Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Франтавы шлях завяршыў у Германіі

Франтавы шлях завяршыў у Германіі

Мой бацька, Норберт Касперавіч Ластоўскі, нарадзіўся 28 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Са­вічы Пастаўскага раёна. Атрымаў няпоўную базавую адукацыю, паступіў у Вільнюскае рамеснае вучылішча будаўнікоў. Дакументы аднёс яго бацька, мой дзядуля, схадзіўшы туды з Савіч пешшу, бо плата за транспарт была для сялянскай сям’і недасягальнай. У Вільні атрымаў спецыяльнасць муляра, працаваў па найме ў сялян. З красавіка 1934-га да верасня 1935-га служыў у Познані ў поль­скай арміі ў якасці радавога байца 58-га стралковага палка (наша тэрыторыя на той час была акупіравана Польшчай). З 1935-га да 1939-га працаваў мулярам.

Калі Польшча, адчуваючы небяспеку з боку Германіі, пачала мабілізацыю, 24 жніўня 1939 года зноў стаў салдатам. А 1 верасня 1939-га пачалася Другая сусветная вайна. Калі Германія напала на Польшчу, дэмаралізаваны ўрад пакінуў краіну. Войска Польскае не магло супрацьстаяць нямецкай арміі. Салдаты масава траплялі ў палон. Бацька разам з сябрамі таксама стаў вязнем і знаходзіўся ў Брэсцкай крэпасці задоўга да яе гераічнай абароны. Праз некалькі дзён у крэпасць прыбылі прадстаўнікі Чырвонай Арміі (на аснове пакта Молатава — Рыбентропа аб ненападзенні), і польскія ваеннапалонныя былі перададзены савецкім уладам. Пасля іх накіравалі ў лагер Асташкава на возеры Селігер (гэта Калінінская, цяпер — Цвярская вобласць на поўначы Расіі). Там праходзілі вялікую праверку органаў НКУС. У асноўным радавых воінаў, у тым ліку і бацьку, адпусцілі. Як яны дабіраліся ў Беларусь — асобная размова. Афіцэрскі ж састаў ваеннапалонных чакаў лёс тых, хто знаходзіўся ў Катыні пад Смаленскам. У Асташкаве таксама праводзіліся масавыя расстрэлы.

Вярнуўшыся дахаты, бацька зноў працаваў мулярам. Дарэчы, ён узводзіў будынак РДК па вуліцы Чырвонаармейскай. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Кіраўніцтва раёна накіравалася ў эвакуацыю ў напрамку Полацка. У Паставах панавала паніка, магазіны і склады разрабавалі. А 2 ліпеня ў горад увайшлі гітлераўцы. Пачаўся акупацыйны перыяд, таму мабілізацыі на фронт не было.

4 ліпеня 1944 года Савічы вызвалілі байцы 235-ай стралковай дывізіі, а 5 ліпеня воіны 145-ай Віцебскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі ўвайшлі ў Паставы. 19 ліпеня бацьку разам з іншымі землякамі мабілізавалі. Знаходзіўся на зборным пункце ў Куранцы каля Вілейкі. Потым павезлі ў Польшчу праз Крычаў, Магілёў, Баранавічы, Беласток, Лукаў. У мястэчку Чэбешаў была створана 2-ая Польская Армія. Потым польскія салдаты ўвайшлі ў склад І Украінскага фронту (камандуючы — маршал І. С. Конеў). Бацьку залічылі памочнікам камандзіра ўзвода ў 17-ы полк, 2-і батальён, пошта 02037 “З”. 11 лістапада 1944 года прысвоілі званне сяржанта. Фарсіраваў Віслу, 17 студзеня 1945 года ўдзельнічаў у вызваленні Варшавы. Горад быў пусты і моцна разбураны. Далей вызвалялі Лодзь, удзельнічалі ў баях на Эльбе, на тэрыторыі Германіі. 9 мая, пасля падпісання Акта аб капітуляцыі Германіі, іх накіравалі на ліквідацыю пражскага нямецкага гарнізона. Вестку аб канчатковай перамозе сустрэлі ў чэшскім горадзе Літамержыцы. Давялося яшчэ паслужыць на тэрыторыі Германіі, і дамоў бацька вярнуўся толькі позняй восенню 1945 года. Мой старэйшы брат Іван  (1943 года нараджэння) каля месяца называў яго дзядзем.

З дня заснавання калгаса “Запаветы Ільіча” (1949 год) да 1978-га бацька, які скончыў курсы ў Ашмянах, працаваў галоўным бухгалтарам гаспадаркі. Памёр 12 лютага 1996 года пасля цяжкай хваробы.

Узнагароджаны поль­скімі медалямі, сярод якіх значны “Кшыж Валечны” (“Баявы Крыж”), ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”, многімі іншымі.

Норберт Касперавіч Ластоўскі ўдзельнічаў у падрыхтоўцы матэрыялаў для нашага школьнага музея і ў дзень яго адкрыцця, 4 лістапада 1987 года, перарэзаў чырвоную стужку на ўвахо­дзе. Фотаздымак гэтага моманту ёсць у кнізе “Памяць. Пастаўскі раён” (стар. 354). Бацьку і ўсім ветэранам вайны я прысвяціла песню “Бацька, устань, паслухай…” Адну мелодыю да яе напісаў А. Карпенка, другую — Я. Сівіцкая. Хачу прывесці такія радкі: “Бацька, устань, паслухай,/ Май пераможны ідзе,/ Кветкавай завірухай/ Навокал жыццё гудзе”…

Р. ЛАСТОЎСКАЯ,

кіраўнік музея  баявой і працоўнай славы СШ №2.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 35

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32