Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вучыць і выхоўваць на подзвігу

Вучыць і выхоўваць на подзвігу

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандрам Яўгеньевічам Кашырыным.

Аляксандр Яўгеньевіч, што для вучняў і настаўнікаў, у цэлым для работнікаў сістэмы адукацыі значыць юбілей Вялікай Перамогі?

— І для мяне асабіста, і для педагогаў, і для дзяцей, якіх выхоўваем і вучым, зрэшты, як і для ўсіх грамадзян нашай краіны, — гэта галоўная падзея. 70 гадоў над намі мірнае неба, і хіба гэта не нагода ганарыцца пакаленнем пераможцаў і вызваліцеляў?! На жаль, усё менш застаецца сярод нас жывых герояў, сведкаў Вялікай Айчыннай. Таму іх успаміны, іх успрыманне вайны як трагедыі ХХ стагоддзя для нас вялікая каштоўнасць.

— Якія мерапрыемствы да юбілею запланаваны ва ўстановах адукацыі?

— Зацверджаны комплексныя планы, у кожнай установе — канкрэтна свой, з улікам наяўных магчымасцей. Галоўныя мерапрыемствы пройдуць у красавіку—маі, але работа разлічана на ўвесь навучальны год, і ёю будуць ахоплены ўсе катэгорыі дзяцей — ад дашкольнікаў да выпускнікоў. У нашых планах усемагчымыя конкурсы: сцэнарных распрацовак “Памяць”, малюнкаў, буклетаў школьных музеяў, музейных кабінетаў і куткоў баявой славы, агітбрыгад, юных фларыстаў. Гэта і раённыя этапы абласнога месячніка патрыятычнай работы, абласной дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы ў памяці захоўваем герояў імёны”, і абласной Вахты памяці, і ўрачыстыя піянерскія лінейкі, зборы, акцыі, паходы “Дарогамі Перамогі” ў рамках рэспубліканскага конкурсу піянерскіх маршрутаў, і многае іншае.

Мне вельмі хочацца, каб і дзеці, і педагогі, і бацькі адчулі героіка-патрыятычную накіраванасць гэтых мерапрыемстваў. Свята павінна аб’яднаць усе пакаленні і катэгорыі грамадзян. А мы, хто так ці інакш звязаны з навучаннем і выхаваннем, у першую чаргу самі павінны ўспрымаць веліч і значнасць юбілею і ў гэтым кірунку працаваць з дзецьмі, вучыць іх і вы­хоўваць на подзвігу.

— А ці гатовыя да гэтага сённяшнія школьнікі?

— Гатовыя. Яны разумеюць, што Савецкі Саюз, у склад якога ўваходзіла і Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, — краіна-пераможца. У многіх з іх яшчэ жывыя дзядулі, якія ваявалі, а бацькі бачылі сапраўдных ­удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Тэму вайны беларускія школьнікі вывучаюць даволі падрабязна, не так павярхоўна і аднабока, як у большасці былых саюзных рэспублік. У школах вывучаецца факультатыўны курс “Вялікая Айчынная вайна”, ёсць падручнікі і вучэбныя дапаможнікі. Акрамя таго, у апошні час шмат робіцца айчынным кінематографам і сродкамі масавай інфармацыі, каб праўда пра тыя трагічныя старонкі нашай гісторыі не скажалася. І пераконваць у тым, што вайну выйгралі СССР і ўвесь савецкі народ, у тым ліку і ўра­джэнцы Беларусі, не трэба нікога.

Выхоўваць павагу да юбілею і самой Перамогі імкнёмся ўсемагчымымі спосабамі. Скажам, школа арганізуе экскурсійную паездку ў сталіцу. Настаўнікаў мы нацэльваем на тое, каб абавязкова наведалі Хатынь, Курган Славы, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. І гэта вельмі ўражвае дзяцей, па сабе ведаю. У канцы 60-ых я наведваў Брэсцкую крэпасць, вышэйпамянёны музей — тады ён яшчэ знаходзіўся ў ранейшым будынку. Убачанае пакінула глыбокі след. А званы Хатыні, мёртвую цішыню і абгарэлыя коміны хат, помнік чалавеку, які ацалеў, я і дагэтуль успрымаю як сімвал непакоранасці савецкага чалавека.

— Безумоўна, напярэдадні юбілею ў школах раёна праводзіцца пэўная работа.  Як ацэньваеце старанне педагогаў?

— Практычна ў кожнай школе ёсць музейныя куткі і экспазіцыі. Арганізоўваюцца паходы па месцах баявой славы — у гэтым плане асабліва вызначаецца Дунілавіцкая СШ. Паколькі ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш, мы рэкамендуем настаўнікам запісаць іх успаміны на відэа- і аўдыёкасеты. І тут бясспрэчным лідарам у арганізацыі работы па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення з’яўляецца музей СШ №2 пад кіраўніцтвам Рэгіны Норбертаўны Ластоўскай. Амаль усе школьнікі раёна ў свой час пабывалі ў музеі, цэнтральнай часткай якога застаюцца экспанаты па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Пастаўшчыны. А калі хто яшчэ не наведаў, запрашаю зрабіць гэта.

— А ці памятаеце свае дзіцячыя сустрэчы з ветэранамі?

— Мае дзіцячыя і школьныя гады прайшлі ў горадзе Сафонава Смаленскай вобласці. Ветэраны Вялікай Айчыннай прыходзілі ў школу часта, без іх удзелу не абыходзілася ніводнае мерапрыемства. Іх ведалі, паважалі. Упэўнены: такія ж адносіны да герояў вайны засталіся і дагэтуль.

— А што для Вас Вялікая Айчынная?

— Мае бацькі не былі на вайне — ім было па 10—14 гадоў, але яны бачылі вайну, адчулі на сабе. Мне, калі я быў дзіцем, расказвалі пра гэта, і іх успаміны сталі маімі дзіцячымі ўспамінамі. Бацькі былі ў акупацыі, і праз іх душы і сэрцы прайшло ваеннае ліхалецце — голад, холад, здзекі. Мама была малалетнім вязнем фашысцкага канцлагера, які размяшчаўся ў раёне Оршы. Праз Сафонава, сёлы, дзе жылі бацькі, фронт прайшоў двойчы. Ад сёл амаль нічога не засталося, і пасля вайны яны не адна­віліся. Знішчана і цэлае пакаленне маіх сваякоў.

— Як на Вашай малой радзіме захоў­ваецца памяць пра той трагічны час?

— Гады два таму мне ўдалося пабываць у Сафонаве на 9 Мая. Уразіла тое, што на вуліцы горада выйшлі, здавалася, усе 50 тысяч яго жыхароў. Людзі ішлі без усялякага прымусу — ад малога да старога. У горадзе ёсць помнік, каля якога гарыць Вечны агонь. Мае землякі імкнуцца аднавіць і выбіць на плітах імёны ўсіх, хто загінуў на франтах, у партызанскіх атрадах, пры вызваленні, быў знішчаны немцамі ў лагерах. Насупраць кожнай стэлы — вялікая колькасць кветак, вянкоў.

— Аляксандр Яўгеньевіч, Вы даўно жывяце ў Паставах і ўжо можаце напісаць цэлы аповед на тэму вайны на Пастаўшчыне.

— Безумоўна, мне як гісторыку неабыякава, як пішацца гісторыя краю, хто яе галоўныя героі. Я ўспамінаю, як пачынаў працаваць у СШ №2. Колькі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пражывала ў нашым мікрараёне і колькі прыходзіла на школьныя мерапрыемствы! Асабліва моцная дружба ў нас была з Іванам Барысавічам Глазко і Мікалаем Мікалаевічам Камышавым. Іх успаміны вучнямі ўспрымаліся лепш за які мастацкі фільм пра вайну. На жаль, мы, напэўна, апошняе пакаленне, якое застала жывымі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай. А што потым? А потым пра той трагічны і гераічны час будзем даведвацца з дакументальных і мастацкіх фільмаў, кніг, фота­здымкаў і ўспамінаў.

Галіна ПІШЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30