Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Наша ідэалогія — здаровая нацыя”

“Наша ідэалогія — здаровая нацыя”

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырыным.

— Аляксандр Яўгенавіч, што ўяўляюць сабой фізкультура і спорт у нашым раёне?

— Гэта сфарміраваная галіна з матэрыяльна-тэх­нічным і кадравым патэнцыялам, сістэмай спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых устаноў, арганізацый і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Іх дзейнасць ажыццяўляецца па наступных кірунках: прапаганда здаровага ладу жыцця сродкамі фізічнай культуры і спорту; далучэнне навучэнцаў, моладзі, сельскага і гарадскога насель­ніцтва, калектываў прадпрыемстваў і арганізацый да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам; спартыўна-масавая і культурна-аздараўленчая работа па месцы жыхарства; падрыхтоўка спартыўнага рэзерву ў спецыя­лізаванай навучальна-спартыўнай установе “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Паставы”.

Аналіз кадравага складу спецыялістаў у сферы фізічнай культуры сведчыць аб наяўнасці патэнцыяльных магчымасцей для якаснага ажыццяўлення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

— Раскажыце, калі ласка, як яна праводзіцца ў школах?

— Для папулярызацыі здаровага ладу жыцця ва ўстановах адукацыі раёна працуюць спартыўныя секцыі, праводзяцца дні здароўя і тыдні спорту, таварыскія сустрэчы па гульнявых відах спорту, спартландыі. А з мэтай прыцягнення навучэнцаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, умацавання здароўя, павышэння іх фізічнай падрыхтоўкі на працягу навучальнага года прахо­дзяць раённыя спаборніцтвы па розных відах спорту ў рамках абласной спартакіяды школьнікаў. Лідарамі раённай спартакіяды з’яўляюцца каманды гімназіі, СШ №№ 2, 4, Старадворскай базавай і Навасёлкаўскай сярэдняй школ.

— А якія вынікі пастаўчане паказваюць на абласных спаборніцтвах?

— Спартсмены вышэйпамянёных школ у складзе зборнай каманды раёна актыўна выступаюць і на абласных спаборніцтвах. Варта адзначыць станоўчую дынаміку ўдзелу пастаўчан у трэцім (абласным) этапе спартакіяды. На спаборніцтвах па летнім мнагабор’і “Здароўе” (трэнеры — А. Л. Вавінскі і С. Г. Зямчонак) сёлета нашы навучэнцы занялі другое месца, па летнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны” (трэнер — А. Л. Вавінскі) — трэцяе. А вось на абласных спаборніцтвах па плаванні “Фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы Аляксандры Герасімені” (трэнер — А. А. Бучнеў) каманда Пастаўскага раёна заняла першае месца, на першынстве вобласці па шашках сярод устаноў дадатковай адукацыі (трэнер — І. П. Троцкі) — трэцяе.

І апошняя навіна: каманда хлопчыкаў 2003—2004 гадоў нараджэння прадстаўляла Віцебскую вобласць на Спартакіядзе Саюзнай дзяржавы для дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” і заняла 5-ае месца (трэнер — В. Г. Грантоўскі).

Прыемна адзначыць, што настаўнікі фізічнай культуры і здароўя прымаюць удзел і ў разнастайных конкурсах спартыўнай накіраванасці. У прыватнасці, у мінулым годзе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў па папулярызацыі футбола і комплекснага фізкультурна-спартыўнага мерапрыемства “Гадзіна футбола” настаўніца фізічнай культуры і здароўя СШ №3 Н. В. Касцень была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені Беларускай федэрацыяй футбола і грашовай прэміяй.

— Што скажаце пра дзейнасць дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы?

— Ёй належыць значная роля ў фізічным развіцці падрастаючага пакалення, умацаванні здароўя і падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву. Дзейнасць установы пад кіраўніцтвам П. А. Вавінскага накіравана на забеспячэнне навучальна-трэніровачнага працэсу, павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства навучэнцаў раёна.

Каманды ДЮСШ па валейболе ўдзельнічаюць ва ўсіх планавых спартыўных спаборніцтвах вобласці і краіны і займаюць прызавыя месцы, у тым ліку заваявалі першае месца на рэспубліканскім турніры па валейболе, два першыя месцы на першынстве вобласці, другое — на чэмпіянаце Беларусі ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай лізе (трэнеры — Г. Г. Савосін, С. У. Чымбург).

— А як масы далучаюцца да фізкультуры і спорту?

— Фізічная культура і спорт у нашай краіне пастаўлены на ўзровень дзяржаўнай палітыкі, і пра іх развіццё, у тым ліку і масавай фізічнай культуры, Прэзідэнт краіны гаварыў у сваім штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, з якім ён выступіў 29 красавіка.

Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод насельніцтва па месцы жыхарства ўскладзена на Пастаўскі фізкультурна-аздараўленчы клуб (дырэктар — С. У. Чымбург). Яго дзейнасць накіравана на ўкараненне здаровага ладу жыцця, далучэнне насельніцтва да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам. У мінулым годзе па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў намінацыі “Раённыя (сельскія) фізкультурна-аздараўленчыя спартыўныя цэнтры” Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб заняў першае месца.

Актыўны ўдзел у спартыўным жыцці раёна прымае маладзёжны ваенна-спартыўны клуб “Азімут” (кіраўнік — С. Г. Сядых). Яго спартсмены ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па шатакан каратэ-до і нязменна займаюць прызавыя месцы ў розных узроставых катэгорыях.

— Аляксандр Яўгенавіч, сёння — свята спартыўных лю­дзей. Вашы пажаданні з гэтай нагоды…

— Наша ідэалогія — здаровая нацыя. На гэта працуюць настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры. Сведчанне таму — спаборніцтвы, турніры і чэмпіянаты, дасягненні вялікай арміі спартсменаў. Шчыра віншую ўсіх, хто мае дачыненне да малога і вялікага спорту, а таксама тых, для каго здаровы лад жыцця — галоўны арыенцір, і жадаю аптымізму, мэтанакіраванасці, новых перамог.

Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 28

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 42