Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жывёлагадоўля павінна стаць больш эфектыўнай

Жывёлагадоўля павінна стаць больш эфектыўнай

17 красавіка ў нашым раёне адбыўся абласны семінар па жывёлагадоўлі, у якім прынялі ўдзел намеснікі начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў па жывёлагадоўлі, дырэктары райплемстанцый, галоўныя ветэрынарныя ўрачы раёнаў, спецыялісты аблсельгасхарчу.

Завяршаецца выкананне Рэспубліканскай пяцігадовай праграмы развіцця малочнай галіны. У ходзе яе рэалізацыі ў краіне, у тым ліку ў Віцебскай вобласці, многае зроблена па ўкараненні новых тэхналогій, паляпшэнні якасці малака, павышэнні эфектыўнасці жывёлагадоўлі. Але магчымасці росту прадукцыйнасці дойнага статка і валавой вытворчасці малочнай прадукцыі далёка не выкарыстаны. Пра гэта падчас адкрыцця семінара  гаварыла  начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Н. А. Соніч. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што, нягле­дзячы на некаторы рост колькасных і якасных паказчыкаў, вобласць у цэлым адстае ад іншых рэгіёнаў краіны і мае вялікі патэнцыял для таго, каб павялічыць вытворчасць і рэалізацыю малака і мяса. Асаблівую ўвагу выступоўца звярнула на павышэнне якасці малочнай прадукцыі, прыёмка якой перапрацоўчымі прадпрыемствамі бу­дзе ажыццяўляцца з 1 верасня 2015 года з улікам новых стандартаў. Пераход на іх патрабуе кардынальнага змянення падыходаў да захавання тэхналогіі атрымання малака. Калі не прыняць адпаведных мер, то можа здарыцца так, што прадукцыя шэрага сельгаспрадпрыемстваў з-за незахавання стандартаў акажацца незапатрабаванай. Такога ні ў якім выпадку дапусціць нельга, бо для большасці гаспадарак малако з’яўляецца галоўнай крыніцай падтрымання іх фінансавага стану.

Пра тое, як папрацавалі ў першым квартале работнікі ферм Віцебшчыны, далажыў першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама У. А. Машэра. У студзені—сакавіку  валавая вытворчасць малака ў сярэднім па вобласці ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года склала 104%, рэалізацыя — 107,8%. Надой ад  каровы ўзрос на 84 кілаграмы і склаў 883 кілаграмы малака. Расце пагалоўе свіней. Горшая сітуацыя з вырошчваннем буйной рагатай жывёлы. Яе сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе крайне нізкае і склала за першыя тры месяцы года ўсяго 527 грамаў.

У. А. Машэра расказаў таксама пра задачы, якія стаяць перад раёнамі вобласці ў бліжэйшы перыяд па павелічэнні колькасных і павышэнні якасных паказчыкаў, спыніўся на сучасных патрабаваннях развіцця грамадскай жывёлагадоўлі. Сёлета прырост вытворчасці прадукцыі ферм павінен скласці не менш за 10%. Каб да­біцца гэтага, трэба працаваць над узнаўленнем статка, забяспечваць жывёлу высакаякаснымі кармамі, утрымліваць яе ў належным стане, пастаянна трымаць у полі зроку работу з кадрамі. Трэба зніжаць сабекошт прадукцыі, павышаць прадукцыйнасць працы, дабівацца павелічэння аддачы кармоў, сродкаў, якія ўкладваюцца ў вытворчасць.  Без гэтага немагчымы рух наперад.

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарстнёў, узначаліўшы вобласць, адразу ж паставіў перад калектывамі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны задачу выйсці да канца гэтага года  на прыбытковую работу. Даручыў вывучыць і ўкараніць вопыт тых гаспадарак, якія,  працуючы ў аднолькавых з іншымі ўмовах,  маюць добрыя фінансавыя вынікі, служаць прыкладам умелага гаспадарання. У ліку такіх адкрытае акцыянернае таварыства “Навасёлкі-Лучай”, дзе маюць каштоўны вопыт круглагадовага ўтрымання быкоў у полі і паспяхова асвоілі тэхналогіі вытворчасці малака на робатызаванай ферме.

Удзельнікі семінара наведалі сельгаспрадпрыемства. Яго дырэктар Ю. Ф. Шымчык і галоўны заатэхнік І. М. Кісель расказалі пра вырошчванне быкоў у палявых умовах, тэхналогію вытворчасці малака на робатызаванай ферме “Коўзаны”.

Складальнікаў паспяховай работы шмат. А галоўным з’яўляецца  сытнае, паўнацэннае кармленне. Як у полі, так і на комплексе жывёла круглы год забяспечваецца ўзбагачанымі кормасумесямі. Таму і вынікі адпаведныя. Сутачныя надоі на комплексе даходзяць да 20 кілаграмаў малака, прыбаўленне жывёлы ў вазе ў палявых умовах складае па кілаграму і больш.

Удзельнікі семінара ўзбагаці­ліся і тэарэтычнымі ведамі па праблемах узнаўлення і кармлення дойнага статка, прафілактыкі і лячэння розных захворванняў, атрымання высакаякаснай прадукцыі. Перад імі выступілі дацэнт кафедры акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёлы Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Ю. А. Рыбакоў, кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя В. С. Вышалескага А. Ю. Фінагенаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ААТ “Бівет” С. М. Усаў, прадстаўнікі іншых навучальных устаноў і фірм.

У ААТ “Навасёлкі-Лучай”  быў арганізаваны паказ новых узораў машын, прэпаратаў, мінеральных дабавак, дэзінфекцыйных і іншых сродкаў і абсталявання розных айчынных фірм і таварыстваў, якія выкарыстоўваюцца ў жывёлагадоўлі.

Падводзячы вынікі работы семінара, першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу У. А. Машэра адзначыў, што яго ўдзельнікі абавязаны на месцах так арга­нізаваць работу, каб на кожнай ферме, комплексе і палявых станах працаваць з найбольшай эфектыўнасцю, мець і прадаваць больш якаснай прадукцыі.

Тэкст і фота  Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 32

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 37

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 43

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 54

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 46

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 44

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72