Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На забаву — “Мясцовы час”

На забаву — “Мясцовы час”

Драматычны калектыў Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры “Мясцовы час” звання “народны” пакуль не мае. Але сваімі яркімі і запамінальнымі выступленнямі ён даўно заслужыў сапраўды народную любоў гледачоў.

Калектыў быў створаны ў 1995 годзе, праўда, тады меў іншую назву і іншы склад. У той час яго мастацкім кіраўніком з’яўлялася культработнік Людміла Клімашэўская. У многім дзякуючы яе прафесіяналізму, вялікай любові да сваёй справы спектаклі самадзейных артыстаў сталі папулярнымі сярод гледачоў. Пазней над пастаноўкамі працавала былая дырэктар гарпасялковага Дома культуры Аксана Міхалевіч. Пры ёй тэатралы-аматары сталі прызёрамі абласнога агляду-конкурсу “Далягляды вёскі” .

Сёння “Мясцовы час” аб’ядноў­вае 15 варапаеўцаў розных узростаў і прафесій на чале з мастацкім кіраўніком, дырэктарам Варапаеўскага Дома культуры Юліяй Галяш. Сярод удзельнікаў калектыву ёсць і навічкі, і артысты са стажам. У ліку актывістаў — маладыя чыгуначнікі Мікалай Мажэйка і Андрэй Волк, работнікі музычнай школы Вольга Танана і Ірына Козел, прадавец Алена Малатоўнік, машыніст крана завода ЖБВ Ірына Зарэцкая.

У рэпертуары драматычнага аб’яднання — сцэнкі, мініяцюры гумарыстычнага характару, парадыйныя нумары. Нядаўна тэатралы-аматары пачалі работу над пастаноўкай спектакля па матывах п’есы расійскага драматурга Алега Ернева “Загадкавы мужчына”. Яе перакладам на беларускую мову займаецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Варапаеўскай СШ Мікалай Алегавіч Атрахімовіч, які выдатна праяўляе сябе і на сцэне. Раней на абласным аглядзе-конкурсе самадзейных калектываў сельскай мясцовасці ён атрымаў дыплом за лепшую мужчынскую ролю.

—            Мы заўсёды ставім творы на актуальныя тэмы, сапраўды цікавыя гледачу, — расказвала Юлія Галяш. — Ці цяжка аб’яднаць людзей? Зусім не. Гэта наш адпачынак. Мы атрымліваем задавальненне не толькі ад выступленняў, але і ад рэпетыцый. Звычайна збіраемся два разы ў тыдзень, і кожная сустрэча дорыць зарад пазітыву, натхняе на паўсядзённыя клопаты. Цяпер калектыў працуе асабліва рупліва — жадае абараніцца на званне “народны”.

Варапаеўскія артысты — пастаянныя ўдзельнікі пасялковых і раённых мерапрыемстваў, народных свят; пераможцы і прызёры конкурсаў, якія праводзяцца як на Пастаўшчыне, так і за яе межамі. Журы заўсёды высока ацэньвае арыгінальнасць, выдатныя акцёрскае майстэрства, рэжысуру, сцэнарыі пастановак. Нядаўна “Мясцовы час” удзельнічаў у абласным конкурсе драматычных калектываў сельскіх устаноў культуры “Далягляды вёскі”, дзе варапаеўцы паказвалі  баладу Аляксея Дударава “Не покидай меня”. Яго вынікі стануць вядомыя ў верасні. Але, як прызнавалася Юлія Галяш, артысты выходзяць на сцэну найперш па эмоцыі.

Юлія — сапраўдны лідар калектыву. У культуры яна працуе больш за 15 гадоў. Скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў і Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысура”. Па выніках мінулага года атрымала ганаровае званне “Лепшы культработнік Віцебскай вобласці”. Сёлета прызнана Чалавекам года Пастаўшчыны. У гарпасялковым Доме культуры, акрамя драматычнага калектыву, дзейнічаюць эстрадныя і танцавальныя гурткі, аркестр народных інструментаў, аматарскае аб’яднанне “Памяць Сікоры” і іншыя, выконваецца план платных паслуг, ла­дзяцца яркія мерапрыемствы і забаўляльныя праграмы.

Іна СНЯЖКОВА.
Фота прадаставіла 
Юлія Галяш.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 31

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 59

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 53

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92