Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За пяць хвілін, не выходзячы з дому

За пяць хвілін, не выходзячы з дому

Яшчэ гадоў 10 назад паняцце “безнаяўныя разлікі” было новым і незразумелым для большасці з нас. А сёння такі метад аплаты становіцца ўсё больш папулярным сярод насельніцтва. Для банкаў жа доля безнаяўных разлікаў — адзін з галоўных паказчыкаў развіцця, які знаходзіцца на кантролі ва Урадзе краіны. Пра тое, як абстаяць справы з імі ў РКЦ №17 ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Паставы, карэспандэнт “ПК” гутарыць з намеснікам начальніка разлікова-касавага цэнтра В. В. МІНЧАНКОВАЙ.

— Вольга Васільеўна, наколькі актыўна дзякуючы вашаму банку безнаяўныя разлікі ўваходзяць у жыццё пастаўчан?

— На працягу апошніх гадоў “Бел­аграпрамбанк” мэтанакіравана праводзіць палітыку па іх павышэнні і паляпшэнні якасці абслугоўвання кліентаў па банкаўскіх картках. І гэта дае вынікі. У нашым разлікова-касавым цэнтры доля безнаяўных разлікаў на сённяшні дзень складае амаль 20%. Праўда, асноўная частка безнаяўных аперацый, якія праводзяцца насельніцтвам, прыпадае на горад. У параўнанні з 2012 годам іх колькасць вырасла прыкладна ў два разы — тады безнаяўныя аперацыі складалі каля 10-12%. Мы пастаянна працуем над паляпшэннем дадзенага паказчыка.

— У чым перавагі безнаяўных разлікаў перад разлікамі наяўнымі грашыма?

— У першую чаргу ў іх зручнасці. Ажыццяўляць плацяжы і рабіць пакупкі можна не выходзячы з дому. Прычым аплачваць тавары і паслугі магчыма не толькі ў сваім населеным пункце і краіне, але і па ўсім свеце. Акрамя таго, праводзячы разлікі безнаяўным чынам, вы істотна эканоміце час. Так, напрыклад, каб заплаціць “камуналку”, вам не трэба ісці ў банк або на пошту і выстойваць там чаргу. Можна зрабіць гэта ў бліжэйшым банкамаце або інфакіёску ці з дамашняга камп’ютара. У апошнім выпадку спатрэбіцца ўсяго некалькі хвілін.

— А што яшчэ можна аплачваць безнаяўным спосабам?

— Акрамя квартплаты, платы за святло, газ і ваду, паслугі аператараў мабільнай сувязі і “Белтэлекама”, уключаючы інтэрнэт-правайдараў. Гэтыя плацяжы можна праводзіць у рамках ЕРИП (рэспубліканскай базы пастаўшчыкоў паслуг). Таксама гасіць крэдыты ў беларускіх рублях і замежнай валюце, папаўняць рахункі сістэм электронных грошай EasyPay і WebMoney, пераводзіць сродкі з карткі на картку, на ўкладныя і бягучыя рахункі, аплачваць пакупкі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу па ўсёй рэспубліцы і па ўсім свеце, у сетцы інтэрнэт. А падключыўшы паслугу SМS-інфармавання, вы зможаце кантраляваць як аперацыі залічэння грошай на ваш карт-рахунак, так і ўсе расходныя аперацыі.

Як паказвае практыка, пастаўчане паступова прывыкаюць аплачваць тавары і паслугі, рабіць іншыя плацяжы безнаяўным спосабам. Гэта бачна і ў разрэзе арганізацый, якія ў нас абслугоўваюцца. Калі раней безнаяўны абарот у банкаматах і інфакіёсках складаў каля 20 мільёнаў рублёў, то зараз ён даходзіць да 300-400 мільёнаў, у арганізацыях гандлю і сэрвісу — да 40-50 мільёнаў рублёў супраць былых 10-ці.

— Ці дастаткова ў нашым раёне ўстройстваў для правядзення безнаяўных аперацый?

— Думаю, іх хапае. На Пастаўшчыне адкрываюцца новыя гандлёвыя кропкі, дзе ўстанаўліваюцца плацежныя тэрміналы. На дадзены момант менавіта нашым банкам устаноўлена 176 тэрміналаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у тым ліку 4 банкаматы і 3 інфакіёскі. Два банкаматы знахо­дзяцца ў Паставах — непасрэдна ў РКЦ №17 і па вуліцы Касманаўтаў — і два ў Варапаеве і Камаях. Інфакіёскі “Белаграпрамбанка” маюцца ў разлікова-касавых цэнтрах па вуліцах Юбілейнай і Савецкай і ва ўніверсаме “Цэнтральны” ў райцэнтры. Каля 40 працэнтаў устройстваў самаабслугоўвання знаходзяцца на сяле.

— Якія меры прымае “Белагра­прамбанк”, каб павялічыць долю безнаяўных разлікаў у раёне?

— На пастаяннай аснове мы праводзім мерапрыемствы па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва. У прыватнасці, наведваем арганізацыі, якія абслугоўваюцца ў нашым банку, і арганізацыі гандлю і сэрвісу з мэтай навучання пастаўчан правядзенню безнаяўных разлікаў і растлумачэння іх пераваг. Таксама непасрэдна працуем з кліентамі банка па іх навучанні, аказваем практычную дапамогу ў аплаце паслуг ва ўстройствах самаабслугоўвання, праз інтэрнэт- і SМS-банкінг. Практыкуем і ўзнагароджванне самых актыўных нашых “безнаяўшчыкаў” з уручэннем ім невялічкіх прызоў. А трымальнікам звычайных картак “Visa”, якія здзейснілі з яе дапамогай максімальную колькасць безнаяўных абаротаў, уручаем такія ж карткі павышанага статуса. Яны даюць магчымасць аплачваць тавары і паслугі праз інтэрнэт, у тым ліку браніраваць нумары ў атэлях, заказваць білеты і атрымліваць скідкі ў арганізацыях па ўсім свеце, якія супрацоўнічаюць з нашым банкам.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 35

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 28

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 64

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 55

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 70