Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб абараніць дзяцей… ад бацькоў

Каб абараніць дзяцей… ад бацькоў

20 сакавіка пад старшынствам кіраўніка раёна В. С. Гутарава адбылося адкрытае пасяджэнне райвыканкама, на якім было разгле­джана пытанне аб стане работы на Пастаўшчыне па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” і прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі В. А. Дубавец і намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама — начальнік упраўлення фінансаў і тылу падпалкоўнік міліцыі А. У. Міхайлаў.

З інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён адзначыў, што прыняцце 8 гадоў назад Дэкрэта №18 дазволіла стварыць на Пастаўшчыне эфектыўную сістэму міжведамаснай работы па кантролі за ўмовамі выхавання дзяцей у сем’ях. Выпрацаваны алгарытм міжведамаснага ўзаемадзеяння па ўхіленні фактараў, якія пагражаюць дабрабыту, здароўю і жыццю непаўналетніх. За гэты перыяд у раёне сфарміравалася зладжаная сістэма ранняга выяўлення дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У аддзеле адукацыі, спорту і турызму, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама наладжаны ўлік і расследаванне інфармацыі пра дзяцей, якія аказаліся ў крытычнай сітуацыі. Пры яе пацвяр­джэнні ацэньваецца ступень рызыкі пражывання непаўналетняга ў сям’і, вызначаюцца шляхі вырашэння праблемы.

Па стане на 1 сакавіка 2015 года ў раёне пражываюць 6365 непаўналетніх. З іх 79 (1,24%) — дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў; 984 дзіцяці (15,5%) выхоўваюцца ў 763 няпоўных сем’ях, 87 пражываюць у сем’ях, якія знахо­дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За час дзеяння Дэкрэта 191 дзіця рашэннямі камісіі па справах непаўналетніх прызнана маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, 126 з іх (66%) вернуты ў родныя сем’і, 53 (28%) набылі статус сацыяльнай сіраты ў выніку адабрання або пазбаўлення іх бацькоў бацькоўскіх правоў, 8 знаходзяцца ў прытулку, 5 накіраваны ў дзяржаўныя ўстановы, 43 — у замяшчальныя сем’і, 5 усыноўлены.

За 2014 год выяўлена і пастаўлена на ўлік 138 дзяцей з 77 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, знята з уліку 123 дзіцяці з 73 сем’яў. З 292 дзяцей, прызнаных і знятых з уліку, толькі 19 маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, што сведчыць пра дастаткова выніковую работу ўсіх зацікаўленых па рэабілітацыі сям’і на раннім этапе выяўлення нядобранадзейнасці. Адзначаецца станоўчая дынаміка працэсу выяўлення дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Зніжаны ўзровень сацыяльнага сіроцтва, скарацілася ў параўнанні з 2007 годам колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў (з 22 да 4).

У раёне сфарміравана дастаткова эфектыўная сістэма кантролю за выкананнем Дэкрэта Прэзідэнта. Штомесяц каардынацыйным саветам, камісіяй па справах непаўналетніх, аддзеламі і ўпраўленнямі выканкама адсочваюцца асноўныя паказчыкі яго выканання, штоквартальна праводзіцца зверка па асобах, абавязаных пакрываць сродкі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, штогод выкананне комплексу мер па рэалізацыі Дэкрэта заслухоўваецца на пасяджэннях райвыканкама, сесіі раённага Савета дэпутатаў. Таксама кожны квартал упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх, РАУС, аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, судом раёна праводзяцца семінары па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта. На іх запрашаюцца спецыялісты аддзела кадраў, бухгалтары ўсіх прадпрыемстваў, дзе працуюць абавязаныя асобы.

На сённяшні дзень на тэрыторыі раёна пражывае 71 грамадзянін, абавязаны пакрываць расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. 50 з іх працуюць, 4 знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3-х гадоў, 2 пакрываюць расходы ў добраахвотным парадку, 1 — па заяве, 2 знаходзяцца ў вышуку, 9 — у лячэбна-працоўных прафілакторыях, 4 — у месцах пазбаўлення волі. Агульная сума расходаў дзяржавы, якая належыць спагнанню з іх, у 2014 годзе склала 1 млрд 135 млн 335 тыс. 600 рублёў, спагнана 622 млн 630 тыс. 400 рублёў (54,8%). За сту­дзень-люты 2015 года налічана 211 млн 76 тыс. рублёў, спагнана 68 млн 144 тыс. 200 рублёў. Усяго запазычанасць па пакрыцці расходаў на ўтрыманне дзяцей маюць 87,3% абавязаных асоб, 74,5% якіх працаўладкаваны на прадпрыемствы сельскай гаспадаркі.

Асноўнымі прычынамі ніз­кага ўзроўню рэальнага спагнання ў раёне з’яўляюцца недастатковы размер заработнай платы, якую атрымліваюць абавязаныя асобы, і несвоечасовасць яе выплаты. У сувязі з гэтым летась 11 чалавек былі перапрацаўладкаваны. Актуальнай праблемай застаецца і адсутнасць належнага кантролю з боку наймальнікаў за яўкай на работу абавязаных асоб і ўлікам рабочага часу. Маюцца факты несвоечасовага прадастаўлення кадравымі службамі арганізацый у аддзел унутраных спраў райвыканкама табеляў уліку рабочага часу такіх грамадзян.

Галоўная прычына сацыяльнай нядобранадзейнасці ў сем’ях — гэта злоўжыванне бацькоў алкаголем. На 1 студзеня 2015 года на дыспансерным улі­ку ва ўрача-нарколага знаходзілі­ся 67 з 76 абавязаных асоб. З пачатку года 6 з іх пралечаны ў стацыянары псіхіятрычнай бальніцы “Слабодка” Браслаўскага раёна, 23 — амбулаторна, 5 закадзіраваны, 9 накіраваны ў ЛПП.

Меры, якія прымаюцца па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, садзейнічалі захаванню тэндэнцыі да зніжэння колькасці злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, з 22 у 2007 годзе да 8 у 2013-ым. Разам з тым, летась назіраўся іх нязначны рост. Падлеткамі было здзейснена 11 злачынстваў, што на 3 больш у параўнанні з 2013 годам. Адна з асноўных прычын — адсутнасць належнага кантролю за непаўналетнімі з боку бацькоў, пра што сведчыць тое, што асноўная маса злачынстваў здзейснена ў начны час. З мэтай прафілактыкі падлеткавай злачыннасці ў начны час супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх праводзіцца работа, накіраваная на выяўленне законных прадстаўнікоў, якія не выконваюць абавязкі па суправа­джэнні непаўналетніх у начны час. За 2014 год на іх складзена 18 пратаколаў. Вялікая ўвага надаецца і прафілактыцы п’янства ў падлеткавым асяроддзі. У 2014 годзе па дадзенай катэгорыі адміністрацыйных правапарушэнняў складзена 37 пратаколаў, што на 10 менш, чым у 2013-ым. Вядзецца пастаянная работа па процідзеянні незаконнаму абароту і ўжыванню наркотыкаў.

Па абмеркаваным пытанні прынята разгорнутае рашэнне.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 53

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 50

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 48

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 46

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 60

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 76