Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Высокая цана Перамогі

Высокая цана Перамогі

У нашым школьным музеі захоўваюцца ўспаміны многіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і Данііла Іосіфавіча Юрчанкі.

Нарадзіўся Данііл Іосіфавіч 25 снежня 1922 года ў сям’і селяніна ў вёсцы Сяляўшчына Расонскага раёна. Калі хлопчыку было восем гадоў, памерла маці. У пятнаццацігадовым узросце пачаў працоўную дзейнасць у калгасе. Скончыў сямігодку, потым — раённую гадавую калгасную школу, працаваў бухгалтарам, быў камсамольскім актывістам.

13 мая 1941 года юнака па спецнаборы прызвалі ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у 219-ым Асобным батальёне аператыўнай сувязі, які знаходзіўся за 18 кіламетраў ад Тбілісі, на станцыі Вазіяні. Тут прайшоў курс маладога байца. Потым пачаліся нарматыўныя заняткі, а ў ноч на 22 чэрвеня 1941 года аб’явілі баявую трывогу.

Пачалося фарміраванне новай вайсковай часці — 817-га асобнага армейскага разведвальнага дывізіёна, у склад якога ўвайшоў і Данііл Юрчанка. Турцыя пачала падцягваць свае войскі да іранскай гра­ніцы, чым стварыла яшчэ адну пагрозу для СССР. Новае вайсковае падраздзяленне, як і некаторыя іншыя часці, перакінулі сюды і размясцілі за 6 кіламетраў ад граніцы. У надзвычай цяжкай абстаноўцы (Мільскі стэп, у якім не было ні дрэўца, сыпучы пясок, спёка да сарака градусаў, прывазная цёплая вада, і тая з вялікімі абмежаваннямі) прадоўжылі падрыхтоўку.

Па загадзе міністра абароны СССР 817-ты разведдывізіён быў прыдадзены 51-ай арміі, якая абараняла Крым, Кубань, Закаўказзе, у бітве за Каўказ уваходзіў у Чарнаморскую групу войск Туап­сінскага абарончага раёна. Байцы разведвалі агнявыя кропкі праціўніка, каб артылерыя, марская пяхота і іншыя вайсковыя падраздзяленні маглі адстаяць горад і порт Туапсе.

Баі ў гарах былі цяжкімі. Падраздзяленні знаходзіліся ў месцах, куды ніякім відам транспарту нельга было даставіць бое­прыпасы, прадукты і іншае. Быў час, калі па тыдні не паступала ніякіх прадуктаў. Елі плады каштанаў, бывала, выцягвалі з вады ў горных цяснінах напалову згнілых дохлых коней; у скалах выбіралі месца, дзе можна было раскласці вогнішча, каб не дэмаскіраваць размяшчэнне свайго падраздзялення, варылі ў салдацкіх кацялках гэта мяса, затым высушвалі яго на сухарыкі і елі.

У памяці Данііла Іосіфавіча надоўга засталася бітва за Новарасійск. Зладжана дзейнічалі сухапутныя, марскія і паветраныя сілы. З крыкам “ура! За Радзіму!” воіны кідаліся ў бой, вызваляючы кожны дом, вуліцу. Горад быў цалкам разбураны, гітлераўцы знішчылі ўсе помнікі культуры, скверы, паркі. Адначасова са штурмам Новарасійска пачалося вызваленне Кубані. Да канца 1943 года Кубань і Тамань былі поўнасцю вызвалены. Паўночна-каўказскі фронт перайменавалі ў Асобную Прыморскую армію, у склад якой увайшоў і 817-ты асобны разведдывізіён. За мужнасць і гераізм пры вызваленні Новарасійска Данііл Іосіфавіч быў узнагаро­джаны медалём “За баявыя заслугі”, а таксама медалём “За абарону Каўказа”.

У наступальным баі пад горадам Цямрук асколак снарада перабіў байцу Юрчанку сухажылле на правай назе. Раненне здалося нязначным. Юнак з гарачкі бою вырашыў сам дабегчы да шпіталя.  Але ад страты крыві не змог самастойна ісці. Раптам пачуў: «Смотри, кто-то ещё живой лежит». Гэта былі артылерыйскія сувязісты. Да шпіталя — больш за кіламетр. Несці туды параненага яны не мелі права, бо выконвалі загад па наладжванні сувязі. Але два байцы вырашылі выратаваць Данііла. Праўда, яны яго не панеслі, а пацягнулі за рукі. Было нясцерпна балюча, але да шпіталя дабраліся. Дзве медсястры з насілкамі падабралі байца, ачысцілі рану, зрабілі некалькі ўколаў, перавязку, аднеслі на паляну, дзе ляжалі сотні параненых. Многія з іх стагналі, крычалі ад болю. Былі без ног, без рук, са скалечанымі тварамі. Усе чакалі адпраўкі ў эвакашпі­таль. Раптам у паветры з’явіўся нямецкі самалёт. Урачы, медсёстры схаваліся ў траншэях, а параненыя засталіся на волю лёсу. Самалёт скінуў чатыры бомбы, але, на шчасце, яны ўпалі на такой адлегласці, што ніхто не пацярпеў. А неўзабаве параненых перавезлі ў эвака­шпіталь у Краснадар.

Пасля лячэння Данііл Іосіфавіч удзельнічаў у вызваленні Керчанскага паўвострава. Успамінаў эпізод, які выратаваў яму жыццё, але загінулі яго сябры. Камандзір узвода старшы лейтэнант А. Т. Лапцеў загадаў аддзяленню Д. І. Юрчанкі памяняцца бліндажамі з аддзяленнем Пыхціна. Перасяліліся вечарам, а ноччу нямецкая дальнабойная артылерыя пачала абстрэл іх пазіцый. 210-міліметровы фугас трапіў у бліндаж Пыхціна, і ўсе байцы аддзялення і іх камандзір, акрамя двух вартавых у траншэі, загінулі. За ўдзел у вызваленні Керчанскага паўвострава Данііл Іосіфавіч быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

8 і 9 мая 1944 года Д. І. Юрчанка ўдзельнічаў у жорсткіх баях за вызваленне Севастопаля. Наступіў дзень поў­най перамогі на Крымскім паўвостраве. Але да Вялікай Перамогі заставаліся доўгія кіламетры вайны.

Пасля вайны лёс Д. І. Юрчанкі быў звязаны з Пастаўшчынай, доўгі час ён працаваў загадчыкам агульнага ад­дзела райкама партыі.

Р. ЛАСТОЎСКАЯ, кіраўнік музея

баявой і працоўнай славы СШ №2.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 31

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 59

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 53

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92