Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Мы выбралі гімназію”

“Мы выбралі гімназію”

Дзевяць гадоў таму, 1 верасня 2006-га, у нашым горадзе адчыніла дзверы новая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова — Пастаўская гімназія. За гэты час яна не толькі пацвердзіла права на сваё існаванне, атрымаўшы дзяржаўную акрэдытацыю, але і заслужыла немалы аўтарытэт сярод настаўнікаў, дзяцей і бацькоў. Сёння працаваць і вучыцца ў гімназіі не проста прэстыжна. Гэта сведчыць пра высокі прафесіяналізм педагогаў і такі ж узровень ведаў навучэнцаў, якія яны штогод дэманструюць на ўсемагчымых алімпіядах і конкурсах, пры паступленні ў вядучыя ВНУ краіны. Пра тое, як у свой час прыйшлі ў гімназію і чым напоўнена жыццё тут, карэспандэнту “ПК” расказалі цяперашнія і былыя гімназісты, а таксама іх бацькі.

“І вучоба, і выхаванне”

Вольга Расціславаўна СЕМЕНАС, мама 5-класніцы Каці:

“Мы выбралі гімназію”

— Тры гады назад Пастаўскую гімназію закончыла мая старэйшая дачка Маша, якая да 6 класа вучылася ў першай гарадской школе. А зараз гімназісткай з’яўляецца і малодшая, Каця. У гэту навучальную ўстанову мы перайшлі таму, што ў ёй, на маю думку, даюць дзецям якасныя веды, з якімі яны з лёгкасцю паступаюць у ВНУ. Мяркую пра гэта па Машы. Яна вельмі добра здала цэнтралізаванае тэсціраванне, набрала вялікую колькасць балаў і потым магла сама выбіраць універсітэт. Пайшла ў БДЭУ, на факультэт маркетынгу і рэкламнай дзейнасці.

Мне як маці падабаецца абстаноўка ў гімназіі як у плане вучобы, так і выхавання. Дзеці выходзяць адсюль вельмі дружныя, і не толькі ў рамках свайго класа. Усе гімназісты жывуць адной сям’ёй. У прыватнасці, у Машы найлепшыя сябры па-ранейшаму тыя, якіх набыла тут. Канешне, каб вучыцца ў гімназіі, трэба прыкладаць большыя, чым у звычайнай школе, намаганні. Але калі рабіць усё своечасова, адказна выконваць хатнія заданні, вялікіх складанасцей з вучобай не будзе. Няма іх і ў Каці. Яна ўжо ўдзельнічае ў розных алімпіядах, выступала на раённай канферэнцыі з навуковай работай па англійскай мове. Вельмі добра адзываецца пра сваіх настаўнікаў і аднакласнікаў, сярод якіх з’явілася нямала сяброў.

Усім дзецям, якія адчуваюць у сабе сілы, і бацькам, якія ў іх вераць, я вельмі раіла б паспрабаваць паступіць у гімназію. Бо тут і вучоба, і выхаванне, і пэўная доля бацькоўскай апекі прысутнічае. Ва ўсялякім выпадку, мы вельмі задаволены гімназіяй.

“Жывём цікава і насычана”

Святлана БОЛТ, 11 клас:

“Мы выбралі гімназію”

— Званне гімназісткі я нашу ўжо сем гадоў — раней вучылася ў Гуцкай СШ. Рашэнне аб паступленні сюды прынялі бацькі, і зараз ні яны, ні я не шкадуем пра яго. Займаюся ў асноўным на 9 і 10. У нас вельмі дружны і актыўны клас, ўдзельнічаем ва ўсіх мерапрыемствах. У гімназіі надзвычай цікавае і насычанае жыццё: розныя алімпіяды, конкурсы, канферэнцыі, сустрэчы. Быць убаку ад іх проста немагчыма. Вось і я з першых дзён вучобы тут прымаю ўдзел у прадметных алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, паколькі з’яўляюся членам навуковага таварыства “Глорыя” — уваходжу ў лінгвістычную секцыю. Нядаўна ў складзе групы па англійскай мове ездзіла ў Віцебск на абласны фестываль міжкультурных камунікацый.

Увогуле, англійская мова — мой любімы прадмет. У многім дзякуючы таму, што выкладае яго цудоўны педагог Святлана Аляксандраўна Васюковіч. Падабаюцца таксама гісторыя і геаграфія: Таццяна Пятроўна Галаўко і Ігар Міхайлавіч Пракаповіч умеюць на ўроках цікава падаць матэрыял. Пасля таго як у нас з’явіўся новы кабінет фізікі, вельмі цікава сталі праходзіць гэтыя ўрокі. Безумоўна, каб мець добрую паспяховасць па ўсіх прадметах, мне прыходзіцца аддаваць вучобе шмат часу і сіл. Але спадзяюся, што мае намаганні  акажуцца недарэмнымі: я змагу паступіць у лінгвістычны ўніверсітэт у Мінску і ажыццявіць сваю мару стаць перакладчыкам.

“Стала для мяне другім домам”

Яна ЛАПІНА, 8 клас:

“Мы выбралі гімназію”

— Да 5 класа я вучылася ў Курапольскай базавай школе. А затым бацькі — яны ў мяне настаўнікі — прапанавалі паступіць у гімназію, таму што тут больш магчымасцей для таго, каб атрымаць добрыя веды, выдатныя педагогі. Уступныя іспыты здала без праблем і вось ужо 4 гады з’яўляюся гімназісткай. Як і іншыя вясковыя дзеці, жыву ў інтэрнаце, дзе нас апякаюць выхавальнікі, а кожныя выхадныя езджу дадому. У маім пакоі чатыры дзяўчынкі. Хоць суседкі старэйшыя за мяне, мы сябруем. Маю шмат сяброў і сярод аднакласнікаў.

Вучуся добра, на 9 і 10. З прадметаў асабліва падабаюцца мовы, у прыватнасці беларуская і англійская. Не першы год удзельнічаю па іх і па гісторыі ў раённых і дыстанцыйных алімпіядах. Сёлета нават прымала ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па беларускай мове. Выступала за 9 клас і зусім крыху недабрала балаў да дыплома. З 5 класа наведваю гурток “Што? Дзе? Калі?” і ўваходжу ў склад інтэлектуальнай каманды гімназіі.

Нягледзячы на тое, што вучоба займае шмат часу — штодзень даводзіцца падоўгу рыхтавацца да ўрокаў, — знаходжу яго на тое, каб пачытаць любімых замежных і беларускіх аўтараў, заняцца іншымі справамі, пагуляць з сябрамі. Зараз я ўжо не ўяўляю свайго жыцця без гімназіі. Яна стала для мяне сапраўдным другім домам. Вельмі задаволены тым, што вучуся тут, і маімі поспехамі і бацькі.

“Часу хапае на ўсё”

Іван КУЛЯШОЎ, 7 клас:

“Мы выбралі гімназію”

— У гімназію я прыйшоў у 5 класе з СШ №4 і зусім не шкадую, што стаў гімназістам. Тут вельмі разумныя вучні і добрыя настаўнікі, якія заўсёды дапамогуць, калі нешта не атрымліваецца, і растлумачаць, калі незразумела. Хоць няпроста было расставацца з сябрамі-адна­класнікамі са школы, хутка знайшоў шмат новых. Што датычыць вучобы, добра паспяваю па ўсіх прадметах. А самыя высокія адзнакі маю па хіміі і матэматыцы, якія падабаюцца асабліва. Каб ведаць іх яшчэ лепш, наведваю дадатковыя заняткі. Як і многія гімназісты, удзельнічаю ў розных турнірах і алімпіядах. Напрыклад, сёлета стаў пераможцам абласнога інтэрнэт-турніру па хіміі, заняў па ёй першае месца і ў раённай круглагадовай алімпіядзе, а па матэматыцы атрымаў дыплом ІІ ступені. Таксама з’яўляюся членам нашага навуковага таварыства “Глорыя” і каманды інтэлектуалаў. У гэтым навучальным годзе яна выйграла раённы турнір па “Што? Дзе? Калі?”, а ў мінулым — яшчэ і абласны.

Акрамя хіміі і матэматыкі, захапляюся музыкай. Шосты год займаюся ў школе мастацтваў па класе баяна, а ў гімназіі з самага пачатку спяваю ў вакальнай групе, вяду святочныя канцэрты. Наведваю нядзельную школу пры царкве і штогод удзельнічаю ў яе ранішніках. Часу хапае на ўсё. Лічу: калі ты не будзеш нічым займацца, цябе адолее лянота і тады дакладна не зможаш нідзе і нічога паспець. А калі загружаны — наадварот, больш атрымліваецца.

“Атмасфера цеплыні, мора пазітыву”

Валянціна ПАДГАЙСКАЯ, выпускніца 2013 года,

студэнтка факультэта тэхналогіі кіравання і гуманітарызацыі БНТУ:

— Мінула ўжо два гады, як я закончыла гімназію. Але па-ранейшаму часта ўспамінаю яе, сваіх настаўнікаў і сяброў. Наш 5 клас быў першым, які набралі ў гімназіі, і перад паступленнем у яе кожнага вучня і яго бацькоў адольвалі сумненні і хваляванні: як усё складзецца ў далейшым? Мы рызыкнулі і не памыліліся.

Гімназія — гэта атмасфера цеплыні, дабрыні і разумення, цікавыя адкрыцці, сапраўдныя сябры і мора пазітыву. Колькі незабыўных падзей адбылося тут! Назаўсёды запомні­ліся мудрыя парады Таццяны Пятроўны Галаўко і Ніны Дзмітрыеўны Субач, дзіўныя прыгоды па свеце гісторыі, фізікі і хіміі. Мы ўзбагачалі свой унутраны свет, вывучаючы паэзію і прозу, а на ўроках Наталлі Уладзіміраўны Мяркулавай і Наталлі Нікадзімаўны Кундро маглі адчуць сябе ў ролі вялікіх матэматыкаў. А як спатрэбілася веданне англійскай мовы! Гады ў гімназіі сталі для нас унікальнай магчымасцю раскрыць свае здольнасці і таленты не толькі ў вучобе, але і ў творчай дзейнасці. І ўсё гэта дзякуючы нашым дарагім настаўнікам. Кожны з іх — выдатная асоба, якая ўкладвае ў сваю нялёгкую працу часцінку душы і сэрца. Гімназія дала нам глыбокія веды па многіх дысцыплінах. Але галоўнае, чаму яна навучыла, — быць шчырымі, працавітымі, адказнымі, лю­біць родную зямлю і дабівацца сваёй мэты.

У перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня Пастаўская гімназія ажыццяўляе прыём заяў для паступлення ў 5 клас. Жадаючых стаць гімназістамі чакаюць тры ўступныя іспыты: 2 чэрвеня — па рускай мове (дыктоўка), 4 чэрвеня — па матэматыцы (кантрольная работа) і 7 чэрвеня — па беларускай мове (дыктоўка). Пачатак уступных іспытаў у 11.00.

З 2 чэрвеня па 10 жніўня прымаюцца заявы на свабодныя месцы ў 6—11 класы. У іх уступныя іспыты пачнуцца пасля 11 жніўня. 

Падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38