Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

Прадстаўнікі ААТ «Камайскі-агра» і мясцовага сельскага Савета ўскладаюць вянок да брацкай магілы. Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Пад такой назвай 8 мая на Пастаўшчыне адбыўся аўтапрабег, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Перад стартам яго ўдзельнікаў прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён адзначыў, што такія аўтапрабегі ў раёне сталі традыцыйнымі і з’яўляюцца выдатнай магчымасцю ўшанаваць памяць палеглых у брацкіх магілах герояў і мірных жыхароў у кожным, нават самым аддаленым, куточку Пастаўшчыны.

Першым пунктам прыпынку стала брацкая магіла па вуліцы Чырвонаармейскай. Тут удзельнікаў аўтапрабегу сустракалі старшыня раённага савета ветэранаў Анатолій Антонавіч Калеснікаў, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі воінаў-ракетчыкаў, работнікаў устаноў і прадпрыемстваў райцэнтра. Пасля ўскладання кветак і вянкоў група раздзялілася і адправілася па двух маршрутах — лынтупскім і варапаеўскім.

У бок Лынтупшчыны накіраваліся раённы ваенны камісар падпалкоўнік Юрый Валер’евіч Мільто і другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Руткоўская. Спачатку яны спынілі­ся каля месца масавага знішчэння мірных грама­дзян па вуліцы Савецкай, затым — ля помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне ў кашыцкім лесе. Адтуль пераехалі ў Камаі, дзе ў той дзень праходзіў урачысты мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня Перамогі.

…Гучаць шчымлівыя песні ваенных гадоў. Вялікай групай да брацкай магілы воінаў і партызан у цэнтры аграгарадка ідуць дзеці з кветкамі. Хутка яны лягуць да помніка тым, хто не дачакаўся сонечнага блакітнага неба над Радзімай — такога, якім яно было падчас урачыстасці.

А на яе ў той дзень сабралася шмат работнікаў мясцовых арганізацый і сельгаспрадпрыемства. На жаль, на Камайшчыне не засталося ў жывых ветэранаў-франтавікоў. Па стане здароўя не змаглі прысутнічаць на мерапрыемстве вязні нямецкіх канц­лагераў, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, — Марыя Васільеўна Маслоўская, Еўфрасіння Адамаўна Рамановіч, Ніна Канстанцінаўна Януш. Іх са знамянальнай датай павіншавалі напярэдадні.

Прысутных на мітынгу прывіталі раённы ваенны  камісар Ю. В. Мільто, старшыня Камайскага сельскага Савета Г. Ч. Урбанайць, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Камайскі-агра” Ю. М. Плюта. У сваіх прамовах яны прыгадалі асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай, падкрэслілі агромністы ўклад беларусаў у агульную Перамогу, успомнілі ўдзельнікаў тых падзей — ад партызан і радавых салдат да Герояў Савецкага Саюза.

—            1418 доўгіх дзён і начэй наш народ супрацьстаяў магутнаму націску ворага, абараняючы свабоду і незалежнасць Ра­дзімы, адстойваючы будучыню сваіх дзяцей, — гаварыў Ю. М. Плюта. У гэтай страшэннай вайне, падчас якой  вырашаўся лёс усяго чалавецтва, дзякуючы неймавернай волі і мужнасці савецкіх салдат удалося выстаяць і перамагчы. Памяць пра загінуўшых, ушанаваная ў бронзе і граніце, трапятаннем полымя вечнага агню яшчэ доўга бу­дзе трывожыць душы ўдзячных нашчадкаў. Сёння наша галоўная задача — захаваць і данесці да будучых пакаленняў памяць пра гераізм, воінскую доблесць, чалавечае бясстрашша ўсіх тых, хто назаўсёды застаўся на полі бою і хто вярнуўся з ваеннага пекла пераможцам.

На мітынгу таксама адбыўся прыём школьнікаў у піянеры. Такая дзея прайшла і ў Лынтупах, куды ўдзельнікі аўтапрабегу накіраваліся далей. У гарадскім пасёлку мясцовыя жыхары сабраліся на цэнтральнай плошчы ля брацкай магілы, дзе пахаваны воіны 357-ай стралковай дывізіі, якая вызваляла Лынтупы ў ліпені 1944 года. Тут пахаваны і героі Савецкага Саюза Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў і Мікалай Пятровіч Красільнікаў.

З Днём Перамогі ўсіх, хто прыйшоў на ўрачыстасць, павіншавалі старшыня Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранка і намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце пагранічнай заставы “Лынтупы” імя С. С. Пустэльнікава капітан А. А. Пупкевіч. Па традыцыі ваеннаслужачыя ўшанавалі памяць аб загінуўшых байцах збройным залпам.

Кранальнасці мерапрыемству надала прысутнасць “Бессмяротнага палка” ветэранаў Лынтупшчыны. 70-годдзе Перамогі не сустрэў ні адзін з іх. На тэрыторыі сельсавета пражывае толькі адзін ­удзельнік тых жудасных падзей — вязень Фяціння Іванаўна Філімонава. Затое дзякуючы старанням вучняў мясцовай школы і намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Валянціны Зянонаўны Руткоўскай прозвішчы і выявы герояў-землякоў ажывіліся ў памяці прысутных. Ганна Іванаўна Маслоўская, Аляксей Яфімавіч Дзятлаў, Анатолій Антонавіч Касьянаў, Іосіф Андрэевіч Шчыт,  Зянон Сігізмундавіч Шымковіч, Уладзімір Станіслававіч Здраеўскі, Іван Сямёнавіч Рыбцоў — вось толькі некаторыя з іх.

Напрыканцы мерапрыемства другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Руткоўская ўручыла пасведчанні новаспечаным членам грамадскай арганізацыі. Затым удзельнікі аўта­прабегу ўсклалі вянкі яшчэ да чатырох лынтупскіх месцаў пахавання расстраляных яўрэяў і іншых мірных жыхароў. Пасля гэтага яны накіраваліся ў Апідамы, дзе на вясковых могілках пахавана партызанская сям’я Рысевых, якую фашысты знішчылі ў гады вайны.

Тэкст і фота Іны Сняжковай.

Паважаць, не забываць, шанаваць

Старшыня раённага савета ветэранаў А. А. Калеснікаў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Святлана Падгайская, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні аддзела пагранічнай службы “Паставы” Інэса Лушчык, вадзіцель тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Юрый Каравацкі і аўтар гэтых радкоў, перш чым адправіцца ў аўта­прабег па варапаеўскім маршруце, заехалі да месца расстрэлу яўрэяў па вуліцах Горкага і Ленінскай у райцэнтры.

У лютым 1942 года немцы арганізавалі ў Паставах гета. Яно размяшчалася ў раёне вуліц Браслаўскай і Ленінскай (цяпер Горкага і Ленінская), было абнесена агаро­джай з дошак, а паверх іх — калючым дротам. З горада і навакольных вёсак сюды сагналі каля чатырох тысяч яўрэяў.  21 лістапада таго ж года людзей расстралялі. У 1956 годзе на магіле ахвяр генацыду па вуліцы Горкага была ўстаноўлена стэла. У 2000-ым з’явіўся помнік. ­Удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі да яго вянок і мінутай маўчання ўшанавалі тых, хто загінуў ад рук фашыстаў.

Да абеліска загінуўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі воінам і партызанам у вёсцы Манькавічы прыехалі старшыня Юнькаўскага сельскага Савета В. М. Філімонава і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Юнькаўскага сельскага клуба. У вершаваных радках яны выказалі сваю ўдзячнасць тым, хто аддаў жыццё за мірнае неба над нашай Радзімай. На помніку — дваццаць восем прозвішчаў радавых і партызан. Імёны васьмі невядомыя. Але памяць пра іх жыве ў сэрцах тых, хто даглядае месца пахавання, ускладае кветкі ў светлы Дзень Перамогі.

Шматлюдна было на цэнтральнай плошчы аграгарадка Дунілавічы. Да помніка воінам-вызваліцелям прыйшлі настаўнікі і вучні мясцовай школы, прадстаўнікі працоўных калектываў. Мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, адкрыла старшыня Дунілавіцкага сельскага Савета Г. А. Мацюшонак.

Пасля мінуты маўчання слова ўзялі школьнікі. Для многіх з іх гэты дзень стаў асабліва ўрачыстым і хвалюючым — старшакласнікі павязалі сваім малодшым сябрам піянерскія гальштукі. Лепшыя з лепшых вучняў застылі ў ганаровай варце каля абеліска, да якога лягло мноства кветак і вянкоў.

Наступны прыпынак — у Свідне. Некалі гэта вёска была цэнтрам калгаса, тут быў устаноўлены абеліск воінам-землякам — вызваліцелям. Расфарміравалі гаспадарку, пусцее вёска, але не зарастае сцяжынка да абеліска. Сіламі сельвыканкама ён адрамантаваны, тут наве­дзены парадак.

Палявая дарога прыводзіць у ціхае месца некранутай прыроды — Альцы. У гэтай вёсцы да вайны пражывала больш за 70 чалавек. 19 студзеня 1943 года фашысты спалілі іх жывымі, у тым ліку 18 дзяцей. На папялішчы так нічога і не пабудавалі. У памяць пра загінуўшых узвышаецца стэла, ля яе падножжа палымнеюць кветкі.

Вёска Крывое Валкоўскага сельсавета, як і большасць маленькіх вёсачак, старэе. Але тыя, хто застаўся са старажылаў, знайшлі сілы, каб прыйсці на сустрэчу з удзельнікамі аўта­прабегу ля помніка земляку Усціну Ясюковічу, які загінуў ад рук фашыстаў. Усцін пражыў толькі 22 гады. Быў таленавітым: прыгожа маляваў, граў на скрыпцы, шмат чытаў. У 1939 годзе ўступіў у рады камсамола. А перад выбарамі ў мясцовыя Саветы намаляваў партрэт Сталіна, і вяскоўцы з ім пайшлі на выбарчы ўчастак у сельсавет.

— Мне тады было толькі восем гадоў, — успамінала жыхарка вёскі Марыя Палітыка. — Але памятаю, як прыгожы партрэт кіраўніка неслі наперадзе, а за ім ішлі вяскоўцы і спявалі. Арганізатарамі выступалі мясцовыя маладыя актывісты, сярод якіх галоўным быў Усцін.

З прыходам немцаў камсамольцы ўключыліся ў падпольную барацьбу. Яны слухалі радыёперадачы, пачутыя з франтоў звесткі распаўсюджвалі сярод насельніцтва, збі­ралі зброю. Усцін афармляў лістоўкі, маляваў карыкатуры на фашыстаў. Пазней камсамольцам-падпольшчыкам удалося наладзіць сувязь з партызанамі групы Рыгора Крукава атрада “Грозны”. У 1943 годзе немцы Усціна расстралялі. На месцы смерці сына маці пасадзіла дуб, які сваімі галінамі ўзвышаецца ў неба. Насупраць быў устаноўлены помнік. За парадкам ля яго сочаць настаўнікі і вучні Ляхаўшчынскай школы. Напярэдадні Дня Перамогі да падножжа ляглі вянкі і кветкі ад ­удзельнікаў аўтапрабегу, кіраўніцтва філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”, мясцовай улады.

— На тэрыторыі сельсавета не засталося ў жывых ні аднаго ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, — з болем гаварыла старшыня Валкоўскага сельвыканкама Т. Б. Баторы. — Сведкамі тых жудасных падзей з’яўляюцца непаўналетнія вязні Ванда Адольфаўна Сушко, Тамара Станіславаўна Катовіч з вёскі Сарокі, Браніслава Браніславаўна Хацяновіч з Норыцы і Валянціна Мацвееўна Сямашка з Ляхаўшчыны.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся таксама намеснік дырэктара філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” В. В. Гінько, дырэктар Ляхаўшчынскай школы Д. Ф. Чарамных, а вучні падрыхтавалі выступленне.

Гарадскі парк у Варапаеве. Ля помніка воінам, якія вызвалялі пастаўскі край, па традыцыі сабраліся школьнікі, прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў пасёлка. Старшыня сельвыканкама Н. М. Седзюкевіч вітае прысутных, з асаблівымі словамі падзякі звяртаецца да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Пятра Антонавіча Лісовіча, Мікалая Ільіча Лысова, малалетняга вязня Віктара Міхайлавіча Лапушынскага. З 11 удзельнікаў ваенных дзеянняў, працаўнікоў тылу і 26 вязняў фашысцкіх лагераў, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, змаглі прыйсці толькі яны. Кожнаму з іх было прадастаўлена слова. Падчас выступлення ветэраны дзякавалі Прэзідэнту краіны, а таксама мясцовай уладзе, медыкам, сацыяльнай службе за клопат і падтрымку.

Ля помніка адбыўся традыцыйны прыём вучняў у піянеры і рады Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі. Сваім выступленнем парадавалі сама­дзейныя артысты.

На могілках у Васілінах ёсць два пахаванні мясцовых жыхароў, якія загінулі ад рук фашыстаў. У адным знайшлі свой вечны спачын Я. С. Кундра, К. А. Рамановіч, М. М. Лапаць, Я. Т. Машара, Л. А і І. Д. Гваздоўскія, чатыры чалавекі з прозвішчам Лысёнак і чатыры — з прозвішчам Павініч. Іх жыцці абарваліся напярэдадні вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 2 ліпеня 1944 года. На другім помніку чытаю: “Д. В. Грынько, С. Н. Грынько, Л. А. Брэскі, В. А. Касцень, А. І. Цяляк.  Дата смерці — 4 жніўня 1942 года”. Аддаць даніну памяці на васілінскія могілкі прыйшлі мясцовыя жыхары, вучні Курапольскай школы, старшыня Курапольскага сельскага Савета М. М. Яльчык.

— Чым далей адыходзіць у гісторыю пераможны май 1945 года, тым ясней бачыцца веліч подз­вігу беларускага народа ў гэтай небывала жорсткай вайне, — гаварыў на мітынгу Мікалай Мікалаевіч. — Не гасне памяць пра гераізм нашых дзядоў і прадзедаў. Расстраляныя васілінцы, якія пахаваны ў гэтым месцы, аддалі свае жыцці дзеля жыцця іншых пакаленняў. Таму вельмі важна паважаць, памятаць, шанаваць тых, хто ўжо ніколі не вернецца з поля бою, рабіць усё магчымае, каб іх подзвіг, месцы пахавання былі ў цэнтры ўсеагульнай увагі.

Свяціла яркае сонца, спявалі ў небе жаўрукі. Святочна апранутыя людзі з кветкамі ішлі да помнікаў і абеліскаў, каб аддаць даніну памяці тым, хто здабыў для нас мірнае яснае неба і спакой на зямлі.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.


“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)


“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)

“Памяці загінуўшых герояў” (+фота)
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 23

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 22

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 29

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 35

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 62

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57