Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З любоўю да мястэчка

З любоўю да мястэчка

Алесь Касцень… Гэтага чалавека на Пастаўшчыне, ды і не толькі, ведалі многія. Ён быў адметнай творчай асобай на абсягах усёй Беларусі, а жыў і працаваў тут, побач з намі. Журналіст, пісьменнік, паэт, актыўны ўдзельнік дэмакратычнага руху… Рознымі гранямі свайго таленту пакінуў значны след у культурным ландшафце беларускасці, засведчыў сябе як чалавека, які свае погляды на жыццё, свае творчыя пастулаты ўносіў у рэчаіснасць праз пуб­лікацыі, кнігі, сяброўскія сустрэчы, мастацка-паэтычныя вечарыны і іншыя культурныя з’явы і імпрэзы.

Сапраўды, як казалі калісьці старажытныя філосафы, вялікае бачыцца на адлегласці. І мы зараз, аглядаючыся на па­дзеі апошніх дзесяцігоддзяў, паступова ўсведамляем, як шмат зрабіў для развіцця нашай літаратуры, паэзіі, краязнаўства, дэмакратычнага руху Алесь Касцень. Культурную прастору Пастаўшчыны канца мінулага—пачатку нашага стагоддзя немагчыма ўявіць без яго постаці. Пакуль  ніхто яшчэ мэтанакіравана не займаўся вывучэннем Алесевай творчасці, але, аглядаючы яго здабыткі, мы разумеем, што ён быў пачынальнікам і заснавальнікам шмат якіх з’яў і рухаў, якія маюць праявы ў сучасным культурным жыцці нашага краю. Алесь — першы мясцовы аўтар, паэтычны зборнік якога “Зруб” выйшаў у Мінску ў самым прэстыжным на той час выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Ён жа першым з тутэйшых літаратараў выдаў і празаічную кніжачку “Золата дзядулі”, асновай якой сталі пастаўскія гісторыі і людзі. Алесю належыць аўтарства і першых тутэйшых жартоўных паэм, якія пад назвай “Правінцыялы” выйшлі асобным выданнем.

Менавіта пад яго кіраўніцтвам найвышэйшага росквіту дасягнула літаратурнае аб’яднанне “Світанак”. У рэдакцыі газеты “Пастаўскі край” (раней — “Звязда”), дзе Алесь працаваў, збіраліся мясцовыя паэты і празаікі, чыталі свае творы, абмяркоўвалі, часам спрачаліся, згаджаліся ці не згаджаліся з крытыкай і заўвагамі, але ніхто не крыў­дзіўся, не бразгаў дзвярыма, не сыходзіў у роспачы ад непаразумення. Шмат хто з удзельнікаў тых літаратурных сходаў атрымаў добрыя ўрокі работы са словам і тэкстамі, набыў разуменне ацэнкі якасці літаратурных твораў і неабходнасці ашчаднага стаўлення да напісанага. Таму многія мясцовыя аўтары лічаць А. Касценя сваім настаўнікам у літаратуры.

Філолаг па адукацыі, ён тым не менш добра арыентаваўся ў гістарычных тэндэнцыях і падзеях, залажыўшы фактычна асновы нашага краязнаўства. У шматлікіх сваіх артыкулах Алесь грунтоўна разглядаў з’явы далёкай і не вельмі далёкай даўніны, не баючыся выказваць свой погляд на многія неадназначныя і не поўнасцю даследаваныя пытанні гісторыі. Пры яго непасрэдным удзеле на Пастаўшчыне выдаваліся часопісы “Нашы карані”, “Барвы” і шматлікія незалежныя газеты. Дзякуючы А. Касценю з’явіліся на свет чатыры калектыўныя зборнікі мясцовых літаратараў “Рунь”.

Да ўсяго гэтага ён шмат займаўся не прыметнай чытачам, але вельмі важнай для якасці публікацый рэдактарскай работай. Па-сутнасці, большая частка краязнаўчых і паэтычных кніг, якія выдаваліся раней на Пастаўшчыне, набылі дасканаласць дзякуючы яго ўважлівым вычыткам.

Усё пералічанае вышэй — гэта толькі знешняя праява таленавітай Асобы, а яно, як і ўсё на свеце, паступова сыйдзе ў нябыт, забудзецца ў новых пакаленнях. Але застанецца творчасць, якая застыла літарамі ў вершах, паэмах, артыкулах, прозе. Хтосьці калісьці прачытае іх і пачуе галасы нашай эпохі, водгулле мінулага часу. Хочацца, каб сучаснікі і нашчадкі знаёміліся з Алесевымі творамі, у тым ліку і з тымі, якія не выходзілі асобнымі кнігамі. Я маю на ўвазе мацнейшыя, на мой погляд, з іх: незакончанае эсэ “Мястэчка маёй любові” і нізку навэл “Простыя рэчы”. Дзякуючы руплівасці сяброў і неабыякавых людзей гэтыя творы змаглі ўбачыць свет пад вокладкай новай кнігі. Дык давайце ж пачытаем яе і адчуем асалоду ад апавяданняў сапраўднага майстра слова Алеся Касценя.

З любоўю да мястэчка

Ігар ПРАКАПОВІЧ, член

Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У пятніцу, 17 красавіка, у раённай бібліятэцы ладзяцца вечарына памяці Алеся Касценя, якому 23 красавіка споўнілася б 60, і прэзентацыя яго кніжкі “Мястэчка маёй любові”, выдадзенай у гэтым месяцы сябрамі паэта.

Пачатак вечарыны ў 17 гадзін. Прыходзьце!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 26

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 35

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32