Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памяць будзе вечнай

Памяць будзе вечнай

У пажоўклых ад часу і больш свежых падшыўках раённай газеты — сотні матэрыялаў і фотаздымкаў, якія расказваюць пра ветэранаў вайны, знаёмяць з іх успамінамі. Ужо няма сярод нас Адама Дзям’янавіча Мастовіча, Леаніда Уладзіміравіча Януша, Івана Пятровіча Маісеева, Мікалая Іванавіча Скрыпчанкі, Барыса Пятровіча Коўрыкава, Івана Васільевіча Гецьмана, Васілія Паўлавіча Бялова, Барыса Антонавіча Пабядзінскага, Данііла Іосіфавіча Юрчанкі, Мікалая Мікалаевіча Камышава, Івана Барысавіча Глазко, Фёдара Савельевіча Махава, Івана Васільевіча і Еўдакіі Ісакаўны Жаваранкавых і многіх-многіх іншых. Але дзякуючы раёнцы мы можам аднавіць цэлыя гісторыі і невялікія эпізоды жыцця былых франтавікоў і партызан. Вось толькі некаторыя з іх.

Удзельнікі слаўных падзей

Ёсць падзеі, якія не маюць сабе роўных і ніколі не сціраюцца з памяці. Такім стаў парад Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года. Па Краснай плошчы, залітай чырванню сцягоў, прайшлі войскі арміі-вызваліцельніцы. 200 байцоў пад барабанны бой кінулі да падножжа Маўзалея У. І. Леніна 200 трафейных сцягоў гітлераўскіх полчышчаў. Удзельнікам гістарычнага парада быў наш зямляк, жыхар вёскі Жвойрышкі былога Палескага сельсавета Сіланцій Яўстаф’евіч Зубкоў. У перыяд  вайны ён камандаваў дыверсійнай групай, вызваляў Беларусь, у бітве за Кёнігсберг быў кантужаны. Потым трапіў пад Маскву, дзе рыхтаваўся да парада Перамогі.

Удзельнікам гістарычнага парада, але не ў Маскве, а ў Берліне ў верасні 1945 года стаў жыхар вёскі Паташня Алімпій Іларыёнавіч Чувалаў. На ўсё жыццё ён запомніў той момант, калі праходзіў ва ўрачыстай калоне непадалёк рэйхстага і Брандэнбургскіх варот.

А. І. Чувалаў змагаўся з фашысцкімі захопнікамі на 1-ым Беларускім фронце, вызваляў Варшаву, браў Берлін. Стаяў на варце падчас Нюрнбергскага працэсу.

Яго вялі на расстрэл…

 Цудам вырваўшыся з фашысцкага палону, лейтэнант-пагранічнік Сцяпан Дзёмін і яго таварышы дабраліся да партызан. Але ў атрадзе №2 4-ай Беларускай брыгады іх прынялі за дыверсантаў і … павялі на расстрэл. І тут здарылася неверагоднае: Дзёміна пазнаў былы саслужывец. Так кадравы ваенны стаў спачатку начальнікам штаба, а потым камандзірам партызанскага атрада. Народныя мсціўцы з поспехам праводзілі баявыя аперацыі ў Гарадоцкім, Расонскім, Міёрскім раёнах.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў Сцяпан Андрэевіч Дзёмін працаваў на кіруючых пасадах у Дзісне, Мядзеле, на працягу многіх гадоў — у сістэме спажывецкай кааперацыі Пастаўскага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “Партызану Айчыннай вайны “ I ступені, “За Перамогу над Германіяй”.

Вызвалялі Паставы

Баявое хрышчэнне Барыс Пятровіч Вальмус атрымаў пад Смаленскам. Потым было шмат іншых баёў, доўгіх франтавых дарог. А самым памятным стала вызваленне Пастаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе пазней узначальваў калектыў аўтабазы №17.

—  Запомнілася раніца 5 ліпеня 1944 года, — успамінаў Барыс Пятровіч. — Наша падраздзяленне на подступах да горада Паставы з боку вёскі Лучай завязала жорсткі бой з ворагам, які пабудаваў узмоцненую абарону і ішоў у атаку. Але націск нашых воінаў быў нястрымным, фашысты вымушаны былі адступаць. У баях за вызваленне Пастаўшчыны загінулі многія аднапалчане. Падарваўся на міне легендарны камандзір генерал-маёр Ігнат Вікенцьевіч Кляра. Мне даводзілася сустракацца з ім. Гэта быў адважны і чулы чалавек.

Карэнным пастаўчанінам пасля вайны стаў яшчэ адзін вызваліцель горада — камандзір батарэі “саракапятак”  Васілій Мацвеевіч Пагадаеў.

Стаў капітан галоўным ляснічым

Для сяржанта Міхаіла Генрыхавіча Шпігановіча вайна пачалася 25 чэрвеня 1941 года. Закончыў яе ў званні капітана, а дэмабілізаваўся толькі ў верасні 1946-га. Прайшоў з баямі ад роднай Ельні да Берліна. Пра мужнасць і адвагу франтавіка сведчаць ордэн Чырвонай Зоркі, медалі “За адвагу”, “За ўзяцце Берліна” і іншыя.

Усё жыццё былы франтавік прысвяціў самай мірнай прафесіі лесавода. Амаль 20 гадоў адпрацаваў галоўным ляснічым Пастаўскага лясгаса. Ветэраны памятаюць яго як чалавека апантанага сваёй справай, справядлівага і вельмі адказнага. Зведаўшы жахі вайны, Міхаіл Генрыхавіч рабіў усё для таго, каб людзей акружала прыгажосць, радавала зеляніна, на сотнях гектараў прырасталі лясы. Дзякуючы яму ў горадзе працавала таварыства аматараў кветак, рэгулярна праводзіліся выставы, а ружы ля дома радавалі да позняй восені. Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Міхаіла Генрыхавіча ў райцэнтры было пасаджана шмат дрэў.

З пакалення ваеннага юнацтва

Ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй” адзначаны баявы шлях Анатолія Фёдаравіча Кірэева.

Анатолій належаў да таго пакалення, юнацтва якога называюць ваенным. Вучыўся ў вучылішчы. У жніўні 1943 года камандзір танка лейтэнант Кірэеў апынуўся ў раёне Арлоўска-Курскай дугі. Потым стаў камандаваць узводам, ротай. Вызваляў Віцебск, Сянно, Лепель, Бягомль, Докшыцы, Мядзел і іншыя гарады. Граміў ворага ў самым яго лагаве — Берліне. А. Ф. Кірэеў стаў у далейшым кадравым афіцэрам, службу закончыў у званні падпалкоўніка. Доўга жыў і працаваў у Паставах, актыўна ўдзельнічаў у патрыятычным выхаванні моладзі.

Усю вайну — на перадавой

Баявое хрышчэнне Аляксей Кыткін атрымаў пры абароне Масквы. А калі гітлераўцы былі адкінуты ад сталіцы, яго залічылі ў разведузвод. Больш за сотню разоў хадзіў у разведку, прыносіў каштоўныя звесткі, браў “языкоў”. Аляксей Фёдаравіч ганарыўся тым, што прымаў непасрэдны ўдзел у вызваленні гарадоў Беларусі і суседняй Літвы, удзельнічаў у адной з адказных аперацый ва Усходняй Прусіі. За гэта разведчык атрымаў узнагароду. Яго ратныя подзвігі адзначаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, некалькімі медалямі і васьмю Падзякамі Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Перш чым вярнуцца да мірнай працы, А. Ф. Кыткіну давялося яшчэ служыць і толькі з сярэдзіны 60-ых звязаў сваё жыццё з сельскагаспадарчай вытворчасцю, жыў у Варапаеве, на пенсіі ўзначальваў ветэранскую арганізацыю.

За сябе і аднавяскоўцаў

З пятнаццаці кашыцкіх хлопцаў, якія пайшлі ваяваць на фронт, дамоў не вярнуліся Дзмітрый і Фёдар Асяненкі, Дзянісій Атвалка, Аляксандр Гіль, Станіслаў Клянцэвіч, Мітрафан Вештарт. Да Андрэя Махніса лёс быў больш літасцівым, хаця і прайшоў пехацінец з баямі Бесарабію, Малдавію, Румынію, Югаславію. Пасля ранення ў Венгрыі вучыўся ў школе малодшых камандзіраў, авалодаў станкавым кулямётам, атрымаў званне старшага сяржанта. Тут і сустрэў перамогу.

Усё пасляваеннае жыццё Андрэя Андрэевіча Махніса было звязана з Кашыцамі. Працаваў лесніком, пажарным.

Матэрыял да друку падрыхтаваў Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 34

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 96