іх абслугоўвалі работнікі прадпрыемстваў грамадскага харчавання горада: рэстарана “Світанак”, кафэ “Паазер’е”,  “Папараць-кветка”, “Церамок”, бара “Лагуна”. У гэтай справе мы маем вялікі вопыт, таму ўсе засталіся задаволеныя харчаваннем, гасцінным прыёмам. Па-іншаму і не магло быць, бо прыгатаваннем страў і абслугоўваннем займаліся людзі, прафесійныя навыкі якіх атрымалі  высокае прызнанне. Напрыклад, у нашым рэстаране працуюць два майстры-повары — Ірына Сцяпанава і Наталля Шухлева. Наталля ў мінулым годзе стала пераможцай абласнога конкурсу “Лепшы па прафесіі” і заняла другое месца ў рэспубліцы. Сярод афіцыянтак сістэмы спажывецкай кааперацыі Прыдзвінскага краю званне лепшай атрымала таксама наша Таццяна Дулінец. У свой час былі перамогі і ў іншых работнікаў рэстарана.

Рэстаран даўно стаў месцам правядзення вяселляў, юбілейных дат, сустрэч аднакласнікаў і саслужыўцаў. Кожную пятніцу ў зале гучыць жывая музыка. Па жаданні кліентаў арганізуюцца забаўляльныя мерапрыемствы. Прывабліваюць кухня, прыгатаваныя майстрамі-поварамі стравы.

З мінулага года ў рэстаране дзейнічае камп’ютарная сістэма разлікаў. З нецярпеннем чакаем таго часу, калі будзе наладжана віртуальнае абслугоў­ванне кліентаў. З дапамогай камп’ютара, зайшоўшы ў інтэрнэт, чалавек зможа зрабіць заказ, правесці аплату, убачыць  стравы, інтэр’ер рэстарана, пагутарыць па скайпе з поварам.

М. БУРАК, буфетчыца рэстарана “Світанак”.

Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць. Пастаўскія кааператары 4 ліпеня адзначалі прафесійнае свята

У забойным цэху, дзе майстрам Сяргей Храпавіцкі, перапрацавана 857 тон мясапрадуктаў. Гэта больш, чым планавалася.

І на экспарт

Справядліва заўважана, што колаабарот актываў Белкаапсаюза пачынаецца ў нарыхтоўчай галіне з закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і дзікарослай сыравіны, якія потым рэалізуюцца або накіроў­ваюцца на ўласныя перапрацоўчыя прадпрыемствы і ў выглядзе розных вырабаў трапляюць на айчынны рынак і за мяжу. Менавіта такая структура створана ў філіяле “Каапнарыхтпрамгандаль райспажыўтаварыства”. Наш калектыў займаецца нарыхтоўчай, прамысловай і гандлёвай дзейнасцю. Для гэтага створана адпаведная матэрыяльна-тэхнічная база, ёсць падрыхтаваныя кадры.

Для таго, каб былі задзейнічаны сховішчы, квасільна-засолачны і мясны цэхі, забойная пляцоўка, а ў продажы меўся шырокі асартымент агародніны, фруктаў, мяса, мясных і іншых вырабаў, даводзіцца прымаць усе захады для таго, каб нарошчваць аб’ёмы нарыхтовак сельгас­прадукцыі ва ўсіх вытворцаў і ў першую чаргу ў насельніцтва.

Не сакрэт, што ў апошнія гады падсобныя гаспадаркі вяскоўцаў некалькі пабяднелі. Але эканамічная сітуацыя складваецца так, што людзям, іншым суб’ектам гаспадарання  становіцца выгадна вырошчваць і прадаваць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі. Наш нарыхтоўчы абарот летась склаў амаль 28 мільярдаў рублёў. Удзельная вага закупак ад насельніцтва ў ім складае 46%. Сёлета назіраецца тэндэнцыя да іх росту. Калі гаварыць пра  аб’ёмныя паказчыкі, то ў здатчыкаў было закуплена 482 тоны бульбы, 67 тон  мяса, 342 — агуркоў, 830 — агародніны, 427 — фруктаў. Вядзём актыўную работу па выяўленні дадатковых рэсурсаў атрымання сельгаспрадукцыі найперш у нашым раёне. Гэтым займаюцца практычна ўсе гандлёвыя прадпрыемствы сумесна з сельскімі Саветамі і старэйшынамі вёсак.

Адным з важнейшых кірункаў спажывецкай кааперацыі з’яўляецца знешнеэканамічная дзейнасць. У ёй калектыву “Каапнарыхтпрамгандлю” належыць вядучая роля. На экспарт мы адгружаем мяса ялавічыны, бульбу, салёныя агуркі, грыбы, ягады, шэраг іншай прадукцыі. Летась  райспажыўтаварыства рэалізавала яе за мяжу на суму 822,1 тысячы долараў ЗША. Па знешнегандлёвым абароце таварыства займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, а наш экспарт складае 22,6% ад усяго экспартнага абароту аблспажыўсаюза.

Для таго, каб філіял дзейнічаў, меў уласныя фінансавыя сродкі, кіраўніцтва і спецыялісты імкнуцца арганізаваць эфектыўную работу ўсіх вытворчых пазраздзяленняў. Ёсць пэўныя цяжкасці, але мы імкнёмся іх пераадольваць.

А. ЗАРЭЦКАЯ, вядучы таваразнаўца філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль”.

Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць. Пастаўскія кааператары 4 ліпеня адзначалі прафесійнае свята

Эканаміст Ірына Леўкавец і начальнік планава-эканамічнага сектара Алена Раманенкава.

Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць. Пастаўскія кааператары 4 ліпеня адзначалі прафесійнае свята

Таваразнаўца Марыя Ціхаступ.

Каб работа была рэнтабельнай

Універсам “Родны кут” па вуліцы Савецкай з’яўляецца самым маладым гандлёвым прадпрыемствам у Паставах. Нягледзячы на гэта, магазін прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва, а яго загадчыцы Марыне Давідзюк напярэдадні прафесійнага свята прысвоена ганаровае званне “Лепшы прадавец”. Вось што яна расказала:

— Мой стаж работы ў гандлі складае паўтара дзясятка гадоў. Загадчыцай “Роднага кута” працую з дня яго адкрыцця — са студзеня 2014-га. Новы ўніверсам у райцэнтры з’яўляецца яскравым пацвярджэннем таго, што ў сістэме нашага спажывецкага таварыства працягваецца работа па наданні гандлю самых сучасных рыс. Вось і тут прымяняюцца  найноўшыя метады абслугоўвання,  дзейнічаюць ўсе прынцыпы мерчэндайзінгу. Новаўвядзенні станоўча ўплываюць на гандаль, падабаюцца пакупнікам і работнікам прылаўка.

А ўсё пачыналася з самой будоўлі, якую вялі карпатліва, з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і тэхналогій, прадугледзелі, каб зручна было пакупнікам, утульна — прадаўцам, хапала месца таварам на складзе і ў гандлёвай зале, плошча якіх складае амаль 1000  квадратных метраў. Уні­версам і сваім знешнім выглядам адпавядае патрабаванням, што прад’яўляюцца да сучасных гандлёвых прадпрыемстваў.

Працуем мы — а ў магазіне 20 прадаўцоў — па метадзе самааб­слугоўвання. Ва ўніверсаме новае халадзільнае і гандлёвае абсталяванне. Для больш хуткага і якаснага аб­слугоўвання пакупнікоў устаноўлена 5 разліковых кас. У продажы шырокі выбар малочнай, рыбнай прадукцыі, каўбасных, кандытарскіх і іншых вырабаў, а таксама нехарчовых тавараў. Маюцца дзве фірменныя секцыі ААТ “Камунарка” і “Прыдзвінне”. Каб акцэнтаваць увагу пакупнікоў на акцызных таварах, прымяняем іх палетную (на паддонах)  выкладку.

За 2014 год тавараабарот магазіна склаў 23,7 мільярда рублёў, або 15% ад агульнага абароту філіяла “Каапгандаль №2”. У нас шмат пастаянных пакупнікоў, якія ахвотна разлічваюцца праз плацежныя тэрміналы. Стала традыцыяй адзначаць самых актыўных. 38 з іх атрымалі падарункі па выніках першага паўгоддзя 2014 года і 23 — напярэдадні Новага, 2015, года. Такі маркетынгавы ход з’яўляецца добрай рэкламай для прыцягнення новых пакупнікоў.

Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць. Пастаўскія кааператары 4 ліпеня адзначалі прафесійнае свята

Ганаровай граматай і грашовай прэміяй праўлення і прафкамітэта адзначана праца загадчыцы магазіна №8 Людмілы Седуновай (на здымку злева). У гэтым, лічыць Людміла Аркадзьеўна, вялікая заслуга вопытных прадаўцоў Алены Пашкоўскай і Галіны Казловіч, разам з якімі працуе шмат гадоў.

 Пашыраецца асартымент, павышаецца якасць

Высокую якасць прадукцыі немагчыма забяспечыць без добра прадуманага і строгага кантролю. Менавіта такі кантроль ажыццяўляецца за вытворчасцю хлебабулачных вырабаў, якіх толькі ў мінулым годзе было выпушчана амаль 1800 тон. Іх асартымент налічвае 146 назваў і дзякуючы ўкараненню ў вытворчасць новых відаў, многія з якіх распрацаваны спецыялістамі прадпрыемства, пастаянна абнаўляецца.

Жыхары не толькі нашага, але і іншых раёнаў вобласці маюць магчымасць купляць як традыцыйныя, так і новыя віды хлеба і здобнабулачных вырабаў. Гэта хлеб “Краснодарский” з цёмным мякішам і вотруб’ем, “Рюрский” з соладава-зерневай сумессю, “Григорианский” з рознымі семечкамі, “Пикантный” з дабаўленнем зерневай сумесі, булка “Аннушка” з міндальнай пасыпкай. Гонарам прадпрыемства з’яўляюцца  хлеб “Золотой ключик” з кукурузай і мёдам і “Царский с орехами”. На рэспубліканскім конкурсе якасці хлебабулачных вырабаў “Ласунак-2014”  яны былі ўдастоены залатых медалёў і адзначаны за арыгінальную рэцэптуру і назвы.

На гэтым распрацоўкі новых відаў прадукцыі не спыні­ліся. У сакавіку быў асвоены выпуск бездражджавога хлеба “Березинский”. Да прадуктаў здаровага харчавання адносяцца таксама “Скандинавский”, “Монастырский”, “Деревенский”. Рэгулярнае ўжыванне гэтага хлеба дапамагае папярэджваць атлусценне, шэраг распаўсюджаных захворванняў. Усяго сёлета ўкаранёна ў вытворчасць ужо больш за 10 назваў новай прадукцыі. Плануецца выпуск вырабаў з морквай, сушанай крапівай, абагачаных ёдам, магніем, жалезам.

Адметнай асаблівасцю пастаўскага хлеба з’яўляецца тое, што ён гатуецца на натуральнай аснове, рознага віду і формы. Больш за 85 працэнтаў прадукцыі, што выпякаецца, адгружаецца ў гандлёвую сетку ўпакаванай і нарэзанай.

Выпуск запатрабаванай прадукцыі — гэта не толькі строгі кантроль, але сплаў такіх складальнікаў, як якасная сыравіна, сучасныя тэхналогіі, наладжаная работа тэхналагічнага абсталявання, прафесіяналізм і адказнасць работнікаў.

С. ЧАЛЕЙ, начальнік вытворчай лабараторыі філіяла “Каапгандаль №2”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31