Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Сярод разнастайных мерапрыемстваў Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” конкурс “Хто каго?” займае асаблівае месца, па сутнасці, з’яўляецца яго дамінантай. Менавіта дзеля гэтага музычнага спаборніцтва, на якім самадзейныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з розных куточкаў Беларусі, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа маюць магчымасць у поўнай меры прадэманстраваць сваё майстэрства, і ладзіцца ўсё свята. 

Шмат гадоў “Хто каго?” аб’ядноў­вае таленавітых людзей — захавальнікаў народных музычных традыцый і фальклорнай спадчыны, неабыякавых да сваіх каранёў і культуры, шырока адлюстроўвае багатыя рэгіянальныя музычныя традыцыі Беларусі і нацыянальныя адметнасці іншых краін. Высокі творчы ўзровень конкурсу падтрымліваецца дзякуючы вельмі аўтарытэтнаму журы, якое на працягу ўсяго часу нязменна ўзначальвае народны артыст, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны М. А. Казінец.

Сёлета ацэньваць выканальніцкае майстэрства самадзейных артыстаў, якія сабраліся ў суботу, 13 чэрвеня, у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча, Міхаілу Антонавічу дапамагалі прафесар, загадчык кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “За духоўнае адра­джэнне” М. І. Була, народны артыст краіны, прафесар згаданай вышэй акадэміі, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Я. П. Гладкоў, заслужаны артыст Беларусі, саліст аркестра імя І. Жыновіча, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў А. Я. Крамко, намеснік дырэктара Наваполацкага дзяржаўнага музычнага кале­джа, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Белая чайка”, кампазітар В. Л. Малых і лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аўтар шматлікіх праектаў і ініцыятар правядзення фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” Т. І. Стружэцкі. Яму перад пачаткам конкурсу было дадзена слова.

—  “Хто каго?” увесь час, пачынаючы з 1987 года, калі ў Віцебску было праведзена першае рэспубліканскае свята “Іграй, гармонік!”, з’яўляецца важнейшым і найбольш цікавым складальнікам фестывалю, — зазначыў Тадэвуш Іванавіч. — За 25 гадоў праз гэты конкурс прайшлі звыш 400 калектываў з Беларусі і многіх краін свету. Шмат яго пераможцаў — сёння  вядомыя музыканты, якія прадстаўляюць нашу краіну за мяжой. Калі мы задумвалі “Хто каго?”, меркавалі, што гэта павінна быць сапраўднае народнае спаборніцтва, аналагічнае таму, як на вясковым вяселлі збіраюцца розныя гарманісты і кожны стараецца перайграць адзін аднаго. І гэта мэта застаецца па сённяшні дзень.

Т. І. Стружэцкі пажадаў усім удзельнікам творчага імпэту, каб кожны змог пераспяваць і перайграць тых, хто выступаў да яго, найбольш ярка і прыгожа прадставіць свой рэгіён і сваю краіну, падарыць гледачам сапраўдную асалоду ад конкурсу.

А затым сцэну прадаставілі артыстам. І першымі на яе выйшлі навучэнцы Пастаўскай і Варапаеўскай школ мастацтваў — цымбалісткі Лізавета Глазава, Маргарыта Нікіфаровіч, Валерыя Патрушава, баяністы Кацярына Ясінская, Паліна Балаш, Аляксандр Іжмайловіч, удзельнікі малодшай групы ўзорнага ансамбля народнай музыкі і песні “Званочкі”, якія задалі высокую планку сваім сапернікам. Але па-сапраўднаму запалілі залу юныя артысты з узорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Эстафету ад іх падхапіў фальклорны ансамбль “Дударыкі” сталічнай гімназіі №14.

Не падкачалі і дарослыя выканаўцы. Сярод іх асабліва ўразілі гледачоў сваім майстэрствам ансамбль “Балці” з Латвіі (ён літаральна заваражыў публіку гукамі кокле — інструмента, знешне вельмі падобнага на нашы цымбалы), народны ансамбль цымбалістаў “Гарэзлівыя перазвоны” цэнтра культуры “Віцебск”, у складзе якога саліравала былая вучаніца Пастаўскай школы мастацтваў Аляксандра Палкіна, гарманіст-віртуоз з украінскага мястэчка Жашкава Іван Сухій, а таксама квартэт балалаечнікаў з г. Пушкіна Маскоўскай вобласці. Апошні даказаў, што прыгожа гучаць можа нават бярозавае палена ў дуэце са звычайнай пілой. Нікога не пакінулі раўнадушнымі народны ансамбль народнай песні “Берагіня” Херсонскага абласнога Палаца культуры (Украіна) і вясёлыя прыпевачнікі. Сярод іх была і вядомая асоба — вядучая фестываляў “Аўцюкі” і “Гармонік збірае сяброў” Тамара Ліхадзіеўская. Увогуле, на наш фестываль прыехалі выканаўцы не толькі з усёй Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Падмаскоўя Расіі, але і з Далёкага Усходу, г. Петрапаўлаўска-Камчацкага, які прадстаўляў ужо вядомы пастаўчанам па мінулагодніх фестывалях гарманіст Міхаіл Саватнееў.

Пасля завяршэння “Хто каго?” карэспандэнт “ПК” папрасіла старшыню журы, народнага артыста Беларусі М. А. Казінца падзяліцца сваімі ўражаннямі ад убачанага на сцэне.

— Асабіста мяне асабліва парадаваў дзіцячы конкурс, які абсалютна адпавядаў назве музычнага форуму “Звіняць цымбалы і гармонік”, — адзначыў Міхаіл Антонавіч. — Калі ёсць такія юныя выканаўцы, з такой чысцінёй і адносінамі да народнай музычнай культуры, можна быць спакойнымі за яе. У гэтых дзецях будучыня фестывалю. Што датычыць дарослых артыстаў, то не ўбачыў сярод іх нейкіх адкрыццяў. Усё было даволі традыцыйна і прафесійна, роўна па выкананні, без яўнага лідара на Гран-пры. Але радуе, што па выканальніцтве, касцюміраванні і сцэнічнай культуры фестываль набірае інтэлігентнасць.

Меркаванне М. А. Казінца цалкам раздзяліў яшчэ адзін член журы, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Я. П. Гладкоў.

— Сёлета вельмі роўны склад удзельнікаў конкурсу, — сказаў Яўген Пятровіч. — Амаль усе нумары зладжаныя, змястоўныя, з высокай культурай выканання. Былі вельмі моцныя салісты і ансамблі, але вылучаць кагосьці асобна не хачу. Большасць з іх “падціскалі” адзін аднаго сваім майстэрствам.


Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Прафесійна, роўна, інтэлігентна (+фота)

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 31

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 59

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 27

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 53

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92