Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як пасеюць, столькі і нажнуць

Як пасеюць, столькі і нажнуць

Сейбіты філіяла «Нафтазаводмантаж-агра» Георгій Зелянкевіч і Уладзімір Жойдзь.

Надвор’е ў 23 красавіка выдалася сонечным, але ветраным. Нам, гараджанам, яно было не даспадобы, а хлебаробы радава­ліся: глеба хутка прасыхала пасля моцных дажджоў, якія спынілі сяўбу на некалькі дзён.

Спорылася работа і ва ўрочышчы Крывое філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”. Палі ў гаспадарцы дробнаконтурныя, набраць тэмпы на іх складана. Тым не менш спрактыкаваныя механізатары дабіваюцца добрых штодзённых выпрацовак. З многімі з іх апошні раз сустракалася на мінулагоднім жніве. Збожжавыя і зернебабовыя тады парадавалі мясцовых хлебаробаў нядрэнным ураджаем — на круг выйшла па 26,2 цэнтнера з гектара, валавы намалот склаў больш за 3 тысячы тон. Сёлетняй вясной тут таксама прыкладваюць максімум намаганняў, каб быць з хлебам.

Запраўляць глебу тукамі даручана Валерыю Татуну. Яго МТЗ-1221 у счэпе з агрэгатам “РУМ” не ведае прастояў. На ўскрайку поля прыпыніўся Генадзій Казакевіч, які на МТЗ-1221 з чызелямі першым праходзіць па полі. За дзень ён рыхтуе па 35 гектараў глебы. Георгій Зелянкевіч і Уладзімір Жойдзь сеялі яравую пшаніцу. Абодва да драбніц ведаюць усе агратэхнічныя патрабаванні і строга іх выконваюць. Выпрацоўка за дзень у кожнага складае 30 і больш гектараў. Прадукцыйнасць іх працы ў многім залежыць ад своечасовай дастаўкі ў поле насення. Гэтай справай займаецца Дзмітрый Жалянцоў, у якога МАЗ абсталяваны загрузчыкам.  Працуе спраўна, з-за падвозу насення прастояў не бывае.

Як пасеюць, столькі і нажнуць

Генадзь Казакевіч, які рыхтуе глебу да сяўбы.

Як пасеюць, столькі і нажнуць

Спорыцца работа на ўнясенні мінеральных угнаенняў у Валерыя Татуна.

— Калі работа даручана прафесійна падрыхтаваным людзям, якія сумленна выконваюць свае абавязкі і ўсведамляюць сваю адказнасць за будучы ўра­джай, тады цалкам можна спадзявацца на поспех, — гаварыла галоўны аграном гаспадаркі Марына Мечыславаўна Галубёнак. — Дружна, зладжана і з выдатным веданнем сваёй справы працуюць усе, хто заняты на веснавых палявых работах. У нас усё падпарадкавана аднаму — пасеяць яравыя культуры ў аптымальныя тэрміны. Год на год не падобны. У кожнай вясны свае асаблівасці. Бывала, і за 20 дзён паспявалі з усімі веснавымі работамі, а здаралася, яны расцягваліся больш чым на месяц. Сёлета вясна ранняя, але зацяжная. А ўвогуле,  лёгкай сяўбы не бывае.

У той дзень, калі мы былі ў гаспадарцы, тут вёўся ўвесь комплекс работ: падкармлівалі азімыя, баранавалі шматгадовыя травы, уносілі мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. У ляхаўшчынскіх хлебаробаў ёсць усё для таго, каб пасяўную правесці ў сціслыя тэрміны. Набыты два новыя трактары “МТЗ-1221” і адзін “МТЗ-82”. Іх даверылі Генадзю Казакевічу, Сяргею Янкові­чу і Сяргею Счаснаму. Хапае пасяўнога матэрыялу, паліва для бесперабойнай работы тэхнікі, закуплена дастаткова ўгнаенняў, хімікатаў. Механізатары вопытныя, дысцыплінаваныя, адказныя. Яны добра разумеюць: упусціш зараз, восенню недаатрымаеш дзясяткі, а можа, і сотні тон хлеба. Таму і стараюцца закласці надзейную аснову будучаму ўраджаю.

Аб’ёмы веснавой сяўбы немалыя: 480 гектараў зойме ячмень, 120 — пшаніца, 300 — кукуруза. Восенню на 700 гектарах пасеялі азімыя збожжавыя, якія радуюць кусцістасцю. Іх ужо падкармілі. А вось тыя ўчасткі рапсу, якія засеялі восенню першымі, перазімавалі дрэнна. Прыйшлося перасяваць. Пад яравы рапс адведзена 100 гектараў.

— У сельскай гаспадарцы ёсць два галоўныя параметры: своечасовасць і якасць, — працягвала М. М. Галубёнак. — Калі іх не выконваць, плёну не будзе. З раніцы да вечара ў полі шчыруюць людзі, якія забяспечваюць высокія тэмпы і якасць сяўбы. Не падводзіць тэхніка.

Сяўба — гэта клопат не толькі механізатараў, але ў першую чаргу і спецыялістаў, у прыватнасці галоўнага агранома. Марына Мечыславаўна пастаянна ў полі. Яна арганізоўвае работу і правярае якасць, неадкладна вырашае тыя пытанні, якія непрадказальна ўзнікаюць. Кантакты агранома з механізатарамі адыгрываюць немалаважную ролю на карысць агульнага выніку.

Гаспадарчы падыход, дасканала адрэгуляваны працэс правядзення пасяўной кампаніі заўсёды вызначалі ляхаўшчынскіх земляробаў. І сёлета яны максімальна эфектыўна выкарыстоўваюць кожны рабочы дзень і пагодлівы час. Таму і поспех спадарожнічае: на ўчарашні дзень зерневыя і зернебабовыя тут пасеяны на 87,6 працэнта планавай плошчы. Гаспадарка лі­дзіруе ў раёне па тэмпах і якасці палявых работ.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 35

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 64

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 55

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 69