Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На варце рубяжоў краіны

На варце рубяжоў краіны

Ваеннаслужачыя тэрміновай службы пагранічнай заставы «Лынтупы» Алег Луцкі, Павел Мінкевіч і Уладзіслаў Рэкець. Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Па тэрыторыі Пастаўскага раёна праходзіць 90 кіламетраў Дзяржаўнай граніцы Беларусі з Літоўскай Рэспублікай. Яе ахоўваюць дзясяткі ваеннаслужачых, якія добрасумленна выконваюць адказныя задачы па забеспячэнні пагранічнай бяспекі нашай краіны, абароне яе эканамічных інтарэсаў, барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю.

Пра гэта і іншае карэспандэнт “ПК” напярэдадні Дня пагранічніка гутарыць з начальнікам аддзела пагранічнай службы “Паставы” Алегам Барысавічам Зелюковым.

— Алег Барысавіч, ці вялікая ў раёне “армія” пагранічнікаў?

— Немалая. У наш ад­дзел уваходзяць мабільная пагранічная застава і пагранічная застава “Лынтупы”, пагранічныя пасты “Ярэва” і “Палессе”. На тэрыторыі Пастаўшчыны таксама дзейнічае аддзяленне пагранічнага кантролю “Мольдзевічы”. 28 мая — свята і супрацоўнікаў 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы, які знаходзіцца на тэрыторыі нашага горада. Сучаснае пакаленне вартаўнікоў беларускай граніцы захоўвае вернасць найлепшым традыцыям ветэранаў, праяўляе падчас нясення службы высокае баявое майстэрства, мужнасць, прафесіяналізм.

— З якімі вынікамі сустракаеце свята?

— Асноўныя парушэнні, якія нам даводзіцца папярэджваць, — перамяшчэнне тытунёвых вырабаў і незаконная міграцыя праз Дзяржаўную граніцу. Сёлета ўжо выяўлена 6 выпадкаў кантрабанды цыгарэт, два з якіх — ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў. Адно з затрыманняў адбылося зусім нядаўна. У сярэдзіне мая ваеннаслужачыя пагранічнага паста “Палессе” знайшлі схрон з 7 каробкамі (а гэта 3500 пачкаў) цыгарэт, падрыхтаваных для перапраўкі ў Літву. Была арганізавана засада, у выніку якой 18 мая затрыманы 5 жыхароў Пастаўскага раёна. Кантрабанда ацэньваецца больш чым у 24 мільёны рублёў. Тытунёвая прадукцыя перададзена ў мытню.

— Ці многа ахвотнікаў незаконна перайсці Дзяржаўную граніцу?

— За 5 месяцаў гэтага года незаконных мігрантаў не выяўлена. Упэўнены, што дае плён вялікая прафілактычная работа па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства. Пагранічні­камі наладжана добрае ўзаемадзеянне з мясцовым насельніцтвам, яны пастаянна патрулююць аўта- і чыгуначныя вакзалы, гасцініцы, дзе могуць спыніцца замежныя “гос­ці”. Увогуле, колькасць мігрантаў з кожным годам становіцца меншай. Калі ў 2013 годзе затрымана 14 чалавек, то ў мінулым — толькі 8. Парушальнікаў граніцы сёлета не выяўлена і літоўскімі калегамі.

— Ваеннаслужачыя аддзела прынялі актыўны ўдзел у святкаванні 70-годдзя Вялікай Перамогі…

— У нашай памяці назаўсёды застанецца гераічны подзвіг пагранічнікаў,  якія з першых дзён вайны адстойвалі кожную пядзю роднай зямлі, ахвяруючы сваімі жыццямі, закладвалі аснову будучай Перамогі. Удзел ва ўрачыстых  мерапрыемствах быў справай гонару, своеасаблівай данінай памяці загінуўшым героям. Яны праводзіліся сумесна з раённым Домам культуры, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, царквой… Так, у лютым у Паставах адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы міжнароднай эстафеты, якая праходзіла ўздоўж граніц краін СНД і прысвячалася 70-годдзю Перамогі, а таксама выступленне ваеннага аркестра і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай групы. Пазней выступіў ансамбль органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь з праграмай “Дарогамі перамог”. На такія мерапрыемствы мы заўсёды запрашаем ветэранаў, пра якіх памятаем і якімі ганарымся.

— Дзе кадры павышаюць свой прафесіяналізм?

— Ваеннаслужачыя ўдасканальваюць свае веды на шматлікіх курсах павышэння кваліфікацыі, якія часцей за ўсё праводзяцца на базе інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Некаторыя прахо­дзяць іх і па 2 разы на год. Мы павінны быць у курсе апошніх падзей, тэндэнцый. Таксама ўдзельнічаем у вучэннях — як мясцовых, Смаргонскай пагранічнай групы, так і рэспубліканскага маштабу.

— Ці прапагандуеце сваю прафесію сярод школьнікаў?

— Такая работа вядзецца. З новага навучальнага года яна будзе мець новы кірунак: на базе СШ № 4 адкрыецца профільны ваенна-патрыятычны клас. Старшакласнікам гэта дасць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з асаблівасцямі пагранічнай службы. Дадатковыя веды не толькі пашыраць кругагляд школь­нікаў, але і дапамогуць ім пры паступленні на ваенныя факультэты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

— Наколькі прэстыжна сёння быць пагранічнікам?

— Ва ўсе часы ахова граніц Айчыны была адной з самых адказных, складаных і ганаровых задач, выконваць якую Радзіма давярала толькі лепшым сваім воінам. Каб быць пагранічнікам, трэба валодаць асаблівым наборам маральна-дзелавых якасцей. Гэта ў грамадстве добра разумеюць. На мой погляд, чалавек у форме, а яшчэ і з медалямі, узнагародамі меў, мае і будзе мець аўтарытэт, выклікаць павагу і захапленне.

— Што самае складанае ў вашай прафесіі і якія яе вартасці?

— Служба на граніцы няпростая і патрабуе шмат сіл: як фізічных, так і маральных. За дзень пагранічнік можа прайсці  дзясятак і больш кіламетраў, прычым не па асфальтаванай дарозе, а па перасечаных лясах, палях, канавах. Робіць гэта ў любое надвор’е — у завіруху, праліўны дождж або невыносную спёку. Дзяржаўная граніца пад пільным вокам сваіх абаронцаў 7 дзён у тыдзень, 365 дзён у год. Яны выконваюць свае абавязкі і ў выхадныя, і ў святы.

Вартасці? Гэта сапраўды цікавая, непрадказальная работа. Часам адчуваеш сябе сапраўдным крыміналістам, якому патрэбна разблытаць дэтэктыўныя сітуацыі. Ад іх вырашэння атрымліваеш шмат задавальнення.

— Чыю работу адзначылі б асабліва?

— Увагі вартыя многія. Узорна і прафесійна сваю службу нясуць старшыя прапаршчыкі Д. М. Лысёнак і А. У. Арлоў (пагранічны пост “Ярэва”), лейтэнант М. С. Трайго і прапаршчык Ю. І. Лешчык (пагранічны пост “Палессе”), старшы прапаршчык В. З. Кухальскі і прапаршчык Р. В. Гауль (пагранічная застава “Лынтупы”), прапаршчыкі С. У. Дудкоў і С. М. Макруш (ма­більная пагранічная застава “Паставы”), маёр А. М. Мілто і старшы прапаршчык М. В. Алімаў з аддзялення пагранічнага кантролю, старшы прапаршчык А. В. Берняковіч, прапаршчык А. Я. Мядзюха з упраўлення аддзела пагранічнай службы. З найлепшага боку зарэкамендавалі сябе маладыя. Напрыклад, летась на адказную пасаду начальніка пагра­нічнай заставы “Лынтупы” быў назначаны нядаўні выпускнік  інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Капусцінскі. Граматны, энер­гічны, у добрым сэнсе слова амбіцыйны афіцэр хутка ўнік у сваю работу і зможа шмат зрабіць на карысць заставы.

На варце рубяжоў краіны

Старшы інспектар 1-га аддзялення пагранічнага паста “Палессе” Юрый Іосіфавіч Лешчык.

На варце рубяжоў краіны

Рабочыя пытанні абмяркоўваюць начальнік пагранічнай заставы “Лынтупы” Аляксандр Іванавіч Капусцінскі і старшы тэхнік Валерый Зянонавіч Кухальскі.

У Дзень пагранічніка лепшыя супрацоўнікі атрымаюць медалі “За бездакорную службу ІІ і ІІІ ступені, граматы Дзяржпагранка­мітэта і нашага аддзела. Яны будуць уручаны падчас урачыстага сходу Смаргонскай пагранічнай групы, які адбудзецца 28 мая.

— Раскажыце пра абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў аддзеле.

— Сёлета на пункце пропуску “Мольдзевічы” ўстаноўлены новы даглядавы бокс з усімі неабходнымі інструментамі. З улікам тэндэнцый набываем прыборы для назірання, пераносныя сігналізацыйныя ўстаноўкі, спецсродкі… Па магчымасці паляпшаем умовы пражывання салдат тэрміновай службы: накі­роў­ваем сродкі на касметычны рамонт памяшканняў, набыццё спартыўнага інвентару. Увогуле дзяржава падтрымлівае ваеннаслужачых і расходуе немалыя сродкі, у тым ліку і на ахову граніцы.

На варце рубяжоў краіны

Заняткі па агнявой падрыхтоўцы праводзіць намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Паставы” па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Аляксей Юр’евіч Кундро.

На варце рубяжоў краіны

Ваеннаслужачыя тэрміновай службы Аляксандр Яўстраценка, Аляксандр Сяцько, Раман Нагель.

— З 23 ліпеня 2015 года ўступаюць у сілу змяненні і дапаўненні ў асобныя законы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў Закон “Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь”. На што яны скіраваны?

— Змяненні ўзмацняюць адказнасць за парушэнне пагранічнага рэжыму, устанаўліваюць новыя правілы знаходжання транспартных сродкаў у пагранічнай зоне. Яны таксама закранулі парадак захавання і перамяшчэння тавараў у прыгранічнай зоне і прыгранічнай паласе. Прадугледжваецца адказнасць асоб, якія перавозяць парушальнікаў. Азнаёміцца з усімі змяненнямі можна на сайце райвыканкама postavy.vitebsk-region.gov.by. Не паля­нуйцеся зрабіць гэта, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю.

На сайце райвыканкама ёсць і спіс населеных пунктаў, якія ўваходзяць у межы пагранічнай зоны і пагранічнай паласы. Раней яна была за 500 метраў непасрэдна ад граніцы. З 2014 года ўступіла ў сілу новае рашэнне Віцебскага аблвыканкама № 499, згодна з якім прыгранічная зона павялічана на 3-5 км. Як аказалася, пра гэта ведаюць яшчэ не ўсе. Толькі на лынтупскім участку сёлета затрыманы 9 парушальнікаў пагранічнага рэжыму. Наступствы правапарушэння могуць быць сур’ёзнымі: ад істотнага штрафу да крымінальнай адказнасці.

— Вашы пажаданні напярэдадні свята.

— Жадаю ўсім паграніч­нікам здароўя і аптымізму, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь.

Гутарыла

Іна СНЯЖКОВА.

Фота  аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 26

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 30

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32