Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

13 чэрвеня ад мер

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

— Сёння мы сабраліся не толькі для таго, каб вызначыць самага моцнага касца, — заўважыў Канстанцін Эдуардавіч. — Сярод галоўных мэт спаборніцтваў — папулярызацыя прызабытай справы нашых продкаў і здаровага ладу жыцця, добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў. Прыемна, што да чэмпіянату сёлета падключылася столькі чалавек. Разам мы зможам зрабіць больш на карысць Жылінскіх, а заадно паказаць сабе і астатнім, што на беларускай зямлі не перавяліся сапраўдныя гаспадары, моцныя і вынослівыя, якія ўсёй душой “хварэюць” вёскай і яе традыцыямі.

З ліку такіх людзей і нязменны арганізатар спаборніцтваў — ураджэнец Жылінскіх, бізнесмен з Полацка Пётр Паўлавіч Кароль.

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Нягледзячы на тое, што ён жыве і працуе ў горадзе, пры любой магчымасці прыязджае на малую радзіму, дзе некалі разам з братамі спасцігаў бацькаву навуку шматлікім вясковым справам, у тым ліку і касьбе. Сёння П. Кароль з жалем канстататуе: у некалі гаманлівай вёсцы, як і ў сотнях іншых, зарастаюць сады і палеткі, забываюцца традыцыі. Іх “рэабілітацыю” ён лічыць неабходнай справай, таму і ўкладае нямала сіл і сродкаў у свой чэмпіянат, шчыра радуецца, калі хоць на дзень ажываюць Жылінскія.

Перад тым як у вёсцы зазвінелі косы, тут гарэзліва граў гармонік. Відовішчнасці і каларыту мерапрыемству дадалі музыканты і артысты ў народным адзенні: Аксана Міхалевіч і Святлана Яркоўская з Варапаева, Маргарыта Малей, Сяргей і Наталля Чудзінавы з Дунілавіч, якія натхнялі касцоў песнямі і праводзілі забаўляльную праграму. А мясцовая жыхарка Наталля Гігола прачытала свой верш пра касьбу. Далей — жараб’ёўка, якую правёў галоўны суддзя чэмпіянату Яўген Валодзічаў. У выніку кожны ўдзельнік атрымаў асобны ўчастак. Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб умовы для ўсіх былі максімальна роўнымі.

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

І пачаўся сенакос! Косы ў рукі ўзялі як прафесіяналы, так і навічкі. Напрыклад, пераможца двух папярэдніх чэмпіянатаў, старшыня Курапольскага сельскага Савета Мікалай Яльчык з Пастаў прывёз з сабой ажно пяць кос і ў спаборніцтвах настройваўся найперш на вынік. А былі і тыя, хто прыехаў у Жылінскія адпачыць. Бізнесмен з Мінска Мікалай Якімчук прызнаваўся, што касу не трымаў у руках гадоў дваццаць. Для чаго прыехаў? Хацеў успомніць жыццё ў вёсцы, у ранішняй цішыні, дзе чутны толькі звон касы, адпачыць ад шумных сталічных праспектаў, а заадно і праверыць сваю фізічную падрыхтоўку.

Спрыт і майстэрскае валоданне вясковым інструментам прадэманстравалі і жанчыны. Нароўні з мужчынамі на працягу ўсіх пяці гадзін спаборніцтваў складалі травы ў роўныя пакосы пракосы Таццяна Лешчык, Ванда Купран, Наталля Сабчук, Тамара Дарашчонак і Святлана Шатанёнак.

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Самым малодшым удзельнікам чэмпіянату аказаўся Вадзім Дубіновіч з вёскі Мягуны Камайскага сельсавета. Яму ўсяго 15 гадоў. Хлопец не утойваў: Спаборнічаць з бывалымі касцамі падлетку было няпроста, затое атрымаў бясцэнны вопыт ад старэйшых майстроў касы і задавальненне ад атмасферы свята. А ад удзельнікаў і арганізатараў — шмат добрых слоў у свой адрас, якія, гледзячы на Вадзіма, цешылі сябе думкай: ёсць у вёсках прадаўжальнікі традыцый.

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Пакуль камісія на чале са спецыялістам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аляксеем Латушкіным абмярала скошаныя ўчасткі, удзельнікаў чакала лазня і абед на свежым паветры. Усе ахвотныя таксама маглі пазнаёміцца з музеем старадаўніх рэчаў, які Пётр Кароль арганізаваў у сваёй аграсядзібе ў Жылінскіх. Майстар-клас па прадзенні на калаўроце правяла мясцовая жыхарка Ганна Міхайлаўна Голуб.

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Калі былі падведзены вынікі, аказалася, што ўвесь п’едэстал гонару занялі пастаўчане: трэцяе месца ў Аляксандра Рубана (скасіў 24,1 соткі), на другім — Мікалай Яльчык (27,4 соткі). Яго абышоў Валерый Каліцкі. Вынік пераможцы — 31,1 соткі, узнагарода склала 4 мільёны рублёў.

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

— Удзельнічаю ў чэмпіянаце тры гады запар. Ранейшыя вынікі таксама былі высокімі, але дайсці да перамогі атрымалася толькі сёлета, — прызнаваўся Валерый Мечыслававіч. — Добраму выніку дапамагло надвор’е: не было сонца, таму касілася лягчэй. Сёлета “склаў” амаль на дзесяць сотак больш, чым летась. Напэўна, на карысць пайшлі “трэніроўкі” ў роднай вёсцы Пятровічы. Там жыве мая маці, якая ўжо размяняла дзявяты дзясятак, але яшчэ трымае гаспадарку. Часта ёй дапамагаю. Вось і нядаўна быў два тыдні ў водпуску і два тыдні махаў касой. І гэта прыносіць куды больш задавальнення, чым адпачынак у горадзе.

Сярод жанчын вынікі падводзіліся асобна. Перамогу святкавала 30-гадовая пастаўчанка Таццяна Лешчык, якая менш чым на сотку абышла Ванду Купран. Адкуль у яе столькі майстэрства ў далёка не самай папулярнай сярод жанчын справе?

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

— Я вырасла ў дзядулі з бабулей у Лучаі, — расказвала Таццяна, якая працуе поварам у вайсковай часці 2044. — Калі ўпершыню паспрабавала касіць, мне было гадоў восем. Гаспадарка была вялікая, вось і я дапамагала. Не толькі касіла, але і за плугам магла хадзіць. Цяпер ужо нячаста вяртаюся да вясковых спраў, таму пра перамогу і не марыла. Праўда, касілася лёгка. Сіл хапіла яшчэ і на фестваль, дзе ў складзе творчай каманды Навасёлкаўскага сельсавета ўдзельнічала ў аглядзе-конкурсе падвор’яў. І дранікі гатавала, і спявала-танцавала. Калі займаешся тым, што сапраўды падабаецца, стомленасці не адчуваеш.

Узнагароджванне пераможцаў адбылося вечарам на галоўнай фестывальнай сцэне. Уладальнікі прызавых месцаў заахвочаны грашовымі прэміямі і падарункамі ад спонсара мерапрыемства — “Прыорбанка”. Наогул, пэўную суму ў залежнасці ад занятага месца атрымаў кожны ўдзельнік чэмпіянату. Прызавы фонд спаборніцтваў склаў больш за 13 мільёнаў рублёў.

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Шырэй, каса, размахніся! У вёсцы Жылінскія прайшоў ІV чэмпіянат па касьбе (+фота)

Чэмпіянат у Жылінскіх стаў адборачным турам да першынства Еўропы па касьбе, які адбудзецца ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці ў жніўні. Летась Пётр Кароль, Валерый Каліцкі і Мікалай Яльчык удзельнічалі ў ім упершыню, іх каманда заняла другое месца. Сёлета пастаўчане адправяцца туды ў тым жа складзе. Пётр Паўлавіч таксама не выключае, што нашы майстры касы паедуць на міжнароднае першынство, што мае адбыцца ў Беластоку (Польшча) — ужо атрымалі адтуль запрашэнне. У планах паездка і на Урал, дзе праходзіць вельмі самабытны і прадстаўнічы чэмпіянат па касьбе. Удзел у мерапрыемствах такога высокага ўзроўню дазволіць не толькі сябе паказаць і на іншых паглядзець, але і атрымаць вопыт правядзення конкурсаў сярод касцоў, а значыць — яшчэ больш удасканаліць чэмпіянат у Жылінскіх.

 Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара, Андрэя МАЦУРА і Альфрэда МІКУСА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 14

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 26

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27