Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Замежныя калектывы-удзельнікі міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Замежныя калектывы-удзельнікі міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Вакальны ансамбль “Таміку” Йыхвіскай воласці

ЭСТОНІЯ

Вакальны ансамбль “Таміку” Йыхвіскай воласці

Кіраўнік – Ану Вільдак

Ансамбль “Таміку” аб’ядноўвае ўжо 16 год мужчын і жанчын, якія пры ўсёй сваёй занятасці працай і сямейнымі клопатамі знаходзяць час, каб займацца спевамі на радасць сабе і ўдзячным слухачам. Рэпертуар калектыву складаюць класічныя творы і народныя эстонскія песні. Ансамбль паспяхова выступаў на шматлікіх святах і фестывалях як у роднай Эстоніі, так і за мяжой. Вакалісты пастаянна ўдасканальваюць сваё выканальніцкае майстэрства, запісалі тры музычныя альбомы.

УКРАІНА

Народны ансамбль песні “Берагіня”

Херсонскага абласнога Палаца культуры

Кіраўнік – Мікалай Лагвіноўскі

Замежныя калектывы-удзельнікі міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Народны ансамбль песні “Берагіня” Херсонскага абласнога Палаца культуры

Народны ансамбль песні “Берагіня” Херсонскага абласнога Палаца культуры быў створаны ў 1996г. У 2001г. за значны ўклад  у справу зберажэння народных традыцый, развіццё народнай культуры і высокі выканальніцкі ўзровень калектыў атрымаў ганаровае званне “народны”. У яго рэпертуары  —  аўтэнтычны фальклор, украінскія народныя песні, аўтарскія творы.

Ансамбль з’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх абласных, усеўкраінскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выязджаў з канцэртамі ў Расію і Польшчу. У 2014г. на Міжнародным фестывалі “Сарочынскі ярмарак” стаў уладальнікам Гран-пры.

Кіраўнік Мікалай Андрэевіч Лагвіноўскі, адданы сваёй справе таленавіты музыкант і ўважлівы настаўнік, прафесійна ставіцца да ўдасканалення выканальніцкага майстэрства песеннага калектыву.

РАСІЯ

Квартэт балалаечнікаў “Sitenno” Дома культуры “Пушкіна”,

г. Пушкіна Маскоўскай вобласці

Квартэт, з незвычайнай назвай “Sitenno”, што азначае па-японску “Чатыры класных хлопца”,  створаны ў 2013г., адрадзіўшы традыцыі калектыву такога ж складу, які існаваў ў канцы ХІХ ст. пад кіраўніцтвам славутага балалаечніка-віртуоза В. В. Андрэева. Яго крэда – дастойна прадставіць гэты інструмент, раскрываючы па-новаму яго магчымасцямі вядомыя музычныя вобразы, надаць асаблівы каларыт класічным і эстрадным творам. Сюрпрызам для слухачоў з’яўляюцца выкарыстанне ў ансамблі шумавых інструментаў, арыгінальных пілы са смыкам, “трубы” і іншага, што дапамагае разнастайна ўпрыгожыць выкананне.

Музычны калектыў паспяхова выступаў у розных гарадах і рэгіёнах Расіі, у якасці спецыяльнага госця ўдзельнічаў у шматлікіх фестывалях і конкурсах. У 2013г. квартэт балалаечнікаў стаў лаўрэатам першай прэміі Усерасійскага конкурсу аркестраў і ансамбляў імя М. М. Калініна у Санкт-Пецярбургу.

ЛІТВА

Дуэт гарманістаў Малетайскага цэнтра культуры

Мастацкі кіраўнік – Юозас Кестуціс Кузміцкас

Замежныя калектывы-удзельнікі міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Дуэт гарманістаў Малецкага цэнтра культуры

Дуэт гарманістаў цэнтра культуры г. Малетай існуе ўжо 30 гадоў. Мастацкі кіраўнік — Юозас Кестуціс Кузміцкас. Дуэт актыўна папулярызуе народную музычную  культуру Літвы, з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, выступаў на канцэртных пляцоўках Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Эстоніі. У 2012-2013 гг. гарманісты прадстаўлялі Літву на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Зоры над Дняпром”, які праводзіцца ў Беларусі — г. Рагачове.

Кіраўнік  — таленавіты музыкант Юозас Кестуціс Кузміцкас з’яўляецца ініцыятарам правядзення ў г. Малетай Міжнароднага свята народнай музыкі “Дуэты гарманістаў”. Гэта культурная імпрэза збірае аматараў народнай музыкі з многіх краін свету.

ЛАТВІЯ

Ансамбль народных музычных інструментаў “Узулені”

Азалмуйжскай воласці Рэзэкнянскага края

Кіраўнік – Марыя Андзіна

Замежныя калектывы-удзельнікі міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Рэпертуар ансамбля грунтуецца на латгальскім і латышскім музычным фальклоры, старадаўніх песнях. Музыканты імкнуцца зберагаць традыцыі выканальніцтва на народных інструментах і перадаваць іх сваім паслядоўнікам. Кіраўнік — Марыя Андзіна.

Калектыў актыўна ўдзельнічае ў конкурсах і фестывалях  народнай музыкі, песні і танца ў Латвіі. Выязджаў у Бельгію, Літву, Чэхію, Эстонію і іншыя краіны.  Значнай падзеяй у жыцці ансамбля стала запрашэнне на Міжнародны фестываль фальклору “Baltica”. Апты­містычны настрой і гарэзлівасць удзельнікаў калектыву ніколі не па­кідаюць абыякавымі гледачоў.

 РАСІЯ

Тэатр песні і танца Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў

Хармайстар – Тамара Чарняева,

балетмайстры – Раман Дасюкоў, Любоў Дарафеева

Тэатр песні і танца створаны ў 1991г. з ліку студэнтаў факультэта мастацтваў інстытута. У рэпертуары гэтага яркага і самабытнага калектыву – песні і танцы многіх народаў неабсяжнай  Расіі, але асноўны напрамак яго творчасці – рускія песні і танцы з іх багатым каларытам і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

Маладыя смаляны паказалі сваё майстэрства на розных усерасійскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Студэнцкі калектыў – лаўрэат  фестывалю “Салют Перамогі” у г. Уладзіміры, лаўрэат І ступені рэгіянальнага фестывалю-конкурсу “Зберагаем спадчыну Расіі” у г. Арле, уладальнік Гран-пры ХІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Квітка на камені” у г. Камянец-Падольскі ва Укране. З вялікім поспехам  тэатр песні і танца выступаў у Бельгіі, Галандыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Францыі. Калектыў атрымаў І месца на VІ міжнародным конкурсе выканаўцаў народнай песні і танца ў Германіі, званне лаўрэта  міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Балгарыі, Гран-пры  ХХХІІ-га міжнароднага фестывалю фальклору ў Італіі.

Штогод ансамбль дае больш за 60 канцэртаў на сваёй радзіме, сярод якіх нямала шэфскіх. Калектыў узнагароджаны Прэміяй Цэнтральнага Федэральнага округа ў галіне літаратуры і мастацтва ў намінацыі “За зберажэнне і развіццё народнай творчасці”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Обезьянка Пастернака, любовь на полвека и козни спецслужб. Уроженец Поставщины Владимир Дубовка без глянца

Хотите узнать больше? Анна Северинец, которая преподает русскую литературу в одной из школ Смолевичей, составила популярную биографию классика белорусской литературы, 14

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 17

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 23

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 34

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 30

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27