Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Змагаўся з фашыстамі і злачыннасцю

Змагаўся з фашыстамі і злачыннасцю

В. І. Ашчэпкаў з маладымі супрацоўнікамі РАУС Д. М. Жуком, В. А. Пучынскім, А. І. Генюшам і І. В. Чарняўскім.

Віктар Іванавіч Ашчэпкаў — адзін з нямногіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія сёння жывуць на Пастаўшчыне, і, напэўна, самы старэйшы сярод іх. Яму 92 гады. Але, нягледзячы на такі паважаны ўзрост, ён бадзёры і актыўны, мае ясны розум і выдатную памяць, самастойна сябе абслугоўвае і жыва цікавіцца ўсім, што адбываецца ў раёне, краіне і свеце.

Нарадзіўся В. І. Ашчэпкаў у Башкірыі, за 80 кіламетраў ад Магнітагорска. У 1932 годзе сям’я, ратуючыся ад голаду, перабралася на Кубань. А праз год з-за эпідэміі малярыі, якая сотнямі касіла лю­дзей, вымушана была пераехаць у горад Горкі (цяпер гэта Ніжні Ноўгарад), дзе жылі браты і сястра маці Віктара Іванавіча. Там В. І. Ашчэпкаў закончыў школу, атрымаў прафесію і ўладкаваўся канструктарам на завод, які выпускаў ваенную тэхніку.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і немцы падышлі да Масквы, моладзь масава адправілася ў ваенкаматы прасіцца дабравольцамі на фронт. На хвалі агульнага энтузіязму прыйшлі ў мясцовы ваенны ка­місарыят і хлопцы з канструктарскага бюро. Але, як аказалася, прызыву яны не падлягалі — мелі бронь. Тым не менш летам 1942-га, скарыстаўшыся тым, што галоўны канструктар завода паехаў на нараду ў сталіцу, ваенкамат прызваў учарашніх дабравольцаў.

— Адразу нас адправілі ў Маскву, дзе я закончыў ваенную школу снайпераў, потым — вышэйшую дыверсійную школу і школу камсамольскіх работнікаў, якія працуюць у тыле ворага, — расказваў Віктар Іванавіч. — Адтуль накіравалі ў Арэхава-Зуева, у 20-ты вучэбна-запасны снайперскі полк. Быў інструктарам, займаўся падрыхтоўкай новых снайпераў. І раптам зноў выклікаюць у Маскву, у распараджэнне ЦК камсамола, які дае накіраванне на захад, за лінію фронту.

Так В. І. Ашчэпкаў трапіў на Віцебшчыну, у партызанскі атрад разведвальна-дыверсійнай брыгады імя Леніна, якая вяла барацьбу з ворагам у раёне Асвеі, Ветрына, Ушач, Докшыц і Бягомля. Спачатку быў снайперам, затым да злучэння летам 1944 года брыгады з часцямі Чырвонай Арміі — разведчыкам. Але і пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў не выпусціў з рук аўтамат. Разам з іншымі партызанамі лавіў разбітых, дэмаралізаваных немцаў у лесе.

Пасля Перамогі на Віцебшчыне пачалося фарміраванне органаў савецкай улады, і былыя партызаны сталі асновай укамплектавання райкамаў КПБ, райвыканкамаў, міліцыі. В. І. Ашчэпкаў разам з дваццаццю таварышамі трапіў у распараджэнне началь­ніка Докшыцкага аддзела Народнага камісарыята ўнутраных спраў. Спачатку гэты аддзел размяшчаўся ў Параф’янаве, затым пераехаў у Докшыцы. Яго работнікі ў асноўным займаліся барацьбой з бандфарміраваннямі, якіх пасля вайны было шмат у лясах.

У 1951 годзе Віктара Іванавіча адправілі на павышэнне ў Браслаў — начальнікам аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці, а праз некалькі месяцаў ён узначаліў аддзел міліцыі ў Дунілавічах. Калі ж Дунілавіцкі раён расфарміравалі, стаў старшым следчым у Паставах, адпрацаваўшы на гэтай пасадзе да выхаду на пенсію. Але пайсці на заслужаны адпачынак змог толькі праз 8 гадоў, бо ў 1972-ім назначылі начальнікам пазаведамаснай аховы.

— У той час ахова складалася з трох брыгад вартаўнікоў, якія заступалі на дзяжурства з сабакамі ў Паставах, Варапаеве і Лынтупах, — успамінае ветэран. — Каля 300 чалавек ахоўвалі ўсе значныя аб’екты ў райцэнтры і пасёлках: магазіны, арганізацыі, прадпрыемствы. Работы хапала, да таго ж часта здараліся грабяжы магазінаў. І тады мне даводзілася займацца імі, прымяняць навыкі следчага.

Вось ужо 35 гадоў, як В. І. Ашчэпкаў дэ-юрэ і дэ-факта на пенсіі. Кажа, што першыя некалькі месяцаў дома не знаходзіў сабе месца, усё здавалася: зараз зазвініць тэлефон і выклічуць на работу. Але тэлефон маўчаў, і таму адчуваў сябе пакінутым, незапатрабаваным. Паступова прывык да новага, “пенсійнага”, жыцця, не страціўшы пры гэтым сувязей з райаддзелам міліцыі і непасрэдна аховай. Нярэдка бывае там: калі запросяць на нейкае мерапрыемства, а калі і сам зойдзе. Праўда, цяпер робіць гэта ўсё радзей, бо ўжо даўно не засталося тых, з кім калісьці працаваў. І хоць асабовы склад РАУС і Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы цалкам змяніўся, прыйшлі новыя маладыя кіраўнікі, яны, як і іх папярэднікі, не адмаўляюць ні ў якай просьбе ветэрана. Запрашаючы яго на мерапрыемства, прысылаюць дамоў службовую машыну, адзначаюць на святах. А такая ўвага многае значыць.

— Калі размаўляю з калегамі, выступаю перад маладымі супрацоўнікамі — адчуваю, што я яшчэ камусьці патрэбны, прыношу карысць. І гэта дае сілы жыць, — прызнаецца Віктар Іванавіч.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 53

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 52

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 51

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 83

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 86