Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Лепш сініца ў руцэ…”

“Лепш сініца ў руцэ…”

Пастаўчанка Юлія Чалей пэўны час працавала выхавальніцай у АДРАЦ “Ветразь”, дзе кожны рабочы дзень дзеці падпітвалі яе сваёй неўтаймоўнай энергіяй. Сёння прафесійная дзейнасць жанчыны мае супрацьлеглы кірунак: вось ужо 3 гады, як яна ўзначальвае аддзяленне кругласутачнага знаходжання Пастаўскага ТЦСАН, сярэдні ўзрост пастаяльцаў якога 82 гады. Тут ужо Юля павінна быць крыніцай душэўнага святла і добрага настрою, вельмі неабходных пажылым людзям. Як ёй удаецца справіцца з гэтай няпростай задачай? Пра гэта і іншае наша размова.

—            Юля, ты карэнная пастаўчанка?

—            Так, я нарадзілася ў Паставах, скончыла тут 3 класы пачатковай школы. Мой тата быў ваеннаслужачым, і нашай сям’і давялося паездзіць па Савецкім Саюзе. Калі вярнуліся ў Паставы, пайшла вучыцца ў СШ № 2, якую скончыла ў 2001 годзе.

—            Кім марыла стаць у дзя­цінстве?

—            Заўсёды больш прываблівалі гуманітарныя навукі, асаб­ліва педагогіка і псіхалогія. На жаль, мне не хапіла літаральна некалькіх балаў, каб паступіць у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава на аналагічную спецыяльнасць. Было крыўдна, але чакаць наступнай уступнай кампаніі не бачыла сэнсу, таму паступіла ў педагагічны каледж у Мінску, які скончыла з чырвоным дыпломам. Пазней вучобу, толькі ўжо завочна, працягвала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

—            Абраная прафесія не расчаравала?

—            Наадварот, за гады вучобы толькі ўпэўнілася ў правільнасці свайго выбару. Вельмі пашанцавала з выкладчыкамі, якія адыгралі вялікую ролю ў “агранцы” майго характару і светапогляду, навучылі разбірацца ў лю­дзях, псіхалагічна спраўляцца з няўдачамі, негатыўнымі думкамі. Атрымаўшы “вольны” дыплом, уладкавалася ў Мінску выхавальніцай у дзіцячым садку. Мне быў вельмі даспадобы хуткі, напружаны рытм. Але з часам усё ж прыняла рашэнне вярнуцца дадому, бо жыццё ў сталіцы патрабавала немалых сродкаў.

—            Пераезд у Паставы стаў для цябе стрэсам?

—            Не буду гэтага адмаўляць. Але дзякуючы вялікай падтрымцы бацькоў хутка асвоілася, знайшла сяброў і, што немалаважна, — работу па душы. Два гады да дэкрэтнага водпуску працавала ў АДРАЦ “Ветразь”і адчувала сябе там вельмі камфортна. Безумоўна, для арганізацыі працы школьнікаў патрабавалася многа фізічных і маральных сіл. Але разам з тым у рабоце было шмат творчасці ва ўсіх яе праявах, што рабіла кожны рабочы дзень асаблівым, непадобным на папярэдні. Ды і дзеці — няспынныя “энерджайзеры” — гэта самая магутная крыніца натхнення і аптымізму. Пасля нараджэння сыночка, якому зараз 5 гадоў, яшчэ больш у гэтым пераканалася.

—            Чаму не засталася працаваць у “Ветразі”?

—            Я атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі і хацела працаваць па спецыяльнасці. Якраз была вакансія ў аддзяленні тэрміновай сацыяльнай дапамогі, куды ўладкавалася інспектарам. Вельмі ўдзячна яго загадчыцы Таццяне Вацлаваўне Андрон, якая растлумачыла ўсе нюансы работы, дапамагла асвоіцца на новым месцы і палюбіць новую справу.

—            Як успрыняла прапанову перайсці працаваць загадчыцай аддзялення кругласутачнага знаходжання?

—            З хваляваннем. Мне на той час споўнілася 27 гадоў, і я не была ўпэўнена ў сваіх сілах займаць такую адказную пасаду. А вось дырэктар ТЦСАН Дзіяна Іванаўна Пякарская мела іншы пункт погляду. У сваёй рабоце яна трымаецца прынцыпу: маладым усюды дарога, робячы стаўку на іх энергічнасць, свежасць ідэй, ініцыятыўнасць. “У цябе ўсё атрымаецца”, — сказала мне дырэктар і ўсяляк дапамагла, каб гэта так і адбылося. Наогул, многае ў жаданні хадзіць на работу залежыць менавіта ад кіраўніцтва, ад таго, наколькі яно дапаможа раскрыць сябе, свой творчы і прафесійны патэнцыял.

—            Доўга прывыкала да новага месца работы?

—            Спатрэбілася нямала часу, каб цалкам уключыцца ў працу, пазнаёміцца з калектывам і пастаяльцамі. Мне пашанцавала: да мяне аддзяленнем кіравалі прафесіяналы, сістэма работы была наладжана, і маёй задачай было падтрымаць узняты імі ўзровень. Дзесьці ўдалося зрабіць важкія крокі наперад. Сёння наша ўстанова паказальная. Мы ганарымся, што прымалі столькі высокіх гасцей. У іх ліку былі і міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна (яна ўручыла Юліі Чалей ганаровую грамату Міністэрства — аўт.), і шведскія спецыялісты, якія прыяз­джалі ў аддзяленне па абмене вопытам. За высокімі вынікамі стаіць вялікая работа ўсяго калектыву.

—            Наколькі складана працаваць з пажылымі людзьмі?

—            Калі ў чалавека ёсць такія якасці, як спагада, суперажыванне, павага да старэйшых, то праца канкрэтна ў гэтым аддзяленні і ва ўсёй структуры ТЦСАН ніколі не будзе ў цяжар. Тут мала ведаць сваю справу, важна ўмець зразумець, псіхалагічна падтрымаць пажылых людзей. Кожную раніцу, робячы абход, з кожным пагаворыш, пацікавішся зда­роўем, выслухаеш іх перажыванні, а часам прыхінеш і абдымеш. Заўважаю, што ў адрозненне ад папярэдняй работы ў “Ветразі”, дзе адчувала сябе дзяўчынкай-школьніцай, у аддзяленні станаўлюся больш разважлівай, дарослай.

—            Якія тэмы найчасцей уздымаюць пастаяльцы?

—            Многія ўспамінаюць Вялікую Айчынную вайну. Адчуваецца, які гэта боль, якая незагойная рана на душы дзядуляў і бабуль. Колькі б разоў яны ні расказвалі пра падзеі тых часоў, не могуць стрымаць слёз. Ёсць сярод нашых пастаяльцаў і былы вязень Мікалай Іванавіч Мацвееў, які ў тры гады быў вывезены з маці ў Германію. Страх, жудасць, крыўда — гэтыя пачуцці перапаўняюць, калі чуеш аповеды пра тую вялікую бяду.

Таксама пастаяльцы  часта гавораць пра сваю малую радзіму. Многіх вёсак, адкуль яны родам, на жаль, ужо няма на карце Пастаўшчыны. Памятаюць шмат дробязей з жыцця шматгадовай даўнасці. Размовы пра дзяцінства, маладосць вельмі ўзрушваюць. Тады было шмат надзей на будучыню. Цяпер жа яны вымушаны жыць у адным агульным доме. Кожнага сюды прывяла свая бяда: каго — адзінота, іншых — гора-дзеці, якія не могуць справіцца з алкагольнай залежнасцю. Але яны стараюцца не разглядаць знаходжанне ў ад­дзяленні як прысуд, імкнуцца жыць паўнавартасным жыццём.

—            Наколькі цэняць клопат пра сябе?

—            Ёсць жанчына, якая дзякуе за ўсё кожны дзень па некалькі разоў. Пасля кожнага сняданка, абеду і вячэры падыдзе, скажа добрыя словы, і гэта дадае ўнутраных сіл. Большасць пастаяльцаў разумеюць, што іх самастойнае жыццё за межамі аддзялення амаль немагчыма, таму высока цэняць нашу няпростую работу.

—            Што для цябе самае складанае ў рабоце?

—            Тое, што трэба хутка ўнікаць у абсалютна новыя сферы: і ў бухгалтарскіх справах разбірацца, і ў гаспадарчай частцы нічога не ўпусціць, і прасачыць, каб на кухні было ўсё ў парадку. Але я люблю асвойваць новае і пераканана: вучыцца ніколі не позна. Гэта сёння цяжка, незразумела. Але крыху цярпення, сілы волі — і заўтра ты смяешся з сітуацыі, калі нічога не атрымлівалася. У любым занятку галоўнае — жаданне, і толькі жаданне.

—            Як адпачываеш ад ра­боты?

—            З сям’ёй: мужам, сынам, бацькамі. Яны маё найбольшае натхненне. Люблю прыроду, якая вельмі супакойвае. На жаль, цяпер застаецца менш часу на творчасць. Я заўсёды мела да яе цягу: наведвала танцавальны гурток, школьны тэатр, вышывала… Атрымліваю асалоду ад чытання кніг, але не ад “пустых”, бульварных, а ад жыццёвых, філасофскіх, з якіх можна пачэрпнуць мудрасць. падабаюцца кнігі з серыі “Позитивное мышление”. Раіла іх і калегам, і тыя былі ўдзячны.

—            Што цэніш у людзях?

—            Не прызнаю фальшывых, няшчырых людзей, тых хто разносіць чуткі, і тых, хто ў іх верыць. Цаню адданасць, дабрыню, праўдзівасць, адкрытасць да міласэрнасці. Заўсёды прыемна, калі людзі праяўляюць яе ў адносінах да нашага аддзялення.

—            За што любіш Паставы?

—            У родным горадзе ў мяне ёсць стабільнасць. Менавіта тут стварыла сям’ю, побач бацькі, ёсць уласнае жыллё, праца, якая прыносіць задавальненне і ў якой магу рэалізаваць сябе ў поўнай меры. Жыву па прынцыпе: лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе.

—            Ты аптымістка?

—            Па-іншаму нельга! Трэба ставіцца да жыцця пазітыўна, і добры настрой гарантаваны. Многаму ў адносінах да людзей, сітуацый мяне навучылі каледж і ўніверсітэт.

Кожную раніцу настройваю сябе на пазітыў, на тое, каб укласці ў будучы дзень як мага больш сіл і дасягнуць максімальнага выніку. І час ад часу паўтараю сабе выдатны выраз: усміхайся — і ў цябе будуць сябры, хмурся — і ў цябе будуць маршчыны.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30